пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:50

Грамадзтва

Сіўчыка затрымалі і павезьлі ў Старыя Дарогі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вячаслава Сіўчыка каля Маскоўскага раённага суду Менску. Яго пасадзілі ў аўтамабіль і ў суправаджэньне яшчэ трох аўтамабіляў павезьлі ў Старыя Дарогі. На Сіўчыка складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемствы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Рэч у тым, што днямі ў ў вёсцы Дражна Старадароскага быў усталяваны крыж у памяць людзей, забітых партызанамі ў часе другой сусьветнай вайны. Крыж прастаяў нядоўга, яго зьнялі невядомыя.

Супраць тых, хто яго ўсталёўваў, завялі адміністрацыйную справу. Для яе разгляду Сіўчыка і павезьлі ў Старыя Дарогі. Пратакол складзены таксама на мясцовага жыхара пэнсіянэра Міколу Пятроўскага.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віктар Горад:: Мінск
23.04.2008 20:26
Выпраўце інфармацыю. Пратакол, відаць, складзены на пенсіянера Анатоля Ралько. Які быў затрыманы разам з Сіўчыкам.