чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:58

Грамадзтва

Выбачэньні ДАІ прагучалі ў адсутнасьць пацярпелых

Начальнік ДАІ Аляксандр Мядзелеў агучыў прабачэньні МУС перад кіроўцамі, пацярпелымі ў выніку інцыдэнту 2-га сакавіка.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Я спытала ў спадара Мядзелева, чаму не паклікалі саміх пацярпелых, перад якімі выбачаюцца? Зразумелага тлумачэньня я не атрымала. Мне было сказана, што гэта зробяць пазьней. Што ж, і гэта ўжо добра”, — сказала Радыё Свабода адвакатка Вера Страмкоўская, якая прысутнічала на сустрэчы.

Чаму ў ДАІ не было пацярпелых кіроўцаў?

“Са сваіх прычын я не змагла прыехаць а 12 гадзіне ў ДАІ, каб пачуць іх выбачэньні. Але самі супрацоўнікі ДАІ мяне туды і не запрашалі. Добра, што ў выніку прынялі рашэньне, якое адпавядае думцы простых кіроўцаў. Бо ўчорашнія тлумачэньні ДАІ, што гэты мы іх недакладна зразумелі, выглядалі сьмешна”, — сказала адна з пацярпелых у інцыдэнце Алена Калпакова.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вячак
13.03.2008 13:34
Нi якiх прабачэньняу!За краты!Як Казулiна за хулiганскi учынак дык на шэсьць гадоу,а тут ледзь людзей ды малое ДЗIЦЯ не пазабiвалi.У ЗША,Эуропе прабачэньнямi не адмахалiся б.Дзясятку не мней!!!

Імя:: Baracbit
13.03.2008 14:07
Толькi што зь сайту naviny.by Начальнiк iхнi гаворыць:"Я согласен,что моих работников можно обвинить в непрофессионализме"(???!!).Гэтыя мэтады былi у нацыстау ды у НКУСЕ.За краты!

Імя:: Алекс Горад:: Калінкавічы
13.03.2008 23:21
тое, што яны (даішнікі) зрабілі не проста страшна - жахліва! Дзейнічаюць ужо нібы акупацыйныя войскі ў чужой краіне. Мы для іх, а не яны для нас... Ва Украіне пазвальняў прэзідэнт прылюдна кіраўнікоў ДАІ ды спэцатраду за непрыстойны жэст. За краты трэба.