Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
пятніца, 05 сьнежня 2008, Менск 13:26
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная «аБЛОГа» 25 сьнежня
25.12.2007 17:59
Зьміцер Падбярэскі
Агляд сеціва.
Сёньня на сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «
Ініцыятыва
» паведамляецца: “Напярэдадні Калядаў — 24 сьнежня — «Ініцыятыва» адправіла сабраныя калядныя паштоўкі для палітзьняволеных. Апранутыя Санта-Клаўсамі актывісты прынесьлі да Галоўпаштамту вялізны мех з сабранымі цягам двух тыдняў віншаваньнямі. Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Ініцыятывы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць вязьняў сумленьня. Агулам было даслана паўтары тысячы паштовак зь Менску, Масквы, Полацку, Бабруйску».
Рэжысэр Уладзімер Халіп з нагоды пашырэньня Шэнгенскай зоны піша на сайце
Хартыі'97
: «Бывай, Эўропа! Бывай, бабульчын сьціплы бізнэс з блокам цыгарэт пад андаракам! Усё — у мінулым. Яны пайшлі. Мы засталіся. За якія грахі? Хіба ня мы — у цэнтры той самай Эўропы? Хіба ня мы нават раней за немцаў Біблію пераклалі на сваю эўрапейскую мову? Хіба ня мы яшчэ ў 1688 годзе прынялі адну з першых на кантынэньце канстытуцый — Статут Вялікага Княства? У той час, калі шмат хто пра гэта і марыць ня мог. Дык чаму ж сёньня мы — пасынкі Эўропы? Несправядліва. Крыўдна. Немагчыма!»
Наведнікі форумаў парталу
tut.by
абмяркоўваюць дакумэнтальны тэлесэрыял каналу ОНТ пра СССР.
Ksardas піша: “Сэрыял пашыты даволі ўдала. Толькі вось перадзёнута ўсё, што толькі можна было. А таксама сьвядомае замаўчваньне нязручных фактаў. Гэты фільм абсалютна кан'юнктурная рэч! Па-першае: выслужыцца перад вярхоўнай адміністрацыяй (зірніце, хто ў цітрах).
Па-другое: наперадзе «Тэлевяршыня» і прыз "Праект году" ці Гран-пры».
Руссо-Балт: “Глядзеў толькі сэрыю пра ВАВ. Ледзь не заснуў. З сур'ёзнымі тварамі талдычылі агульнавядомыя факты. Без разынкі, карацей. Запомнілася толькі музыка з кампутарнай гульні "Касьмічныя рэйнджары 2". Цікава, а з праваабладальнікамі аўтары фільму грошыкамі падзяліліся?»
Тугарин Змей: “Экранізаваны каньспэкт школьнага падручніка гісторыі. Я ў захапленньні ад таго, як ліха аўтар убіў у адну сэрыю пэрыяд ад 33 па 41 год. Гэта капец! Я спадзяваўся, што акцэнт у гэтай кіношцы будзе зроблены ўсё ж на Беларусі... Фіг там! А аб прафэсіяналізьме аўтара сцэнарыю кажа пафасная фраза пра тое, як у 41 годзе савецкія воіны палілі пад Буйнічамі нямецкія «Тыгры» і «Пантэры».
vit-31: «Прыкінь: табе на ОНТ выпісваюць камандзіроўку ў Нюрнберг толькі дзеля таго, каб ты паўхвіліны ў кадры засьвяціўся на фоне нямецкіх гарадзкіх пэйзажаў... Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца поўная адсутнасьць рэклямных паўз цягам усяго паказу».
Сайт
Народных навінаў Віцебску палохае наступнай навіной: «У Сергучоўскім канале на тэрыторыі Бярэзінскага біясфэрнага запаведніку ў Лепельскім раёне злавілі паўночнаамэрыканскага панцырнага шчупака ці рыбу-алігатар. Натуральным асяродкам пражываньня для яе зьяўляюцца прэсныя вадаёмы Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыкі. Ад звычайнага шчупака рыба-алігатар адрозьніваецца шчыльнай лускай і галавой, падобнай да галавы алігатара. Драпежнік, які можа дасягаць 2–3, а то і 6 мэтраў у даўжыню, харчуецца іншымі рыбамі і нават дробнымі вадаплаваючымі птушкамі. Ворагаў у яго няма: вантробы і ікра рыбы-алігатара атрутныя».
Сайт
generation.by
сёньня паведаміў, што ўпершыню да калядных сьвятаў выходзіць відэапраект беларускіх музыкаў. За тры месяцы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: “N.R.M.”, “IQ48”, “Neuro Dubel”, “Indiga”, “Крамбамбулі”, “Джамбібум”, “Палацу”, “Крамы”, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча. «Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год» — гэта сьвяточная атмасфэра, цудоўная музыка, трапныя жарты і віншаваньні вядомых людзей. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале «Belsat”. Адмыслова для праекту Лявон Вольскі напісаў песьню, якую музыкі выканалі разам — «Усё будзе добра». Ужо цяпер на згаданым сайце можна пабачыць фота з некаторымі момантамі здымкаў перадачы. Абяцаная і МР3 –версія новай песьні Лявона Вольскага.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
Начная аБЛОГА 24 сьнежня
“Начная аБЛОГа” – 21 сьнежня
Начная “аБЛОГа” 20 сьнежня
“Начная аБЛОГа” – 19 сьнежня
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
“На роліку стаяў лягатып “Дайнова”...”
“Альбом ілюструецца цудоўнымі здымкамі З.Пазняка...”
“Для спатканьня М.Горкага ўтворана камісія...”
“Дакумент падпісалі больш за 180 тысяч грамадзян Беларусі”.
Чаму Аляхно не прайшоў у фінал?
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Магілёў: Пажар на рэгенэратарным заводзе
“Шэраг крокаў Аляксія ІІ — праява імпэрскай сутнасьці”
“Стаўленьне да пратэстанцкіх цэркваў як да сэктаў ішло з Масквы”
С.Калякін: “Мы маем бюракратычную дзяржаву”
Мітрапаліт Філарэт паляціць на пахаваньні партрыярха