Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Павал Севярынец: “Быць беларусам – маральны стандарт”

16.09.2008 08:05

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Штодня на нашым сайце развагі Севярынца пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.


– Беларуская нацыянальная ідэя – сутнасна хрысьціянская.

Пытаньне “Дзеля чаго мы, беларусы, жывем як нацыя?” не дае спакою, напэўна, кожнаму нацыянальна сьведамаму беларусу. Мы начутыя пра розныя праекты беларускай нацыянальнай ідэі. Савецкі. Ліцьвінскі. Паганскі. Расейскі. Сёньняшні чырвона-зялёны...

Але, на мой погляд, усе яны ўнікаюць самай сарцавіны – беларускай нацыянальнай ідэі.

Ёсьць просты спосаб вызначыць яе. Гэта – агледзець, прааналізаваць усю тысячагадовую гісторыю Беларусі. І калі зрабіць тое, то стане зразумелым: абсалютная большасьць выдатных беларусаў, абсалютная большасьць гістарычна значных беларускіх дзеяў былі ўнікальна-хрысьціянскімі.

І ўласна кажучы, у беларускай форме ўвесь час зьзяў хрысьціянскі зьмест.

Беларусь у самым сэрцы Эўропы нясе вельмі незвычайную місію.

У свой час амэрыканскі амбасадар Крол сказаў, што гэта сумленьне Эўропы. Такая фармулёўка падаецца мне вельмі важнай.

Значнасьць нацыі, як і значнасьць любой асобы вызначаецца ня тым, колькі яна мае або колькі яна захапіла, а тым, колькі яна аддала.

Беларусы аддавалі ўсё сваё жыцьцё.

Таму, на мой погляд, быць беларусам – гэта быць хрысьціянінам.

А яшчэ быць беларусам – гэта маральны стандарт.

Паўлу Севярынцу – 32 гады. Скончыў з залатым мэдалём школу, а затым геаграфічны факультэт БДУ. У 1995-м Павал Севярынец уступіў у БНФ “Адраджэньне”. Чатыры гады быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – лідэрам “Маладога фронту”.

У 2005 годзе Павал быў прызнаны менскім судом вінаватым у арганізацыі акцыяў пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году і да 2007-га адбываў пакараньне абмежаваньнем волі на лесанарыхтоўках на Полаччыне, у вёсцы Малое Сітна. Цяпер працуе над адраджэньнем палітычнай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Димитрий
16.09.2008 09:44

А с чего Северинец взял, что белорусы нация? Я вот наоборот нации здесь не вижу.

И еще. Если я, например, верю в Будду,а не в Христа, то значит я уже и не белорус по версии Северинца? По-моему, у Северинца на религиозной почве "крыша поехала".:))


Імя:: INK Горад:: Минск
16.09.2008 11:46

Моральный стандарт, господин Северынец, это быть порядочным человеком. И национальная принадлежность тут совершенно не причем. Подонков обоих полов достаточно у любой нации.


Імя:: billi bons Горад:: London
16.09.2008 12:43

Ny znoy jak i ranei adnija lozungi.. Getki kamsamol'ski sakratar sjaredzini 80-h... Buc' belarusam znachic' bic' -hres'cjaninam... a jak zha z astatnimi belarusami , jakija halezhac' inshai kanfesii ?? Ci jani yzho ne sapraudnija belarus'?? Darechi jashche 10 gadou tamu hamagaysja ja dapitacca y Sevjarincca a jakoi hriscijanskai kanfesi jon nalezhic' ... tak i ne dachyysja ... Pasha a ne brahac', ci esc' geta maral'ni standart belarusa???


Імя:: Jazep
16.09.2008 19:31

Ня ўсё тое, што ходзіць па нашае зямлі ёсьць беларусам (хоць можа шчыра лічыць сябе такім), больш за тое, разьвялося за-многа двухногіх нелюдзей.
Павал мае рацыю: каб праяўляць сябе ў сучасным “соцыюме” як беларус, патрэбныя пэўныя высілкі для пераадоленьня “супраціву асяродьдзя”, а бязь апірышча на маральныя агульначалавечыя каштоўнасьці тое проста немагчыма.


Імя:: Васіль Горад:: Архангельск
18.09.2008 12:23

Павал шукае.І гэта добра.Быць беларусам цяжка,цяпер гэта місія.Трымайся Павал.
Твой аднадумца. Васіль.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb