Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Павал Севярынец перакананы, што санкцыі Эўразьвязу былі эфэктыўнымі, яны ўплывалі на сытуацыю ў Беларусі і прымушалі рэжым задумацца, што ён робіць.


“Разам з тым трэба бачыць розьніцу паміж жаданьнем Захаду ўцягнуць Беларусь у сфэру свайго ўплыву, што я вітаю, бо гэта адрывала б Беларусь ад расейскага ўплыву, і тым, што Захад зьбіраецца прызнаваць Палату прадстаўнікоў ва ўмовах сёньняшніх яўна несвабодных і несправядлівых выбараў. Прызнаваць такія выбары і Палату прадстаўнікоў легітымнай нельга, бо гэта адкрывае шлях для страты беларускай незалежнасьці і ўмацаваньня сёньняшняга рэжыму”.

Павал Севярынец мяркуе, што Брусэлю трэба здымаць свае санкцыі паступова, спачатку зьняць санкцыі з тых, зь кім можна абмяркоўваць канкрэтныя эканамічныя пытаньні, і пакінуць гэтыя санкцыі для палітычнага кіраўніцтва, якое не дапускае дэмакратызацыі ў Беларусі, не прызнаваць Палату прадстаўнікоў, але запрашаць да далейшых крокаў у кірунку дэмакратызацыі.

Паводле Паўла Севярынца, здымаць санкцыі з судзьдзяў, якія выносілі несправядлівыя прысуды, можна было б у выпадку ухваленьня імі рэабілітацыйных пастановаў адносна былых палітвязьняў.

“У такім выпадку і я дараваў бы, і ў Эўразьвязе гэта заўважылі. Але пакуль такога няма, то я пакуль гэта рабіць не трэба”.

XS
SM
MD
LG