Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Берніковіч: “За мяне палова КДБ”


Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Яраслаў Берніковіч вылучаецца ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. На чые галасы найперш разьлічвае Яраслаў Берніковіч

– Паўтара тыдня таму ў Глыбокае прыяжджаў Аляксандар Мілінкевіч. Для падтрымкі мяне ў кампаніі па збору подпісаў. Ці, можа, лепш сказаць – праявы нейкай салідарнасьці са мной.
І ў той жа дзень па надуманай прычыне мяне затрымаў КДБ. “Гасьцяваў” там тры гадзіны. Дарэчы, паводзілі сябе нашчадкі “жалезнага Фэлікса” вельмі карэктна: прапанавалі каву, прынесьлі попельніцу, пераходзілі на беларускую мову…
Скарыстаўшыся магчымасьцю, я спытаў: хто, на іхнюю думку, будзе галасаваць за мяне?
Кадэбіст адказаў, амаль не задумваючыся: “У большасьці лекары, настаўнікі, прадпрымальнікі”. – “А спэцслужбы?” – “Ну, два-три человека, наверное, проголосуют…”
Што ж, калі службовец меў на ўвазе Глыбоцкае міжраённае адзьдзяленьне КДБ, то гэта вельмі добры вынік – больш за 50 працэнтаў.
А я яшчэ дадаткова падумаў, што за мяне павінны прагаласаваць жанчыны – бо я іх вельмі люблю…
І здаецца – яны мяне таксама!
Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Яраслаў Берніковіч нарадзіўся на Глыбоччыне, працаваў там прарабам у калгасе імя Чапаева, майстрам будаўнічага ўчастка Глыбоцкага райпа, намесьнікам дырэктара міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва «Эўрапейская хваля». Цяпер – намесьнік гендырэктара ТАА Упраўляючая кампанія «Беларусь Капітал Мэнэджмэнт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG