Праграмы / Чытаем Быкава

Уладзімер Дамашэвіч: “Ня думаў, што гэта будзе апошняя сустрэча...”

12.06.2008 11:53

Чытаем Быкава. Пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч чытае фрагмэнт выступу Васіля Быкава на пленуме Саюзу пісьменьнікаў у лістападзе 1985 году.

У мяне з Васілём Быкавым былі апошнія разьвітальныя сустрэчы. Адна - калі ён жыў яшчэ ў Менску, але ўжо недзе зьбіраўся, я нават ня ведаў куды і што і як у яго атрымаецца. Другая сустрэча была ўжо пазьней, у мэтро на Кастрычніцкай плошчы, ён быў адзеты па-асеньняму, у ахоўнага колеру плашчы. Выглядаў добра. Мне так падалося, што ён яшчэ ў сіле, у моцы, і ў мяне было добрае ўражаньне. Мы так у гэтай мітусьні пастаялі, пагаварылі. Ніколі я ня думаў, што гэта будзе мая апошняя зь ім сустрэча...



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb