Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Хавіер Саляна задаволены. А Вы?

Аляксандар Лукашэнка і Хавіер Саляна

19.02.2009 18:24
Сёньня з аднадзённым візытам у Менску знаходзіўся Вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна. Ён правёў сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскае супольнасьці Беларусі.



Хавіер Саляна ў Менску быў упершыню. Ягоныя сустрэчы ў сталіцы Беларусі з прадстаўнікамі апазыцыі, няўрадавых арганізацыяў, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым і Аляксандрам Лукашэнкам у цэлым доўжыліся 5 з паловай гадзін. Дзьве гадзіны з гэтага часу заняла сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы. Спадар Саляна сустракаўся зь ім упершыню і застаўся задаволены:

“Сустрэча была вельмі канструктыўная, мы гаварылі пра ўсе пытаньні, у тым ліку складаныя. Я задаволены вынікам. Я мяркую, што прэзыдэнт хоча далучыцца да праграмы Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу”.

Задаволены спадар Саляна і сустрэчамі зь беларускай апазыцыяй ды ў МЗС Беларусі. Сваё рашэньне прыехаць у Менск і пачаць шчыры адкрыты дыялёг ён прызнаў удалым.

На пытаньне Радыё Свабода, як ён ацэньвае новыя рэпрэсіі беларускага ўраду супраць дэманстрантаў 14 і 16 лютага ў Менску, новыя крымінальныя справы супраць тых, каго нядаўна вызвалілі з турмаў як былых палітвязьняў — прадпрымальнікаў Аўтуховіча і Лявонава, спадар Саляна адказаў:

“Дазвольце мне сказаць, што ўсё, што трэба было сказаць, — было сказана. Усё, што трэба было адкамэнтаваць і скрытыкаваць — было адкамэнтавана і скрытыкавана. Вы пытаецеся ў мяне, які вынік? Вынік для мяне канструктыўны”.

Мы не разглядаем ніводнага пытаньня пад сталом, усе пытаньні разглядаюцца за сталом.
Паводле спадара Саляны, паміж Менскам і Брусэлем усталяваны канал камунікацыяў і ідзе працэс перамоваў, у часе якога ня ўсе яшчэ вырашана, і бакі прызнаюць цяжкасьці, якія тут існуюць.

“Мы будзем працягваць сустракацца. У сакавіку ў нас будзе вельмі важная сустрэча. Мы разгледзім увесь парадак дня, уключна з правамі чалавека. У нас зьявіліся добрыя сувязі, мы не разглядаем ніводнага пытаньня пад сталом, усе пытаньні разглядаюцца за сталом. У адкрытай форме. І я спадзяюся, што ёсьць воля іх вырашаць”.

Наконт магчымага візыту Лукашэнкі на саміт Эўразьвязу ў Прагу і ў Брусэль Саляна сказаў, што ён ня ведае, ці будзе такое запрашэньне, бо гэта вырашае старшынства Эўразьвязу.

Адмовіўся Саляна адказваць і на пытаньне пра патэнцыйнае сяброўства Беларусі ў Эўразьвязе, сказаўшы, што сёньня гэтае пытаньне нікім не ўздымалася, а гаворка вялася пра Ўсходняе партнэрства, у якога шмат магчымасьцяў, каб у эканамічным і палітычным пляне разьвіваць партнэрскія сувязі зь Беларусьсю.

Што да фармальных вынікаў сустрэчы, Саляна адцеміў, што гаворка пра падпісаньне якога-кольвек дакумэнту не вялася, а важна было настроіцца на пэўны лад у адносінах, у кантактах, што нашмат важней за нейкі дакумэнт.



У часе сёньняшняй сустрэчы з Хавіерам Салянам Аляксандар Лукашэнка адразу заявіў, што ён выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам, але без пасярэднікаў:

“Я б вельмі прасіў вас, каб у нашых адносінах мы пастараліся пазьбегнуць усялякіх пасярэднікаў, якія нядобразычліва ставяцца да нашай краіны. Пасярэднікаў як унутры краіны, гэтак і за яе межамі. А іх нямала”.

Цяперашні стан адносінаў Беларусі і Эўразьвязу характарызуецца наяўнасьцю гандлю як у эканоміцы, так і ў палітыцы, заявіў Лукашэнка. Ён падзякаваў Саляну за тое, што той асабіста паспрыяў пацяпленьню, якое складаецца цяпер паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Тут мы прапанавалі адказаць на пытаньне "Што б вы сказалі Хавіеру Саляну?"

Ніжэй Вы можаце выказаць свае ацэнкі візыту Саляны.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: body Горад:: Менск
19.02.2009 16:47
лука Саляне лапшы навешаў, а той і паверыў... наіўныя эуразьвзаўцы, думаюць, калі кіраўнік дзяржавы нешта паабяцаў, то так і будзе :) гульні...

Імя:: Л. Гаравы
19.02.2009 18:13
Лепш, калі у Мінск прыязджае Саляну, чым перамоўшчыкі з Крамля. Дастаткова нам аднаго 1996 году. Візіт пазітыўны, бо Саляну меў сустрэчы і з апазіцыяй і з уладай. Гэта правільна.
А што далей будзе залежа ад шматлікіх фактараў. Не ў апошнюю чаргу і ад таго ці будзе апазіцыя разумець патрэбу грамадства і вылучаць адэкватныя ідэі. Пакуль такога не назіраецца. Гэта датычыцца АДС. Дзеянні Мілінкевіча больш адэкватныя дадзенаму становішчу ў Беларусі

Імя:: A.
19.02.2009 19:15
Naiunyja tyja, chto dumaje, szto UE nia viedajuć, szto robiać. Usio jany viedajuć i vydatna razumiejuć.

Імя:: Фукс
19.02.2009 20:20
Павярну на запад вектар,
Смажу лыжы — і апяць...
Хто тут глаўны, гдзе дзірэктар?
Дайце вас пацалаваць!

Імя:: Андрюха Горад:: Минск
19.02.2009 20:21
Солано у нас, Медведев демонстративно на Сахалине, подчеркивая несерьезность визита. Визит-Фуфел, по-моему.

Імя:: Фасоль
19.02.2009 21:06
Л.Гаравому

Дзеяньні Мілінкевіча на бягучы момант вылучаюцца толькі адной выразнай рысай - ухваленьнем усяго, што захочуць ЭЗаўскія чыноўнікі. Не зусім ясно, прычым тут беларускае грамадзтва.

Імя:: david Горад:: mazyr
19.02.2009 21:17
Эуропа плянуе зблізіцца з дыктарам.добра робяць. няхай нашага дыктара паставяць кіраваць сваёй краінай .Лукашэнку у Эуропу.

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
19.02.2009 21:39
Если Салана и батька довольны - тогда мы тем более.

Імя:: Andrej
19.02.2009 21:44
Дзякуй за плэер. Толькі хацелася б, каб файл грузіўся ў буфэр толькі пасьля уключэньня 'play'. Каб пры выбары тэксту, а ня гуку дарма не губляць трафік.

Імя:: Vikt
19.02.2009 23:09
Не нужно паниковать!
Санников написал правильно, Солане лично Беларусь до одного места.
Но ведь к "солане" привела 15-летняя неспособность опозиции хоть как-то влиять на Лукашенко. 15 лет!!! Это не мало! Тут терпение лопнет у кого угодно.

Предлагаю, не переставая при этом пмнать солану, посмотреть на ситуацию с другой стороны. Солана и европейцы (часть чиновников) охренели от борзости россии на кавказе и на северном полюсе, на попытку купить исландию и часть британской прессы. Возник страх перед россией - и это хорошо (для нас), это страх толкнул евро-чинов к обнимкам с Лукой, но в концето концов дружить будут против России (общего врага).

Імя:: Korj Горад:: Менск
20.02.2009 00:15
Чаго б гэтаму старому камуняку ня быць задаволеным - сустрэў родныя душы, настолькі родных мусіць ва ўсёй Эўропе не знайсьці - што яму яшчэ некага слухаць!

body, якой лакшы? Ня трэба яму лакшы, ён сябра Гішпанскай сацыялістычнай рабочай партыі з 1964 году! Яму лукашызм - узорны строй! Яго ня трэба нават падманваць - ён намагаецца ўвесь сьвет у савецкі канцлягер ператварыць, чаго яму смуціцца з дзеяньняў "перадавога" рэжыму?

Імя:: Павел
20.02.2009 00:53
Не разумею спадарства. У адным выпадку на форуме выказваюцца думкi у бок кансалiдацыi з ЭЗ, а у другiм, як нешта не падабаецца форумоуцам /не па iх думцы/ ганяць i крыткубць ЭЗ. То можа няхай сваю "суполку" шаноунае спадарства створыц ?
Альбо будуй сам свой край, альбо пагаджайся на тое, каб яго дапамагалi будаваць краiны ЭЗ. Гэдак першы, як i другi варыянты вельмi /як добра разглядзецца па суседзях/ рызыкоуныя.

Імя:: Лысевiч Михаiл Горад:: Краiна лiтвiнау
20.02.2009 05:45
Пытаньнi застаюцца, але мне куды больш прыемней бачыць тут Саляну i iншых дзеячоу ЭЗ чым Пуцiна i яго хеуру. Так цi iнакш, але пэуны рух iдзе. Галоунае - незалежнасьць краiны i яе не мiфiчная, а сапраудная годнасьць. Тут нам усiм трэба працаваць, а ад высвятленьня хто большы беларус на Беларусi, цi прыхiльнiк Расеi ужо стамiлiся. Апазыцыi раю адно - цьвяроза асэнсаваць сябе i выкарыстоуваючы сiтуацыю рабiцца сапрауднай маналiтнай палiтычнай сiлай. Наперадзе шмат працы, нам яшчэ вельмi далека да сапрауды годнага i дэмакратычнага жыцьця. Але тое, што рух пачауся - гэта добра. Бо я ведаю адно, калi не гэта, то - АНЭКСIЯ з боку Расеi нам гарантавана.

Імя:: дэструктыўны элемент
20.02.2009 07:23
АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА (блазан прамоўца)

Калі большасць зменіцца ў безаблічнасць
Разьбяруць злачынцы рыззё ахвяр,
І іх вочы пяшчотным жалем заблішчаць,
І раптоўна вобраз набудзе твар,

І хто ведаў што краў, але краў - палову аддасьць, і адмоўчыцца той, хто брэх,
Галаву на адсек, што ня сек галовы дацьме кат, і святар абвесьці цьме Грэх
Нясмяротным, і той, хто памёрлых ганіў, прабачэння папросіць у іх і той,
Хто жанчыну са сьцягам збіваў нагамі, раптам зробіцца хворым і сіратой,

Той, хто выдаў, скажа, што і ня ведаў,
Той, хто біў у грудзі, скажа “дахаць ня мог
Тым паветрам”, ці “костку глынуў за абедам”, а сабака, што быў нацкаваны –здох,

Хто цьвяліўся і хто паціскаў плячыма,
Хто сцвярджальна ківаў, хто нібыта спаў,
калі маці ў ложку была з айчымам,
хто меў процьму іншых сур’ёзных спраў,

Хто шчытом ахоўваўся ў калатнечы,
Хто сьвядома нішчыў і хто ілгаў,
Хто за кожнага шэлінга ўмольна кленчыў,
Зразумеюць раптам, што ўжо ільга.

“Падманулі, Прымусілі! Хто быў супраць?
-анікога! А што нам было рабіць?-
так сама сябе прамаўляйце сутнасьць
людства, часткай якога прыйшлося быць,

і слюнявыя рты без зубоў будуць раны
Хрыстовы залізываць яшчэ тым языком,
якім іх абаронца, імі усімі абраны,
падціраў сабе зад, калі сраў на закон,

і загойсаюць гадамі ў Боскае Маткі
пад нагамі па гэтай зямлі сьвятой,
на якой яны набрыдзь а не нашчадкі,
ані колішні гай, але сухастой,

і звычайным для іх прыніжэньня коштам
яны літасьці вымагцьмуць з Тваіх вуснаў, Божа,!
Не даруй, нізавошта
ніколі
нічога

Імя:: макс шчур
20.02.2009 11:16
2 дэструктыўны элемэнт - "дзякуй" за ананімную публікацыю майго юначага верша – палкага вызнаньня любові да суайчыньнікаў. :) праўда, не разумею прыдатнасьці напісанага ў жанры "блазнавай прамовы" тэксту да гэтай дыскусіі, якая б мусіла быць рацыянальнай... :(

Імя:: Dim Горад:: Mensk
20.02.2009 12:39
Этот визит напоминает приезд делегации
Красного Креста в Освенцим в годы войны.
С теми-же целями, возможностями и...
результатами.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
20.02.2009 21:30
А што вам бачыцца , панове, колькі-небудзь ўцямнай альтэрнатывай сёняшнім паводзінам ЭЗ?

Імя:: Михась Горад:: Орша
20.02.2009 23:27
А я не задаволены,не столько самим фактом визита,сколько тем потоком лжи и лицемерия,который сопровождает улучшение отношений между нашим диктатором и Европой.Пусть встречаются,но только не надо при этом цинично утверждать,что на Беларуси идет какая-то либерализация.Ее нет и в помине!

Імя:: vbhjyjd
21.02.2009 06:04
Визит позитивный.
С другой стороны,везде господствуют прагматичные подходы,а многим хочется ,чтобы Солана взял за руку именно его,с его идеями,а уж он возмёт за руку Беларусь и поведёт её в Европу.

Імя:: Фрабел
21.02.2009 09:30
Пакуль што сам Саляна і Еўропа толькі ганьбяць сябе і свой твар,яны не ўстане разгледзець і зразумець усю сутнасьць дыктатара, які ніколі не стане на шлях дэмакратызаціі,бо Лукашэнка ніколі добраахвотна не дасьць Беларусам выбраць сабе ўладу. Мы самі павінны дабівацца ПЕРАМЕН !!!
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile