Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг без пасярэднікаў


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з генэральным сакратром Рады Эўразьвязу, вярхоўным прадстаўніком па агульнай зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі ЭЗ Хавіерам Салянам.


А.Лукашэнка заявіў, што выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з ЭЗ. Аднак ён выказаў просьбу, каб "у нашых стасунках мы пастараліся выключыць усіх пасярэднікаў як унутры краіны, так і за яе межамі".

Паводле А.Лукашэнкі, у разьвіцьці палітычных стасункаў паміж Беларусьсю і ЭЗ не павінна быць "гандлю".

"Галоўнай мэтай цяперашняй сустрэчы я стаўлю тое, каб з першых вуснаў выказаць усё, што мы гатовы зрабіць для цесных, даверлівых стасункаў паміж нашай краінай і Эўразьвязам", - сказаў А.Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі паспрабуе пераканаць на фактах, што "Беларусь праводзіць шчырую паліытку ў дачыненьнях з ЭЗ".

"І як бы ні было горка, але мы будзем гаварыць праўду - што мы можам зрабіць, а што не", - заявіў А.Лукашэнка.

Хавіер Саляна адзначыў, што ў ЭЗ разглядаюць Беларусь як эўрапейскую краіну.

"Сёньня я ўпершыню наведваю вашу краіну, і я задаволены, што знаходжуся тут. Думаю, мы добра падрыхтаваліся да гэтай сустрэчы, мы пару разоў размаўлялі з вамі па тэлефоне. Зь міністрам Мартынавым мы выканалі нядрэнную працу”, - адзначыў Х.Саляна.

Ён выказаў спадзяваньне на канструктыўную і прадуктыўную размову.

"Абсалютна адкрытая і шчырая размова стане падмуркам, на якім могуць разьвівацца нашы стасункі. Сёньня вельмі холадна на вуліцы, але ў нашай гутарцы будзе не холад, а цяпло”. – заявіў Х.Саляна..


Нагадаем, 24 верасьня 2008 года Хавіер Саляна, якія на той час знаходзіўся ў Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы бакі заявілі пра адкрыцьцё “новай старонкі” ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і ЭЗ. Паводле прэс-сакратара спадара Саляны, галоўнай тэмай былі выбары ў Беларусі. ЭЗ хацеў нармалізаваць стасункі зь Беларусьсю, але ўсё будзе залежаць ад парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.

13 кастрычніка 2008 года ў Люксэмбургу адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Хавіера Саляны. С.Мартынаў заявіў, што Беларусь “зацікаўленая ў вельмі прадуктыўных і зьмястоўных стасунках з ЭЗ”.
XS
SM
MD
LG