Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Паўстае пытаньне аб пакіданьні пасады Лукашэнкам"


Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыняло заяву аб фінансава-эканамічным крызісе ў Беларусі.

«На Беларусі працягваецца фінансава-эканамічны крызіс, які дзень у дзень пагаршае становішча краіны і людзей, - гаворыцца ў заяве, - Крызіс пачаўся на Захадзе, але непасрэдна прыйшоў да нас з Расеі і зьявіўся вынікам антынацыянальнай і эканамічна неадэкватнай палітыкі кіруючага рэжыму ў Беларусі”.

Паводле КХП-БНФ, "кіроўная група ўлады цалкам нясе адказнасьць за цяжкія праявы крызісу ў краіне і ў значнай ступені вінаватая за яго ўзьнікненьне і за разбуральны працяг, бо праводзіла згубную і неадпаведную эканамічную палітыку.

Ёсьць вялікія сумненьні, што гэтая палітыка будзе зьменена і што існуючае кіраўніцтва краіны здольнае вывесьці Беларусь з крызісу з найменшымі стратамі. На парадку дня паўстае пытаньне аб пакіданьні пасады Аляксандрам Лукашэнкам. Сытуацыя патрабуе зьмены ўсёй эканамічнай палітыкі на карысьць нацыянальных інтарэсаў, ставіць задачу кардынальных пераменаў у сыстэме ўлады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG