Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Беларусы сустрэліся з Далай Ламам

Далай Лама і Лех Валэнса,
фота — Юлія Дарашкевіч, ''Наша Нiва''

05.12.2008 22:07

Дэмакратычныя актывісты ўзялі ўдзел у шырокай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-й гадавіне атрыманьня Лехам Валэнсам Нобэлеўскай прэміі міру.

Паводле іх уражаньняў, сустрэча з выбітнымі людзьмі плянэты, знанымі змагарамі за правы чалавека, дапаможа знайсьці правільны шлях да лепшай будучыні краіны.

Канфэрэнцыя сабрала ў Польшчы больш за 200 прадстаўнікоў з усяго сьвету. Ад Беларусі бяруць удзел сябры руху “Маладая Беларусь” — Артур Фінькевіч, Зьміцер Касьпяровіч, Цімафей Дранчук, руху “Эўрапэйская Беларусь” — Алесь Атрошчанкаў, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка і фотакарэспандэнт газэты “Наша Ніва” Юлія Дарашкевіч. Падчас праграмы “Экспрэс Салідарнасьці” ўдзельнікі канфэрэнцыі наведалі Кракаў і канцэнтрацыйны нацысцкі лягер “Асвэнцым”, а цяпер знаходзяцца ў Гданьску, дзе адбываецца заключная частка праграмы — “Моладзевы Форум”. Тут адбыліся сустрэчы з лаурэатамі Нобэлеўскай прэміі Міру, — сярод іх зь Лехам Валэнсам і духоўным лідэрам Тыбэту Далай Ламам.

Аляксандар Атрошчанкаў
Сябра руху “Эўрапэйская Беларусь” Аляксандар Атрошчанкаў адзначае, што дзякуючы імпрэзе мелася магчымасьць прыцягнуць увагу да праблемы палітвязьняў на Беларусі.

“Была магчымасьць расказаць аб рэпрэсіях у Беларусі, аб палітычных вязьнях, гэта важна на фоне расповедаў уладаў, што ў Беларусі палітычных вязьняў няма, але ж гэта хлусьня: каля 10 чалавек знаходзяцца пад так званым хатнім арыштам, 8 сьнежня распачнецца суд над Аляксандрам Баразенкам, які ўжо больш за паўтара месяца знаходзіцца ў турме без суду”…

Вялізным уражаньнем сталася сустрэча з Нобэлеўскімі лаўрэатамі, кажа Аляксандар:

“Для нас усіх гэтыя людзі — жывыя легенды. Іх прыклад — прыклад высокай маральнасьці і вернасьці прынцыпам. Яны — гэта прыклад і ўзор”.

Юлія Дарашкевіч
Фатограф “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч назвала магчымасьць здымаць сусьветна вядомых лаўрэатаў унікальнай:

“Арганізатары не пасьпелі мне зрабіць акрэдытацыю і ўчора паведамілі, што здымаць будзе нельга. З гэтай нагоды я апранула сукенку, бо для наведнікаў быў дрэс-код. Але ўсё ж пранесьці з сабой апаратуру здолела. І атрымалася крыху ў ідыёцкім становішчы, — у сукенцы, панчохах, на абцасах сядзела на падлозе сярод дзясяткаў фатографаў… Затое цудоўная была магчымасьць сфатаграфаваць Далай-Ламу, прычым супрацоўнікі аховы не чынілі ніякіх перашкодаў у гэтым… Ведаючы, як з гэтым выглядае сытуацыя ў Беларусі, не магло ня ўразіць. А сама магчымасьць як для фатографа была сапраўды ўнікальная”…

Зьміцер Касьпяровіч
Адзін з актывістаў Руху “Маладая Беларусь” Зьміцер Касьпяровіч адзначае важнасьць досьведу колішніх актывістаў і лідэраў апазыцыйнай “Салідарнасьці” ў савецкай Польшчы:

“Польшча шлях да свабоды ўжо прайшла. І для нас вельмі важны яе досьвед у змаганьні за свабоду. Мы мелі магчымасьць размаўляць з простымі палякамі і з тымі, хто быў у шэрагах тагачаснай Салідарнасьці і браў удзел у акцыях пратэсту. Атрымалі ад іх нейкія практычныя парады, але важней маральная падтрымка: зарад пазытыву, веры ў тое, што мы на правільным шляху і перамога будзе за намі”.

Апошні дзень моладзевага форуму — 6 сьнежня, гасьцямі канфэрэнцыі маюць стаць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ды іншыя вядомыя асобы.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Wadalej
05.12.2008 22:37
Якая геапалітыка разварочваецца на старонках незалежнай беларускай прэсы! Wow! Я толькі зараз даведаўся, што аказваецца Гданьск беларускі горад, Лех Валенса беларус, а асноўная канфесія - будысты. А Мілінкевіч запрасіў Далай Ламу наведаць Беларусь?

Імя:: Арганізатар Горад:: Гданьск
06.12.2008 05:15
Нуууу, наконт дрэс-коду Юля загнула. Яго не было і абмяркоўвалася ўсе задоўга да Форуму.
Так сама расповед пра Палітвязьняў, рэпрэсіі і блаблабла мана. Толькі калі яны камусьці за півам аб гэтым распавялі. А так, вельмі файнае мерапрыемства))

Імя:: Корч
06.12.2008 13:48
Ці праўда, што Далай Лама размаўляе на ўсіх мовах? Так аднойчы засьведчыў адзін расейскі будыст, які казаў, што Далай Лама адказвае суразмоўцу той мовай, якой да яго зьвяртаюцца. Калі так, дык на якім з варыянтаў беларускай загаманіў Далай Лама?

Імя:: daroha
06.12.2008 14:07
сучасная беларусь - гэта ня польшча 1980-х

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
07.12.2008 20:44
Сучасная Беларусь, сапраўды не Польшча трыццацігадовай даўнасьці. Ды вось незразумела, ці вы гэтым ганарыцеся, ці для Вас гэта сорам і боль душэўны. Хто бліжэй да права "людзьмі звацца", мы сёняшнія, ці палякі тады?

Імя:: чытач-слухач Горад:: Гданьск
08.12.2008 15:08
Ну вы самі падумайце, якую лухту вярзе Дарашкевіч! У спадніцы, панчохах і на абцасах яна сядзела на падлозе і здымала!!! Паспрабуйце ўявіць такую экзатычную карціну.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile