Сярод актывістаў былі й вэтэраны Другой усясьветнай вайны.
Як жывецца цяпер ім, нешматлікім ужо ўдзельнікам і сьведкам тых падзеяў?
Гаворыць былы партызан, сябра ПКБ Павел Грышын:
“Вэтэранам жывецца някепска. Але вэтэранаў успамінаюць толькі ў знамянальныя дні. А ў астатнія — нас забываюць, ніякай увагі. Нават у паліклініках мы стаім да ўрача ў чарзе. Такія льготы нам зрабілі… Трэба лекі атрымаць — у доктара ёсьць сьпісачак. Калі, напрыклад, сем тысяч за ўпакоўку, то гэта не выпісваюць. Самыя танныя лекі выпісваюць нам!”
Былы ленінградзкі блякаднік Пётар Цімафееў распавёў, што ў яго доме ўсіх пагалоўна прымушаюць ставіць лічыльнікі вады:
“Ваду эканоміць трэба — гэта натуральна. Але ня гвалтам усталёўваць гэтыя прыборы. Тым больш трэба ўлічваць, што сыстэмы падводу й адводу вады ў нашых дамах, якім ужо па 40—50 гадоў, паржавелі. Трэба найперш мяняць сталёвыя трубы, якія яшчэ за савецкім часам былі ўсталяваныя”.