Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Блогі / Юры Дракахруст

Ласка ці свабода?

26.11.2008 16:00

На нарадзе з кіраўніцтвам Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка казаў такое, што немагчыма было пачуць зь ягоных вуснаў яшчэ некалькі ня тое што гадоў, а нават і месяцаў таму:


“Мы павінны разьняволіць чалавека, лібэралізаваць нашае жыцьцё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека...

... Неабходна забясьпечыць прастору ў эканоміцы, каб людзі маглі больш апэратыўна і свабодна дзейнічаць, каб іх нічога ня стрымлівала ... Абараняць правы людзей на годны заробак, на тое, каб свабодна жыць і гаварыць тое, што чалавек думае – вось галоўная задача прэзыдэнта”.

Што азначаюць гэтыя дзіўныя заявы? Ну, па-першае, магчыма, што кіраўнік дзяржавы прыйшоў да высновы (сам ці з чыейсьці парады – няважна), што рыторыка часам больш важная, чым рэальныя справы, і можа нават замяняць іх. Раздражненьне Захаду і айчыннай прагрэсіўнай грамадзкасьці выклікалі ня толькі і можа ня столькі справы (у якіх Лукашэнка зусім не самотны) , а выразны пастсавецкі антураж рэжыму. Скажа ён, як ў свой час пры адкрыцьці нацыянальнай бібліятэкі, што “Ленін і Сталін – сымбалі нашага народу”, дык адразу і на Захадзе і ва многіх ў Беларусі – адпаведная ідэалягічная стойка. А навошта так дражніць? Вось расейскі калега Дзьмітры Мядзьведзеў кажа :”Свабода лепш чым несвабода”, і хаця практычныя справы гаспадара Крамля не зусім, мякка кажучы, адпавядаюць гэтай максіме, ўсе ламаюць галаву наконт плянаў і намераў Мядзьведзева, а некаторыя і дагэтуль запісваюць яго ў лібэралы. Карысны досьвед, чаму б не скарыстаць?

Нельга зрабіць эканоміку вольнай, не пашырыўшы прастору свабоды чалавека, не абмежаваўшы магчымасьці дзяржавы ўплішчвацца ў справы сваіх грамадзянаў. Магчыма, гэта і меў на ўвазе Лукашэнка, прамаўляючы свой віцебскі маніфэст свабоды
Але, па-другое, сказанае Лукашэнкам у Віцебску – неабавязкова толькі і выключна рыторыка. Напрыканцы кастрычніка кіраўнік дзяржавы паабяцаў істотную лібэралізацыю нацыянальнай эканомікі. Гледзячы па ўсім, гэтага вымагае і яе цяперашні стан, і гэтага ж патрабуе Эўропа. Магчыма, менавіта гэта, а не дэмакратызацыя, зьяўляюцца сапраўднымі чыньнікамі, якімі Эўропа абумоўлівае нармалізацыю адносінаў. Аднак лібэралізацыя эканомікі вымагае і пэўнага пашырэньня грамадзянскіх (аднак не палітычных) свабодаў. Нельга зрабіць эканоміку вольнай, не пашырыўшы прастору свабоды чалавека, не абмежаваўшы магчымасьці дзяржавы ўплішчвацца ў справы сваіх грамадзянаў. Магчыма, гэта і меў на ўвазе Лукашэнка, прамаўляючы свой віцебскі маніфэст свабоды.
Дарэчы, такая мадэль – мінімум ці адсутнасьць палітычных свабодаў, але даволі шырокія грамадзянскія, асабістыя правы – не такая ўжо і рэдкасьць у сьвеце. Найбольш вядомы прыклад: Чылі часоў Піначэту, можна прыгадаць і досьвед Сынгапуру, Тайваню, у пэўным сэнсе – сучаснага Кітаю. Гэтая мадэль эканамічна даволі эфэктыўная, а палітычна – дастаткова стабільная. Па ідэі на пэўным этапе яна вядзе і да палітычнай лібэралізацыі, але не абавязкова вядзе і, як правіла, ня хутка.

Некаторыя камэнтатары кажуць наконт лібэралізацыйных крокаў і заяваў улады, што гэта, маўляў, падман і ня мае нічога агульнага з сапраўднай свабодай. Але гэта – спроба ўламіцца ў адчыненыя дзьверы. Пры аўтарытарнай сыстэме сапраўднай свабоды ня можа быць паводле вызначэньня. Пры аўтарытарнай сыстэме магчымая толькі ласка ўлады – яна можа ціснуць, а можа і ня ціснуць. Магчымае таксама будаўніцтва больш ці менш прыгожых “пацемкінскіх вёсак” , муляжоў свабоды.

Гэта брыдка і няшчыра? Ну пэўна ж так. Свабода і сапраўды лепш за несвабоду. Але ж людзі жывуць у сваім жыцьці, а не ў гісторыі. Лепш, калі іх не саджаюць у турмы, лепш, калі газэты легальна выдаюцца ў краіне, а не дастаўляюцца і распаўсюджваюцца, як ленінская “Іскра”. Да таго ж ласка – гэта пэўнае пары. А раптам наступствы яе будуць значна большымі, чым уяўляе сабе ўлада? У рэшце рэшт ласка з цягам часу можа і ператварыцца ў свабоду, па меншай меры, ў нешта такое, што неяк няёмка, немагчыма адабраць пры чарговай зьмене настрою.

Існуе, зразумела, і меркаваньне, што чым горш - тым лепш, што пачварны, непрыкрыты твар аўтарытарызму робіць сытуацыю маральна больш яснай, што ў такіх умовах народ хутчэй усьвядоміць сваё становішча і ўзьнімецца на “апошні і вырашальны бой”, кажучы словамі “Інтэрнацыяналу”. Ну а калі ня ўзьнімецца? Ну а калі ўзьнімецца, то чаго такі гвалтоўны пераварот будзе каштаваць грамадзтву?

А што да свабоды, то трэба разумець, што яе заваяваньне – справа выключна свайго народу. Бессэнсоўна папракаць замежнікаў тым, што яны з прычыны іх амаральнасьці і цынізму ня робяць беларусам такую “невялічкую” паслугу, як вызваленьне іх ад дыктатуры. Максымум, чаго могуць дамагчыся замежнікі ад рэжыму, гэта менавіта ласкі.

што да свабоды, то трэба разумець, што яе заваяваньне – справа выключна свайго народу
Англійскі кароль Джон Беззямельны падпісаў у 1215 годзе Вялікую Хартыю вольнасьцяў – першую ў сьвеце дэклярацыю правоў (праўда, толькі дваранства) не таму, што гэта было адным з 12-ці ўмоваў тагачаснага Эўразьвязу. Не было тады ні Зьвязу, ні яго ўмоваў, а былі англійскія жа бароны, якія літаральна прыставілі манарху меч да горла: “Падпісвай, інакш...”. Праўда, наступным годам кароль яе і скасаваў (гэта нічога не нагадвае?), аднак сеё-тое зь яе выконвалася і Янам, і ягонымі нашчадкамі. Меч на горле - адчуваньне запамінальнае.

Некалькі соцень маладзёнаў на плошчы спараджаюць адчуваньні менш моцныя. Тады толькі і застаецца, што разьлічваць на ласку. І спадзявацца, што грамадзтва выйграе пары з уладай.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: Віктар Горад:: Гомель
26.11.2008 19:49
Я ўзгадваю стары яўрэйскі анэгдот. Яўрэй прыйшоў да равіна і скардіца на жыццё - хата малая, дзяцёй багата, ды і яшчэ цёшча... Прывядзі дадому карову, кажа той, потым прыйдзеш. Прыйшоў яўрэй праз нядзелю - у голас крычыть - зусім дрэнна раббе! І дзеці, і цёшча,і яшчэ карова! Адвядзі карову у сарай, потым прыйдзеш. Прыйшоў яврэй яшчэ праз нядзелю - рукі цалуе. Дзякую раббе, так добра жыць стала! Аднак, я мяркую так, што мы будзем жыць са сваёй каровай.

Імя:: drakakhrust Горад:: praha
26.11.2008 20:08
Віктару

Выдатны анекдот. Але якой была б правільная, рацыянальная рэакцыя габрэя? Праклінаць рабіна ці выгнаць разам з каровай і цешчу?

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
26.11.2008 21:23
Габрэю трэба думаць самому. Датычна нас, так менавіта я адчуваю сябе так, нібыдта тыя каровы мяне абдзелалі. Асабліва,калі нашыя правадыры пачынаюць нешта гаварыць. Сорамна перад усім светам.

Імя:: Без ружовых фільтраў
27.11.2008 21:33
Пустыя спадзяваньні. Слабакі прагнуць ілюзіяў,самападману. Насельніцтва ў вялікім заняпадзе. Нэабальшавіцкая прапаганда з падтрымкай школы і папоўскай арміі РПЦ безупынна працуе на сацыяльна-палітычную дэбілізацыю гарадзкіх жыхароў. Русіфікацыя, вынішчэньне нацыянальнай сьвядомасьці набыло катастрафічны маштаб. Духоўныя дзеці расейскага ката Мураўёва пастаўленыя да ўлады. Пра дэградаваную вёску й казаць няма чаго. Пра якую ласку можа йсьці мова? Няўжо не разумееце, што за газ ды іншыя прэфэрэнцыі для рэжыму кампрадоры сьвядома прадаюць нас у расейскае рабства?

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
28.11.2008 20:34
Я пазіраю на наша жыццё без ружовых ачкоў, але не лічу, што ўсе нашыя беды ад таго, што большасць гаворыць па руску. Больш таго, я лічу, што агрэсіўнае ўжыванне дэмакрацічнымі СМІ выключна беларускай мовы вядзе да адштурхвання моладзю саміх дэмакратычных прынцыпаў.

Імя:: drakakhrust Горад:: praha
28.11.2008 21:17
Віктару
Ды, здаецца, становішча не зусім такое. Ёсьць "Белорусы и рынок", "Белгазета", "Свободные новости+", папулярныя Інтэрнэт-рэсурсы "Хартия-97", "Белорусский партизан", "Белорусские новости". Усе яны выдаюцца ці цалкам расейскай ці пераважна расейскай. Ды і "Народная воля" ладную частку матэрыялаў друкуе па-расейску. Хто ж так адштурхоўвае моладзь мовай ад дэмакратыі?

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
29.11.2008 19:58
Юрыю

Я не маў на ўвазе "Народную волю" - яе я выпісваю, добрая газэта. Прынашу яе знаёмым, яны з інтарэсам чытаюць. "Радыё Свабода" я слухаю пры кожнай магчымасті, часта распавядаю пра тое, што пачуў. Усе вельмі крытычна ўспрымаюць нашае жыццё, і разумеюць, што патрэбны перамены. А на гэтай нядзелі паказаў ім гэтый сайт. Першая іх рэякція мяне расчаравала - "это что белорусский язык?" і адышлі. Можа потым і чыталі, неведаю. Гэта не першы выпадак. Мне спадабаецца беларуская мова, аднак калі б я раптам стаў размаўляць на ёй...Не ведаю, што бы ўсе ўявілі. Мне, так сама, крыўдна за беларускую мову. Але ёсць рэяльнасць. Я супрать насілія ў гэтым пытані і супраць нацыяналізму. Большасць патэнцыйных слухачоў "Радыё Свабода" у Беларусі размаўляюць па руску. Чаму не зрабіць на сайце "Радыё Свабода" рускамоўную старонку? А можа і поўнасцю давть матэрыял на дзьвух мовах? Хтосці пачне чытаць па руску, паглядзіць і па беларуску. Я хачу толькі дабра і прашу прабачэння, калі кагосці пакрыўдзіў.

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
29.11.2008 20:32
Дарэчы, аб "Народнай воле". Мой зяцёк узяў намедні ў рукі гэтую газэту і прачытаў нешта накшталт таго, што нашыя "начальнікі" размаўляюць на мове чужога (або "варожага" - не памятую) гасударства. "Гэта што, па руску?" запытаў ён. Мне было не прыемна. І не толькі таму, што ягоныя радзіцелі родам з Расеі. А ён толькі усмяхнуўся. Калі гэта таксама прапаганда беларускай мовы, дык на самай справе смешна.

Імя:: АРТ Горад:: Х
03.12.2008 22:11
Гэта чаму ж вёска дэградаваная? Не, тое зусім не так. Проста наша спадарства апазыцыя працуе на публіку. А ў вёску што ж ісці з улёткамі?Хто там іх геройскі ўчынак пабачыць?А мы тут задыхаемся ад бяссілля.Знайшоўся б спадар, што змог бы вяскоўцаў за сабой павесці, дык усё аб чым марым, і адбылося б. Вяскоўцы- не гараджане- ім губляць ужо няма чаго.Але Кастуся няма...
Камэнтары 1-9 (з 9)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal