Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Лукашэнка: норму ня выпрацаваў — у працоўны лягер!

Аляксандар Лукашэнка

18.11.2008 22:05

Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным стварыць у кожнай вобласьці працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей.


Такую думку ён выказаў 18 лістапада ў часе нарады па пытаньні выкананьня дэкрэту № 18 ”Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях” ад 24 лістапада 2006 году, паведамілі БЕЛТА ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка адцеміў, што бацькі, якія ня дбаюць пра сваіх дзяцей, “мусяць працаваць, і выпрацоўка ў іх мусіць быць у суткі ў разы большай, з запасам, каб маглі кампэнсаваць утрыманьне сваіх дзяцей”.

“Калі яны будуць пастаўленыя ў такія ўмовы, яны тысячу разоў падумаюць: альбо ім жыць у ранейшых умовах, альбо будуць тут працаваць. Норму не выпрацаваў, дзьве заўвагі, на трэцюю — у працоўны лягер, а там самыя жорсткія ўмовы. Вось тады яны будуць баяцца і лепш працаваць прымусова, выконваць тры нормы за суткі, чым трапіць у такі лягер, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі б гэта было зроблена, я ўпэўнены, за год сытуацыя зьмянілася б!”.

Паводле Лукашэнкі, “нягоднікаў, што нарадзілі дзяцей і кінулі іх, неабходна ня проста працаўладкаваць, а прымусіць працаваць”.

“Прытым мэтады, якія ўжываюцца да іх, не павінныя быць такімі самымі, як да звычайных людзей. А тут, бач ты, прыйшлі, прапанавалі, перанавучылі й грошы яшчэ заплацілі зь дзяржаўнага бюджэту. Зыходзіць трэба з таго, што мы іх нічому не навучым. Рыдлёўку ў рукі — капай, не капаеш — значыць, сёньня галодным застанешся. Гэтыя людзі разумеюць толькі сілу. Іх марна ў чымсьці пераконваць. Зроблена гэта? Сто адсоткаў, што ня зроблена! Вы так і працуеце, як і працавалі, пераконваючы іх, а пераконваньне — гэта звычайны фармалізм”, — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

“А тыя, хто паддаецца выхаваньню, сплочвае камунальныя плацяжы, глядзіць за дзецьмі, вы гэта кожны дзень, не фармальна, а рэальна бачыце, дык ніхто ня кажа, што такіх трэба ў лягеры зьбіраць”, — дадаў Лукашэнка.


Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Зьміцер
18.11.2008 22:24
Будуць ствараць лулаг. Спачатку тых, хто дрэнна выхоўваецца, потым тых, чые сыны ў войска не пайшлі працаваць і так далей.....

Імя:: Belarus
19.11.2008 00:19
Heta esc pachatak kancentracyjnych laherau. Vos i dakiravavsja spadar dyktatar!

Імя:: Беларус
19.11.2008 04:16
Гета ёсьць пачатак будоўлі канцантрацыйных
лягэраў. Дыктар трымаецца сталенскага кур-
су.

Імя:: feo Горад:: minsk
19.11.2008 06:00
Пральна,Лука... Сначала пьяниц, а потом и других в лагеря... Ведь уже не только зима наближается, но и кризис..., а за ним и трындец луканомики...

Імя:: Ян Горад:: Магілёў
19.11.2008 06:31
Вось і пачалося...Працоўныя лягеры...Якія там правы чалавека? Сёння - гэтыя "горабацькі", якія паспіваліся дзякаючы дзяржаве, заўтра - іншадумцы....Цікава, ці будуць адчынены па рэгіёнах працоўныя лягеры для дэсідэнтаў?

Імя:: Dim Горад:: Mensk
19.11.2008 08:14
По его вчерашнему и позавчерашнему выступлению, совершенно очевидно что человек больной. Причем болезнь обострилась.
Грядет полная потеря управления вертикалью...

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
19.11.2008 08:58
Ну што можна чакаць ад паваслаўнага атэіста? Цікава было б даведацца - як дапамагаў Галіне Радыёнаўне утрымліваць сваіх сыноў, будучы фармальна не разьведзеным, лехтар "Знания" А.Лукашэнка? І як дпамагае яму ўтрымліваць "унікальнага чалавека", фармальна не зарэгістрааная, мама гэтага "унікальнага чалавечка"?

Імя:: Mikola Горад:: Litva
19.11.2008 09:03
Як і ўсе [выдалена за парушэньне правілаў форуму -- рэд.] Рыгоравіч перабольшвае,
спачатку распусьціў і спаіў людзей, а цяпер бы які нацыста ў канцлягеры, а дзе гарантыя што туды не пасажае спачатку ўсіх сваіх апазыцыянэраў бы цяпер у войска студэнтаў гоніць нарочна, [выдалена за парушэньне правілаў форуму -- рэд.] Скідайце вы яго хучэй і не ганьбіце РБ такім "кіраўніком".

Імя:: Адольф
19.11.2008 10:04
Arbeit macht frei!

Імя:: Краязнаўца
19.11.2008 17:41
Вызначаюся з дыягназам - "занадта працягла кіраваў краінай".

Імя:: Каваль
20.11.2008 18:38
Скора ня толькi у лагеры садзiць будзе некага, а i працаваць будзе некаму.Аналiтыкi лiчаць,што 1,8 мiльёна беларусау працуе за мяжой.Калi так пойдзе то праваслаунаму атэiсту скора некiм будзе кiраваць,акрамя пенсiянерау.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile