Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому

ВІДЭА

Разгон мітынгу ў Маскве Video

На Триумфальной площади прошла несанкционированная властями акция в рамках "Стратегии-31" в поддержку 31-й статьи Конституции, гарантирующей свободу собраний.






  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Палітыка

Данчык: мяне перамога Абамы вельмі ўзрушыла

06.11.2008 13:31

Грамадзяне ЗША з аптымізмам і надзеяй успрынялі перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах першага ў гісторыі чарнаскурага кандыдата. Наш калега Данчык перадае зь Нью Ёрку.

“Настрой у Нью-Ёрку ў выніку перамогі Барака Абамы проста сьвяточны. Гукі вуліцы ўчора каля поўначы нагадвалі хутчэй ня дзень выбараў, а навагоднюю ноч. Машыны сыгналілі, людзі выгуквалі лёзунгі кампаніі Абамы "Так, мы можам", у небе выбухалі фаервэркі. За такімі праявамі радасьці я назіраў са сваіх вокнаў у раёне East Village, а ў цэнтры – на 42-й вуліцы і Times Square – гэта было нават з большым размахам.

Мяне як амэрыканца перамога Абамы вельмі ўзрушыла. Учорашні дзень стаў знамянальным у гісторыі краіны, якая дагэтуль толькі тэарэтычна хвалілася магчымасьцю дасягненьняў для ўсіх. Я кажу тэарэтычна, бо ўсё ж прэзыдэнтам дагэтуль ніколі не была жанчына, ніколі ня быў прадстаўнік нацыянальнай меншасьці, ніколі не была асоба, прозьвішча якой канчалася на галосную літару... Перамога Абамы даказала, што цяпер гэтая тэарэтычная роўнасьць і аднолькавыя магчымасьці сталі рэальнасьцю.

Што да перамогі Дэмакратычнай партыі, дык я думаю, што гэта праява глыбокай стомленасьці амэрыканскага народу ад палітыкі надзвычай непапулярнага прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага, якая прывяла да працяглай вайны ў Іраку, да зьніжэньня прэстыжу Амэрыкі ў сьвеце, да краху эканомікі, неверагоднага дэфіцыту бюджэту і г.д.

Большасьць амэрыканцаў проста прагаласавала за зьмену курсу, бо рэспубліканскі шлях паказаў сябе штораз больш тупіковым. Ну а ці спраўдзяцца надзеі на новы шлях, увасобленыя ў новым прэзыдэнце, пакажа час”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Хрун Маржоў
07.11.2008 01:41
Я кажу тэарэтычна, бо ўсё ж прэзыдэнтам дагэтуль ніколі не была жанчына, ніколі ня быў прадстаўнік нацыянальнай меншасьці, ніколі не была асоба, прозьвішча якой канчалася на галосную літару...

Эх Данчык Данчык... А Кеннэдзі? А Манро? А МакКінлі? (Насамрэч гэта стары амерыканскі жарт што калі тваё прозвішча заканчываецца на галосную літару, шансу стаць прэзідэнтам у цябе няма. Але жарт такі даволі неправераны...)
     
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Апошнія навіны

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile