Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар-дэмакрат Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Абама набраў 338 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць усе штаты ЗША.

Для перамогі неабходна было заручыцца падтрымкай прынамсі 270 выбаршчыкаў.

Супернік Абамы, сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн, прызнаў сваю паразу і павіншаваў Абаму зь перамогай.

Маккейн: “Некалькі хвілін таму я меў гонар пазваніць сэнатару Бараку Абаму, каб павіншаваць яго з абраньнем на пасаду прэзыдэнта краіны, якую мы абодва любім”

Барак Абама выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Чыкага:

Абама: “Сёньня дзякуючы таму, што мы зрабілі ў гэты дзень, на цяперашніх выбарах, у гэты рашаючы момант – перамены прыйшлі ў Амэрыку”.

Выбарчыя ўчасткі закрыліся а 8-й гадзіне паводле менскага часу.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2009 году.
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG