Слухаць

Цяпер у эфіры

Навіны

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

"Драўляны" суд

Падчас затрыманьня Надзеі Крапівінай

16.10.2008 12:47

У Горадні прайшла акцыя ў абарону дрэваў на старой алеі ў гістарычным квартале. Умяшалася міліцыя. Як паведаміў Эдвард Дмухоўскі, яго пратрымалі ў пастарунку больш за паўтары гадзіны, склаўшы пратакол аб дробным хуліганстве.


На Ігара Лапеху і Надзею Крапівіну міліцыянты напісалі па два пратаколы — за дробнае хуліганства і за непадпарадкаваньне.

Трох актывістаў затрымалі падчас іхняга пратэсту супраць высечкі дзевяці дрэваў у завулку Тэлеграфным.

Удзельнікі пратэсту лічаць, што дрэвы не былі ў аварыйным стане, хаця дазвол на высечку дала адмысловая гарадзкая камісія. Актывісты мяркуюць, што за апошні час у горадзе, у тым ліку сярод гістарычнай забудовы, было спляжана зашмат дрэваў, ня ўсе зь якіх былі аварыйнымі. З грамадзкасьцю ў гэтай справе пагатоў ніхто ня раіцца, кажуць яны.

Міліцыянты сказалі, каб тры актывісты чакалі позваў у суд.

















 
 
 


















 
 

 


















 
 

Міліцыянты цягнуць Ігара Лапеху


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Galiusia Горад:: Harodnia
16.10.2008 12:24
Galovy im treba paspilvac, a nie drevy im pieraszkadzhajuc!

Імя:: Алесь Горад:: Магілёў
16.10.2008 13:39
Спачатку Магілёў панішчылі, цяпер няма нават дзе пра вайнушку фільмаў зьняць пра яго. Цяпер за Горадню ўзяліся. Відаць ад нас прыехалі -- практыку зьнішчэньня пашыраць

Імя:: Jauhien Горад:: Harodnia
16.10.2008 13:57
tak-tak, Haliusia! bo zh vavioraczkam nie budzie dzie paskakac...=)

Імя:: Валерий
16.10.2008 17:26
Интересно самому взглянуть на эти деревья. Судя по фото, они близко к зданию и возможно уже корнями достают и разрушают фундамент, а поэтому пересадить их или обрезать крону, при всем желании, нельзя. У меня самого под окном когда-то были маленьке деревья, а сегодня из-за них ничего не видно (а на первом этаже люди живут как в подвале и у них постоянно горит свет). Корни ломают даже асфальт – ходить опасно. Надо чтобы соблюдался стандарт озеленителей - высота деревьев, дистанция между ними и расстояние до здания. Красиво и безопасно. Уверен, спецы наоборот хотят сохранить исторический квартал. Здесь вам не Москва. Что касается скандалистов Игоря и Нади, то видимо им в кайф поцапаться с милицией и особенно после краха оппозиции привлечь к себе внимание. Короче, здесь нет никакой политики.

Імя:: Alies'
16.10.2008 19:24
Хаця б 2 чалавекі у Гародні пратэставалі супраць знішчэння дрэваў. Я жахнуўся, калі пабачыў гэтым летам голыя вуліцы у Гародні і людзей, якія туляцца у цені ларкоў ад палячага сонца.

Увесь стары парк - былы найвялікшы батанічны сад Эўропы - пасоджаны нашым славутым земляком Жыліберам - спілілі. Засталося можа 20% старых дрэваў.

На Савецкай плошцы быў сквэр - усе спілілі і заклалі пліткай.

На Сацыялістычнай пілілі яшчэ у 2003 у траўні, калі я там быў. Ад Дома Связі да Фарнага касцёлу (больш за км) заставілі тры маленькія дрэўцы-тычкі.

Ля Аблвыканкомы дрэвы з абоіх бакоў вуліцы змыкаліся у цудоўны зялёны танэль калісьці. Зараз ніводнага дрэва няма.

Мая матуля з аднакляснікамі пасадзіла бярозавую алею на плошчы Леніна. Калісьці яна ішла да мосціка праз Гараднічанку. Калі будавалі Горвыканкам - рэчку узялі у трубы і гэты спуск засыпалі, але нават Саветы пашкадавалі піліць 50 бяроз і зрабілі спецыяльныя калодзежы, праз якія яны раслі каля гарвыканкаму. Дык у жніўні 2008 - спілілі усе гэтыя бярозы.

Уздоўж Савецкай спілілі усе старыя дрэвы і насаджалі пруцікі-тычкі.

На БЛК калісьці Саветы спецыялна выкапвалі у загусцеўшых дваровых парках 20-хадовыя каштаны і пасадзілі старыя дрэвы, каб была людзям цень. Я спадзіаваўся, што піляць толькі у цэнтры і да БЛК ня дойдзе. Дайшло. Вось я здымаў на свой мабільнік гэтых змагароў з дрэвамі на БЛК, ля медынстытуту. Не падабалася ім, што здымаў.

http://farm4.static.flickr.com/3296/2787850595_01f753eac3_o.jpg

НУ дык вось нарэшце знайшліся гарадзенцы, якія ня вытрывалі. Дзякуй ім.


Імя:: Alies'
16.10.2008 22:30
Валерий, vy adkul' u Hrodna pryehali tudy i edz'ce. Panaehali.

Chamus'ci u Paryzhy, Londane, Berline, Maskve, Prahe, Warszawe - drevy ne "razrushajut korniami" nichoha - ni budynkaw, ni kamunikacyjaw. I Harodni, Slava Bohu, damy prastajali 300 hod z drevami bez prablemaw. Prablemy u bashcy u Sawchanki. Panaehali tut nedaumki, i dlia ih drevy haeta drovy. Bol'sh nichoha.

Імя:: Mihalina Горад:: Вільня
17.10.2008 09:02
Гэта эўрапейская мода.Тое самае і ў нас--прайдзіцеся па старой Вільні--усюды "дрэўцы-тычкі"
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile