Палітыка

Стуб: час перагледзець ролю Беларусі

Аляксандар Стуб і Сяргей Мартынаў (справа)

07.10.2008 17:57

Стуб рыхтуе справаздачу да сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ, якая пройдзе ў панядзелак.

Пасьля сустрэчы зь беларускімі ўладамі старшыня АБСЭ Аляксандар Стуб выступіў зь некалькімі заявамі.

“Галоўнае ў тым, што мы дамовіліся, што трэба адкрыць новую старонку ў адносінах АБСЭ і Беларусі, сказаў ён. Я адношу сябе да пакаленьня людзей, якія стараюцца працаваць у канструктыўным ключы”.

Ацэньваючы мінулую выбарчую кампанію, ён заявіў, што на выбарах былі пэўныя паляпшэньні, але ідэальнымі выбары не былі.

“Выбары не былі свабоднымі і сумленнымі паводле стандартаў АБСЭ. Сёньня я сустрэнуся з прадстаўнікамі апазыцыі й складу ўласнае меркаваньне, якое паўплывае на канчатковае рашэньне пры падрыхтоўцы справаздачы АБСЭ пра выбары. Гэтую справаздачу рыхтуюць БДІПЧ і АБСЭ”.

Спадар Стуб паведаміў, што ён прыехаў, каб падрыхтаваць справаздачу міністрам краін ЭЗ перад іх сустрэчай у панядзелак.

“Эўразьвяз рыхтуе свае высновы адносна Беларусі. Рабочая група працавала ўчора і сёньня і будзе працягваць працу. Ёсьць яшчэ адкрытыя пытаньні і два зь іх — спрашчэньне працэсу атрыманьня візаў беларусамі і забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу”.

Якое будзе рашэньне Эўразьвязу, стане вядома ў панядзелак.

Адказваючы на пытаньне, ці ідзе размова пра завяршэньне палітыкі ізаляцыі ў дачыненьні да Беларусі, Стуб заявіў, што насьпеў час вызначыць новую ролю Беларусі ў міжнароднай супольнасьці.

“Мы бачым цяпер першыя крокі ў правільным кірунку. Я ніколі ня верыў у ізаляцыю, заўсёды верыў у супрацоўніцтва”.

Ва ўнісон старшыню АБСЭ выказаўся міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў: “Мы разьлічваем, і гэта было зафіксавана ў ходзе перамоў, што Беларусь, АБСЭ і ЭЗ павінны адкрыць новую старонку ў сваіх узаемаадносінах, і абодва бакі будуць працаваць у гэтых мэтах”.

Спадар Стуб ня змог адказаць на пытаньне, якім чынам можа паўплываць на дыялёг Беларусі й Захаду прызнаньне беларускімі ўладамі незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі ды Абхазіі.

На афіцыйным сайце АБСЭ з нагоды сустрэчы Стуба і Лукашэнкі зьявіўся прэс-рэліз.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb