Грамадзтва

Раскол у “Маладым фронце”?

07.10.2008 12:25

Агенцтва БелаПАН паведаміла пра заяву кіраўнікоў 25 абласных і раённых структураў “Маладога фронту” аб прыпыненьні паўнамоцтваў Зьмітра Дашкевіча на пасадзе старшыні арганізацыі, а таксама ўсіх намесьнікаў да зьезду арганізацыі.


БелаПАН цытуе заяву, распаўсюджаную актывістамі:

“Мы, актывісты “Маладога фронту”, кіраўнікі абласных і раённых структураў, заяўляем, што апошнія працэсы ўнутры нашай арганізацыі ідуць уразрэз са статутнымі палажэньнямі, мэтамі і задачамі Маладога фронту і вядуць да расколу арганізацыі. Лічым гэту сытуацыю ненармальнай і выкліканай недэмакратычнымі паводзінамі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча”, — гаворыцца ў дакумэнце.

Аўтары заявы заклікаюць на зьезьдзе абраць “годнага кіраўніка”. Таксама яны лічаць за неабходнае стварыць шырокі рух “Маладая Беларусь”, мэта якога — у аб’яднаньні усіх моладзевых структураў дзеля перамогі дэмакратычнага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

Напярэдадні Сойм Маладога фронту ўхваліў рашэньне Ўправы арганізацыі аб пазбаўленьні Артура Фінькевіча пасады намесьніка старшыні Маладога фронту. Паводле сайту гэтага незарэгістраванага моладзевага аб’яднаньня, — “за дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Маладога фронту і спробы раскалоць арганізацыю”.

Працяг тэмы — у матэрыяле Любові Лунёвай.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 41)
Імя:: наш чалавек
07.10.2008 12:40

А ХТО ГЭТЫЯ "ЛІДЭРЫ" І "КІРАЎНІКІ"? ХЛУСЬНЯ! ЖУРНАЛІСТЫ, СПРАЎДЖВАЙЦЕ ІНФАРМАЦЫЮ! За Фінькевічам адсоткаў 15 арганізацыі з ня болей чым 5 надутых перад Зьездам структураў.


Імя:: Алена
07.10.2008 13:02

Фінькевіч цікава разумее, што ен сваімі дзеяннямі працуе на КГБ? І навошта "Свабода" публікуе хлусню Фінькевіча?


Імя:: Антон
07.10.2008 13:22

А адкуль "Свабода" узяла гэтую "заяву 25"?
Насколькі я ведаю, у МФ існуе толькі адзін паштовы адрас з ягога ідзе рассылка. І я удакладніў, што адтуль нічога не рассылалася. Раней быў яшчэ адзін адрас і яго ведае Фінькевіч і выкарыстоўвывае ў сваіх мэтах. Але ж гэта неапраўдны адрас і усе ведаюць гэта. Навошта дапамагаць таму, хто разбурае МФ?
Фінькевічу ганьба!


Імя:: tt
07.10.2008 13:30

Ганьба і Фінькевічу-Драніку і журналістам, каторыя хлусьню не спраўджваюць!


Імя:: павал Горад:: мазыр
07.10.2008 13:51

Адкуль узяты гэтыя цыфры? Гэта правакацыя.
Фінькевічу ганьба.Няверце хлусьне.


Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
07.10.2008 13:57

Гэта не раскол, а фікцыя... Нейкіх уяўных 25 структур :) Доўга сьмяяўся... Два дзясяткі зь іх мёртвыя альбо з пару чалавек знойдзных за пару тыдняў да зьезду. І няўжо гэткія паводзіны можа дапускай маладафронтавец, які ячшэ й у вязьніцы сядзеў. Я ў шоку.


Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
07.10.2008 14:03

Дзядзька Рыгор у скайпе скантактаваўся з адным з падпісантаў Пугачом Яўгенам
з Смалявічаў:
12:41:43] Ryhor говорит: дык а чым ты займайешся як смалявіцкі маладафронтавец?
[12:42:03] jauhien.p говорит: я ёсць, яжыву і гэта галоўнае
-------
:-)))


Імя:: Миронов Константин Горад:: Минск
07.10.2008 14:07

Разность мнений в любой организации-это нормальный процесс,не думаю,что у них дойдёт до раскола.
Навешиванием ярлыков обычно старички грешат.
Хотя у нас во всех организациях непереизбранные лидеры не смиряются с этим,а обвиняют соратников во всех смертных грехах.В этом плане мы совсем не Европа.
Так что, молодые,не берите пример оттуда,откуда брать его не надо.
Желаю успеха !


Імя:: наш чалавек
07.10.2008 14:28

Гэта што робіць ілгун!! Жах проста! Як такія ў вочы людзям глядзяць?.. Ганьба Фінькевічу навечна!!!


Імя:: Томмі Горад:: New York
07.10.2008 15:41

Малады Фронт памёр...прычым ужо даўно, я думаю, што пасьля адыходу Паўла Севярынца. Ад МФ застаўся адзін толькі бруд!


Імя:: Гарадзкая арганізацыя "МФ" Горад:: Бабруйск
07.10.2008 15:43

Фінькевіч, палітычны блёк "Маладая Беларусь" існуе ужо як з 2004 году. А апошнім лідарам там ёсьць Зьміцер Дашкевіч (журналісты, можаце спраўдзіць інфармацыю). Хопіць скрадаць чужыя мэсэджы і брэнды!!! Сорамна павінна быць. Няўжо не хапае крэатыву сваё нешта вартае стварыць? А то зацерты да слёз памаранчовы колер ужо проста вызывае усьмешку -папса, "Моладзь за Беларусь" - гэта наогул з бігбордаў? Ці адкуль? Усё на знаёмых мелодыях хочаш балы накруціць? Пакайся лепш, Артур!!! А вось сьвятую назву "Маладая Беларусь" табе прысвоіць не удасца! P.S. І хопіць набываць людзей прапануючы ім заробкі, і зьняцьцё кватэраў. Калі маеш "шэры" капітал дык лепш набудзь Бел-чырвона-белых сьцягоў і раздай на іх Дзядах, 2-га чысла....гэта будзе лепшае пакаяньне.


Імя:: Пал Палыч
07.10.2008 15:45

Магыма і ёсьць доля праўды ў гэтых словах-

"апошнія працэсы ўнутры нашай арганізацыі ідуць уразрэз са статутнымі палажэньнямі, мэтамі і задачамі Маладога фронту і вядуць да расколу арганізацыі. Лічым гэту сытуацыю ненармальнай і выкліканай недэмакратычнымі паводзінамі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча"


Імя:: F*** it all
07.10.2008 15:53

Наляцелі на Артура, крывадушнікі і фарызеі!!! Нібы ён прычына ўсіх вашых траблаў! Усе вы аднолькавыя, і мэтады вашыя аднолькавыя, проста Артур пайшоў супраць вас, вось вы яго і ўзьненавідзелі раптам.А калі б ён не пайшоў супраць вас, вы б і далей разам "набывалі людзей прапануючы ім заробкі, і зьняцьцё кватэраў". Фу такімі быць!


Імя:: Тацяна МФ Горад:: Менск
07.10.2008 15:54

Расколу ў "Маладым Фронце" няма і ня будзе, бо еднасьць і ўзаемаразуменьне нашых сяброў - адзін з галоўных прынцыпаў працы МФу. А дурацкія амбіцыі Фінькевіча і ягонае жаданьне ўлады ці чаго там яшчэ ніколі не зруйнуюць іх. Шкада, што Артур згубіў апошняе сумленьне і паказаў сябе як подлы ліцымер і хлус.


Імя:: Сябра Сойму "МФ" Горад:: Менск
07.10.2008 16:11

Прабачце, Томмі, вам пэўна з Ню-Ёрку лепш відаць?!...калі канешне з вашага вакна, Томмі, "Плошчадь Красная" не відна. Ці прынамсі "Жалезны Фелікс". ці вы з тых "разачарованых" каторых першай "хваляю" змыла і выкінула на цёплым беражку Лонг-Айленду? А можа вы нам рэгістрацыю аб сьмерці па ад'ездзе забыліся перадаць.....Прабачце але мы ірвалі жылы за Радзіму і будзем да апошняе секунды жыцьця змагацца за Нашую Сьвятую і Любімую Беларусь. А сваю "аналітыку" і "даведкі аб сьмерці" пакіньце за акіянам! Жыве Беларусь! Жыве "Малады Фронт"!!!


Імя:: ales polacki Горад:: полацак
07.10.2008 16:13

на Віцебшчыне няма фіктыўных структур!проста Дашкевіч палітычны банкрут! ты звольнены Дзіма,ПАРА НА ПЭНСІЮ!Едзь ствараць царкву у Старыя Дарогі!


Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
07.10.2008 16:39

Алесь, паводзьце сябе годна. Шкада што некаторыя маладафронтаўцы паддаюцца на маніпуляцыі (на жаль насамрэч хулсьлівыя0 амбітных лідэраў


Імя:: уніят Горад:: Магілёў
07.10.2008 16:47

Не трэба ператвараць моладзёвую арганізацыю ў таталітарную секту!!!! Зьміцер, калі ў цябе ёсць жаданьне працаваць святаром - адыйдзі ад грамадскіх спраў.


Імя:: маладафронтаўка Горад:: Менск
07.10.2008 17:08

Шматлікія трымаюцца за Малады Фронт, бо менавіта МФ дае арыентыр маральных паводзінаў, распавядаючы пра хрысцінскія прынцыпы. Ніякіх рэлігійных перагібаў у Мфе няма і ня будзе. Таксама рэлігійных чыстак не чуваць і ня будзе чутна. У адрозьненьні ад рэлігічных арганізацый ці партый, МФ не ладзяць і кампаній на гэтую тэматыку, як напрыклад БХД. Гэта ёсць маральным прынцыпам, на якім выхоўваецца любы нармальны і годны чалавек, які з дальнейшым не захоча праменяць МФ на бізнес-праект ці прапаноўваць грошы і займацца інтрыганствам у аргнізацыі, прыналежнасць і адказнасць за якую ты маеш. Дашкевіч глыбока веруе ў Бога, што дае яму статус чыстага і сумленнага чалавека, тым болей, што датычна валявых палітычных рашэнняў. Таму ўся рэчаіснасць любых арганізацыйна-тэхнічных ці палітычных пытанняў успрымаецца адэкватна і вера ніяк не ўплывае на прыняцці яго рашэнняў. Толькі калі пытанне маралі і сумлення выходзіць вышэй за пытанне грошаў і улады. Але ці можна за гэта рабіць папрок? Ня думаю.


Імя:: Сябра Сойму "МФ" Горад:: Менск
07.10.2008 17:46

паважаны Алесь Кр., той каторы -ales polacki, вы абсалютова маеце рацыю адносна інфармацыі пра тое, што на полаччыне пэўна няма фіктыўных структураў. Іх дзевяць (9) і усе яны даслалі ўчора ліст да разгляду Ўправы і на зацьвяржэньне сойму аб ты што не жадаліб бачыць Вас на пасадзе вабласнога кіраўніка. А што датычна Вашых камэнтароў адносна Зьміьра, дык грашно табе так гаварыць братка, бо ен амаль адзіны настойваў на займаньні табою пасады вабласнога кіраўніка. а ты ў адказ усім распавядаеш пра новыя міфічныя арганізацыі. а якімі метадамі цябе туды ангажавалі мы ўсе добра ведаем.

Камэнтары 1-20 (з 41)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb