Палітыка

Кіраўніка выбарчага штабу апазыцыйнага кандыдата звольнілі з працы

29.09.2008 14:37
Міхал Карневіч

Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу Івана Шэгі, сёньня ў аддзеле кадраў Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.


Прычын гэтага не патлумачылі. Іван Бедка ад пачатку 80-х працаваў у ЦРБ Слоніма санітарам.

Бедка: “Сёньня ўручылі паведамленьне, што са мною спыняецца кантракт за год да пэнсіі. Прычыну не ўказалі. А кантракт павінен быў скончыцца 31.10. На маю думку, прычынай стала мая палітычная дзейнасьць, удзел у выбарчай кампаніі. Я ўзначальваў штаб альтэрнатыўнага кандыдата, напісаў на адным з выбарчых участкаў, дзе быў назіральнікам, 4 акты пра парушэньні выбарчага заканадаўства. Там цалкам сфальсыфікавалі выбары. Я зьбіраюся падаваць скаргу ў суд, бо існуе закон, паводле якога ня маюць права спыняць кантракт за 3 гады да пэнсіі”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Генадзь Горад:: Менск
29.09.2008 15:35

Й, "смех і Грэх"...
Даўно(зь часоў "Мураўёва-Вешацеля")"Забачана". Чым, лепей лекарь. Тым ён "вольны" па духу й "паводзинам". Ды, Тым ён, Болей (па мяркаванью "Ўсяўладнага быдла") "нягодны" да працы. Дыялектыка Хлопа(частка 2).

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb