Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Грамадзтва

Пухавічы: рашэньне суду на пратэст жыхароў адтэрмінавана

12.09.2008 18:30

Сёньня Пухавіцкі райсуд працягваў разглядаць скаргу грамадзкасьці пасёлку Дружны да кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму.

Чакалася, што ўдзельнікі паседжаньня атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з афіцыйнай інфармацыяй адносна будаўніцтва хімзаводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”. 

Настасься Рысевец
Заяўніца ад грамадзкасьці Настасься Рысевец паведаміла “Свабодзе”, што запатрабаваныя 10 верасьня дакумэнты сёньня зьявіліся ў судзе. Але судзьдзя Лілія Рухлевіч не далучыла іх да матэрыялаў справы:

“Напэўна, на іх націснулі. Бо вельмі-вельмі адрозьніваецца, як паводзілі сябе пракурор і судзьдзя мінулым разам і цяпер. Судзьдзя і пракурор убачылі, што ад Менаблвыканкаму да Саўміну Пухавіцкі райвыканкам паведамляў, што насельніцтва ня супраць будаўніцтва гэтага заводу. Вось у чым справа. Відавочная фальсыфікацыя!”

Паседжаньне суду перанесена на панядзелак, 15 верасьня.

Насельніцтва пасёлкаў Дружны і Сьвіслач, а таксама шэрагу вёсак пратэстуе супраць будаўніцтва расейскага заводу па вытворчасьці ядахімікатаў для зьнішчэньня пустазельля і сельскагаспадарчых шкоднікаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
12.09.2008 20:01
РЭФЕРЕНДУМ толькі РЭФЕРЭНДУМ.
ІНІЦІЯТЫЎНАЯ ГРУПА ЗАРАЗ !!!!

Імя:: лоер
13.09.2008 00:33
Грыцуку:

А чаму вялікімі літарамі і з такой колькасьцю клічнікаў?

Тэхнічна правядзеньне рэфэрэндуму з ініцыятывы жыхароў арганізаваць практычна немагчыма. Выбарчы кодэкс абставіў гэтую працэдуру такой колькасьцю перашкодаў, што адмовіць можна заўжды.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ