Палітыка

Актывістку БХД адлічваюць з магілёўскага ўнівэрсытэту

05.09.2008 16:17

Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацяну Шамбалаву адлічваюць з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.

Ва ўнівэрсытэце актывістка адвучылася на гістарычным факультэце тры курсы. У дэканаце фармальнай нагодай для адлічэньня называюць нібыта нездавальняючую пасьпяховасьць студэнткі ў вучобе. Сама ж актывістка цьвердзіць, што сапраўдная прычынай адлічэньня — яе палітычная дзейнасьць.

Рэгіянальная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні аб’яднаньня “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Тацяна Шамбалава ўдзельнічала ў сёлетняй выбарчай кампаніі як прэтэндэнтка на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Яна была самой маладой апазыцыйнай прэтэндэнткай. Каманда 21-гадовай актывісткі назьбірала ў яе падтрымку 1066 галасоў. Выбарчая ж камісія Магілёўскай-Прамысловай акругі не зарэгістравала яе, спаслаўшыся на тое, што нібыта выявілася шмат несапраўдных подпісаў:

“Хаця мяне не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, але, натуральна, такія студэнты не патрэбныя Магілёўскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту імя Куляшова, бо мяне вылучаў не БРСМ, а Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сваім адзіным сьпісам”, — зазначае Тацяна Шамбалава.

У дэканаце паведамляюць, што пытаньне пра адлічэньне Тацяны Шамбалавай з унівэрсытэту ўжо вырашанае. Там зазначаюць, што ніякіх палітычных прычын у гэтым шукаць ня варта:

“Неўзабаве будзе загад. Яна не здала два экзамэны камісіі на станоўчую адзнаку. Яна спачатку не здала сэсіі ў чэрвені месяцы. Потым пры канцы жніўня былі ліквідацыі запазычанасьці, і яна зноў атрымала нездавальняючыя адзнакі. Яна тры гады вучылася крайне слаба”.

Сама актывістка ўзровень сваёй вучобы ацэньвае як сярэдні.

“У мяне не было праблемаў са здачай сэсіяў цягам трох гадоў, акрамя апошняй, пакуль ва ўнівэрсытэце не даведаліся, што я зьбіраюся балятавацца ў палату прадстаўнікоў”, — цьвердзіць спадарыня Шамбалава.

Нягледзячы на заявы дэканату пра адлічэньне, Тацяна Шамбалава сёньня наведалася ва ўнівэрсытэт:

“Я прыйшла на свае любыя пары па сваёй спэцыяльнасьці — па археалёгіі каменнага й бронзавага веку ў Беларусі, па археалёгіі сярэднявечча”.

Актывістка хоча вучыцца ў Беларусі, аднак лічыць, што пасьля адлічэньня і ўдзелу ў выбарчай кампаніі ёй гэтага не дадуць улады. Яна спадзяваецца на дапамогу камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.

Старшыня камітэту Іна Кулей запэўнівае, што ў Тацяны Шамбалавай ёсьць магчымасьць працягнуць навучаньне ў замежнай вучэльні. Паводле ейных слоў, амаль 85 студэнтаў зь Беларусі пачалі новы навучальны год за межамі сваёй краіны.

Іна Кулей зазначае, што камітэт праводзіць маніторынг удзелу патрыятычнай моладзі ў цяперашняй кампаніі:

“Пастаянна фіксуем факты парушэньняў. Кожны тыдзень гэтыя зьвесткі дасылаюцца ў міжнародныя арганізацыі і АБСЭ. Студэнтам, якія выключаныя зь беларускіх ВНУ за іншадумства і актыўную грамадзянскую пазыцыю, дапамагаюць міжнародныя праграмы”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Владимир Горад:: Могилев
08.09.2008 12:31

Оценки студентки 3 курса группы «Б» Шамболовой Татьяны Петровны за время обучения на историческом факультете с 1.09.2005 г. по 31.08.2008 г.
1. История первобытного общества – 4
2. История древнего мира – 3/4
3. Введение в археологию – 8
4. Этнология – 5
5. Курсовая работа – 6
6. История Беларуси – 7
7. История древнего мира – 6
8. История восточных славян – 4
9. Каменный век – 8
10. Источниковедение – 6
11. Иностранный язык – 4
12. Основы медицинских знаний – 6
13. Эпоха бронзы и раннего железного века – 4
14. История средних веков – 1/1/4
15. История восточных славян – 2/4
16. Курсовая работа – 6
17. История Беларуси – 6
18. Философия – 3/6
19. История средних веков – 4
20. История восточных славян – 4
21. История нового времени – 4
22. История стран Азии и Африки – 4
23. Основы педагогики и психологии – 6
24. История восточных славян – 4
25. Курсовая работа – 6
26. Экономическая теория – 5
27. История Беларуси – 7
28. История нового времени – 3/2/3
29. История латиноамериканских цивилизаций – 6
30. История стран Азии и Африки – 2/2
Напомню, что в вузах страны десятибальная система оценок, причем первая удовлетворительная оценка, которая дает право на дальнейшее обучение - 4 (четыре).
Там где стоит несколько оценок, это значит, что студенка, получив неудовлетворительную оценку, пересдавала экзаменн несколько раз.
Всего в текущем году с исторического факультета Могилевского госуниверситета было отчислено за неуспеваемость 12 (двенадцать)!!!!! студентов. Почему такой резонанс вызвала только фигура Шамболовой? Если она занимается политической деятельностью, то не может плохо учиться?


Імя:: Яков Горад:: Могилев
08.09.2008 23:15

Если такие откровенно слабые студенты (или ленивые?)интересны оппозиции,то "флаг им в руки". Но каковы люди, такова и политика. Кстати, участвуя в комиссии и выставляя отрицательную оценку, понятия не имел о ее деятельности за пределами факультета.


Імя:: Алена Горад:: Могилев
10.09.2008 20:49

И несмотря на вышесказанное Владимиром, в этой истории еще есть "белые пятна"...Хотя если все так плохо обстояло с этой девушкой, то как же такой "порченный продукт" залежал на университетской полке аж целых три года?


Імя:: Яков Горад:: Могилев
13.09.2008 00:01

Алене: почему "продукт" "залежался"? Сначала желели, теперь жалеем, что жалели. А вообще эти проблемы надо обсуждать не в рубрике ПОЛИТИКА, а там, где идет речь о проблемах образования.


Імя:: Алена Горад:: Могилев
15.09.2008 23:01

Якову: Ваша Ирония красноречива...
И немного о том, что "залежалось": здесь, Вы, уважаемый Яков,дали ответ и без моей помощи и говорить что-то еще было бы излишне. А Татьяне, видимо, нужно было интенсивней думать на экзаменах, а ни как не позже. Ведь, знания - сила, а если их нет...
А на счет реакции и отношения преподавателей к Татьяниному заявлению об ее отчислении по полит. мотивам, то это все весьма предсказуемо.
На эту тему даже есть анекдот:
Кукла Вуду со встроенным динамиком, говорящая: "Я понимаю, у вас, наверное, неприятности. Спасибо, что укололи".
Так вот, вряд ли те, кто принимал экзамен, с благодарностью и пониманием отнесутся к такого рода заявлениям в их адрес.
В общем, Татьяна капала там, где ничего нет и не было, а лавровый венок оказался обыкновенным веником с неопределенным будущим. Иными словами - жаль, что все так жалко выглядит…


Імя:: Сяржук Аношка Горад:: Магілёў
16.09.2008 23:36

Згодзен з тым, што адлічэньне з палітыкаю не зьвязана. Разумееце, калі мы будзьма хаваць уласныя "двойкі" за палітычнай дзейнасьцю, то атрымаецца на выхадзе зусім адваротнае таму, чаго дамагаемся.

Яскравы прыклад з "каліноўцамі", якія, прыехаўшы ў тый жа Ягелёнскі ўнівэрсытэт, напрыклад, кіраваліся формулаю студэнтаў-савецікосаў "ад сэсыі да сэсыі..." Што маем у выніку: іх, як кажуць палякі, адтуль wypierdolili. Такімі сваімі паводзінамі мы самі выклікаем нэгатыўнае стаўленьне насельніцтва рэспублікі да дэмакратычнай апазіцыі.

Таму, спн. Шамбалава, пры ўсёй павазе да яе з майго боку, трэба выбіраць: альбо Вы вучыцеся, прысьвячаючы свой вольны час палітыцы, альбо "забіваеце" на ўнівэрсытэт з усімі выбягаючымі вынікамі. Толькі ў другім выпадку не трэба ўзьнімаць вэрхал наконт "рэпрэсый супраць іншадумцаў па палітычных чыньніках". Калі мы не адпавядаем чыньнікам студэнта, дык каго варта вінаваціць?.. Іншых?.. Мяркую, што не...

P.S. Менавіта такімі сваімі паводзінамі, мы ні толькі нічога не дасягнем на шляху зьменаў у рэспубліцы, але яшчэ больш паспрыяем кансэрвацыі гэтае рэчаіснасьці. Змагаючыся пад эўрапейскімі лёзунгамі не варта прыпадабняцца homo soveticus'ам.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb