Грамадзтва

Палітычны футбол у Менску

05.09.2008 11:36

У рамках адборачнага турніру да Чэмпіянату Эўропы 2009 году сёньня на менскім стадыёне “Трактар” адбыўся матч паміж моладзевымі камандамі Расеі і Грузіі.

Сустрэча скончылася перамогай расейскіх футбалістаў 4:0, якія такім чынам адпомсьцілі супернікам за леташнюю паразу ў Тбілісі зь лікам 2:0. Ад пачатку гульня плянавалася ў Маскве, аднак у сувязі з палітычнай напружанасьцю ў стасунках паміж дзьвюма краінамі УЭФА прыняла рашэньне правесьці матч на нэўтральным полі.

Матч, на які наўрад ці хто, апроч футбольных спэцыялістаў, зьвярнуў бы ўвагу, выклікаў вялікую цікавасьць з боку грамадзкасьці. На тле расейска-грузінскага канфлікту гульня паміж зборнымі гэтых краінаў успрымалася ня толькі як спартовая падзея, але мела выразны палітычны падтэкст.

Грузінская сымболіка была ў меншасьці

Пры канцы жніўня Футбольная фэдэрацыя Грузіі зьвярнулася ў УЭФА з просьбай перанесьці матч на нэўтральную тэрыторыю ў сувязі “з расейскай агрэсіяй супраць Грузіі”. Грузінскія спартовыя чыноўнікі таксама заявілі, што калі Эўрапейская футбольная асацыяцыя не задаволіць іх просьбу, то моладзевая зборная ў Расею папросту не прыляціць. Пасьля кансультацыяй з Расейскім футбольным саюзам для сустрэчы была абраная Беларусь.

Больш, чым за гадзіну да пачатку матчу на подступах да стадыёну “Трактар” стварыліся вялізныя заторы са школьнікаў ня толькі старэйшых клясаў, але і зусім малых дзяцей, якіх прыгналі на стадыён з заплечнікамі і торбамі са зьменным абуткам.

Натоўп на матч прапускалі як праз мясарэзку

Усіх заўзятараў прапускалі праз мэталадэтэктары і дзеля гарантыі абмацвалі. Плястыкавыя бутэлькі з вадой міліцыянты выкідвалі наўпрост на асфальт.

Актывісты БРСМ бесьперапынна падносілі дзяржаўныя сьцягі Расейскай Фэдэрацыі і Беларусі. Зьяўляліся расьцяжкі: “Мы – за мір”, “Расея-Грузія-Беларусь -- разам”, “No war” (“Не – вайне”) і г.д.

Найбольш на трыбунах было дзяржаўных сьцягоў РБ

Грузінскіх заўзятараў трымалі ў ачапленьні ў 29-м сэктары. Перад матчам сустрэў журналіста Вадзіма Александровіча, які бясплённа прасіў міліцыянтаў дазволу прайсьці з сябрамі ў “грузінскі сэктар”, каб разам падтрымліваць зборную Грузіі. Самадзейнасьць была рашуча спыненая.

У перапынку, пакуль гледачоў забаўлялі артысты эстрады, мне ўдалося прарвацца ў сэктар і пацікавіцца ў заўзятараў стаўленьнем да таго, што матч было вырашана праводзіць на нэўтральнай тэрыторыі:

“Найперш, нельга было даводзіць да таго, каб нас прымушалі гуляць на нечым полі. Бо, як і закладзена рэглямэнтам, трэба было б гуляць у Маскве і Тбілісі. Увогуле з-за чаго каманды гуляюць на нэўтральным полі? З-за вайны, правільна? Але гэта палітыка, і нас гэта ня мусіць тычыцца. Бо народ ёсьць народ, а палітыку робяць іншыя”.

Яшчэ да пачатку сустрэчы прадстаўнікі менскай міліцыі абяцалі забясьпечыць парадак на стадыёне. Пры гэтым падкрэсьлівалася, што будуць спыняцца ня толькі спробы фізычных сутычак, але любыя “расісцкія выказваньні”. Гэтага не спатрэбілася.

Затое на полі ў сярэдзіне другога тайму жарсьці зашкальвалі. У адзін момант здалося, што рукапашнай не пазьбегнуць. Пасьля парушэньня правілаў у цэнтры поля сабраліся практычна ўсе футбалісты, якія пачалі рашуча трэсьці адзін аднаго за грудкі. Але судзьдзям урэшце удалося суцішыць завадатараў бойкі як з аднаго, так і з другога боку.

У нейкі момант у футбалістаў ледзьве ня здалі нэрвы

Нягледзячы на лік, сама гульня была досыць нуднай, што не дадавала настрою заўятарам. Дарэчы, зусім ня густа было расейскіх фанатаў, якіх праз розныя інтэрнэт-рэсурсы некалькі апошніх дзён заклікалі прыехаць у Менск, каб аказаць вартую падтрымку сваёй зборнай. Што да беларусаў, якія займалі на трыбунах збольшага нэўтральную пазыцыю, то яны схіляюцца да адной думкі: не было асаблівай патрэбы пераносіць матч у Менск:

“Мяркую, што магчыма было гульню праводзіць усё ж на полі тых, хто і павінен быў быць гаспадаром поля. Думаю, што ў рашэньні УЭФА ў дадзеным выпадку было больш палітыкі, чым здаровага сэнсу і спорту ўвогуле. Перадусім грузіны аказаліся ў Менску гасьцямі, таму, як мы бачылі, большая частка трыбунаў дзякуючы БРСМ падтрымлівала расейскую каманду”.

Карэспандэнт: “То бок, у матчы чуліся палітычныя ноты?”

“Канечне, адчуваўся палітычны падтэкст, але мяркую, што на самым ліку гэта ня вельмі адбілася. Бо расейская каманда, трэба прызнаць, была мацнейшая за грузінскую. На любым полі выйгралі б расейцы, можа толькі лік быў бы не такі буйны”.

Бліжэйшы тыдзень моладзевая зборная Грузіі правядзе ў Беларусі. На рашэньне УЭФА і наступны матч грузінаў пройдзе ў беларускай сталіцы – 10 верасьня яны сустрэнуцца з польскімі аднагодкамі. Яшчэ раней прадстаўнікі футбольнай фэдэрацыі Польшчы заявілі, што ня могуць падвяргаць рызыцы сваіх грамадзянаў у нестабільным рэгіёне, на Каўказе.


Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



Your JavaScript is turned off or you have an old version of Adobe's Flash Player. Get the latest Flash player.



***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

***

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-15 (з 15)
Імя:: Александр Горад:: Мінск
05.09.2008 11:47

Не пойду, тк не хочу. Поддерживаю российскую сборную. В том числе и по политическим мотивам.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
05.09.2008 12:07

Не. Няма палітычнага футбола, няма палітычнага спорта. Гэта глупства, на мой погляд.
Есьць спартыўная барацьба, бескампрамісная, сумленная.
А перамогі я жадаю Грузінам. Чаму, таму што менавіта Расея часьцяком зьмешвае спорт (незалежна ад віду) з палітычнай барацьбой то з ЗША, то з Кітаем, то з Грузіяй, то з астатнім сьветам. А потым (калі выпадае перамагчы) яшчэ вельмі доўга крычыць аб перамозе "рускага духа" над усімі астатнімі. Дарэчы гэта цягнеца ад часоў СССР, спадкаемцай якога Расея сябе і вызнае.


Імя:: Алена Горад:: Менск
05.09.2008 12:12

Думаю, што менты будуць вельмі пільнаваць і не дапусьцяць людзей з нацыянальнымі сьцягамі на футбол. З грузінскімі і рускімі людзі пройдуць. Хаця грузінскі і беларускі сьцяг вельмі блізкія па спалучэньні колераў. Будуць прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі.


Імя:: Віталь Горад:: Менск
05.09.2008 12:21

Пераможа дружба.


Імя:: Алесь Горад:: Паставы
05.09.2008 12:21

Футбол сёння-- гэта навука, гэта бізнэс, гэта ўкладанні ў дзіцячы спорт,у інфраструктуру -- у грузінаў няма шанцаў. Прайграюць 0-5


Імя:: аматар
05.09.2008 12:23

Цікава, ці будуць мянты "вязаць" за грузінскія сьцягі? А можа, за расейскія? Беларусі зараз якбы нявыгадна ні тых, ні тых не дражніць.. Таму напэўна, на стадыёне будзе поўная дэмакратыя. Ну вядома ж, акрамя бел-чырвона-белых.. За гэта бяруць у любой сытуацыі


Імя:: Заўзятар
05.09.2008 12:26

Не пайду, далёка ехаць. А вось фоткі пагляджу з задавальненьнем.


Імя:: Ганна Горад:: Менск
05.09.2008 12:33

Увогуле я футболам нне цікаўлюся, а вось на такі, палітычны футбол у Менску схадзіла б.


Імя:: Палявы камандзiр Горад:: Менск
05.09.2008 13:28

Абавязкова пайду падтрымаць грузiнскiх братоу. I ня трэба казаць, што спорт -- па-за палiтыкай. Так николi не было i ня будзе. I сеньня вы гэта пабачыце самi, калi менскiя фашыстоуцы прываляць кодлай пагарланiць за старэйшых братоу ды палахаць, а калi пашанцуе дык i у карак натаучы "насатым малпам". Рукi прэч ад вольнай Грузii! Жыве Беларусь!


Імя:: Cаша Горад:: Менск
05.09.2008 13:37

Я -- за Грузию.Мои симпатии всегда на стороне тех, кого обижают. Собой бы Россия занялась, а не бросалась на тех, кто слабее. И чего русским не хватает? Территории? Так вон же какая большая Сибирь. Осваивайте. А им чужого хочется. Минское поле должно принести удачу грузинам. Жыве Беларусь!


Імя:: Юрасік Горад:: Мінск
05.09.2008 15:18

Пайду і буду падтрымліваць грузінскую сборную, і па палітычным матывам таксама


Імя:: Міхась Горад:: Менск
05.09.2008 16:14

Жадаю перамогі грузінам, і па палітычным матывам таксама..


Імя:: Sarmat Горад:: Менск
05.09.2008 18:08

ну вось, цяпер будуць казаць, што перамога расейцаў таксама палітычная, тобто замоўленая


Імя:: Дзяніс Горад:: Менск
05.09.2008 20:07

Быў на матчы. Прыйшоў падтрымаць грузінаў.

Чарговы раз крыўдна і балюча было назіраць гэты гнюсны лукашысцкі маскарад. Панагналі ПТУшнікаў, салдат, курсантаў, настаўніц з вучнямі...пандавалі ў прымусовым парадку красно-зеленые флажкі, брсмаўскія, расейскія...далі інструкцыі што крычаць.
Бачыў маразм вышэйшага пілатажу. Адна учілка перад уваходам на стадыён пагрозьліва кажа вучням: Так, деті! Што крічать знаете. Болеем за Расію! Ра-сія--Ра-сія. Значіт, кто увіжу не крічіт і не махает флагам-пеняйте на себя!


Імя:: Дима Горад:: Химки, Россия
05.09.2008 23:30

Случайно заглянул сюда. Очень люблю и уважаю Вашу страну! Всем удачи и счастья! Миру - МИР!!!

Камэнтары 1-15 (з 15)