Грамадзтва

"Амбасадары прадстаўляюць Лукашэнку, а народ -- дыяспара"

05.09.2008 11:10

У беларускім грамадзкім цэнтры “Полацак” ў амэрыканскім Стронгсвілі недалёка ад Кліўленду адбылася 28-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

У двухдзённым з’ездзе ўзялі удзел больш за дзьве сотні грамадзкіх дзеячоў Злучаных Штатаў, Канады, Англіі, а таксама Беларусі. Упершыню падобная сустрэча ладзілася ў 1952 годзе. Сёлетняю сустрэчу арганізавалі Беларуска-Амэрыканскае задзіночаньне і Беларуска-Амэрыканскі цэнтр “Полацак”.




Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, адкрываючы сустрэчу, адзначыла: “Цяперашнія беларускія амбасадары прадстаўляюць Лукашэнку. А беларускі народ прадстаўляе дыяспара!” 


“Пошук матываваных беларусаў для навучаньня ў ЗША дзеля будучай працы ў Беларусі – адзін з асноўных накірункаў дзейнасьці Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў“, -- сказаў у сваім выступе выканаўчы дырэктар Цэнтру, створанага пры Паўднёва-Заходнім Каледжы ў Канзасе, былы амэрыканскі амбасадар у Беларусі ў 1992-1994-м гадах Дэйвід Суорц.





У часе сустрэчы прайшла канфэрэнцыя на тэму “Год беларускай дзяржаўнасьці”. Старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”Алена Макоўская гаварыла таксама пра праблему масавага ад’езду моладзі зь Беларусі ў сваім выступе.



Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у сваім выступе гаварыў пра стасункі Беларусі з Расеяй, пра ваенны канфлікт Расеі і Грузіі, а таксама пра падзеі ў самой Беларусі. 





“Адукацыйная рэформа, якая павінна рыхтавацца мінімум каля двух гадоў, праводзіцца адным указам! Якая мэта гэтага ўказу? – Мэта – адна: зьніжэньне інтэлектуальнага ўзроўню нацыі”, -- лічыць Зянон Пазьняк.
У рэзалюцыі, прынятай на канфэрэнцыі, адзначаецца неабходнасьць зьмены палітыкі уладаў Беларусі ў дачыненьні да беларускай мовы і культуры і выказваецца пратэст супраць магчымага ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. 



У часе сустрэчы былі арганізаваныя выстава беларускіх мастакоў Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік, Віктара Коласа, канцэрты, паказ дакумэнтальных і мастацкіх стужак, а таксама беларускі кірмаш і валейбольны турнір.



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: палачанін
05.09.2008 13:03

Пазьняк выглядае як і 15 год таму. Не пастарэў!


Імя:: Займеннік Горад:: Менск
05.09.2008 14:39

Сапраўды Пазьняк добра выглядае. Малайцы, што сабраліся. Беларусам трэба гуртавацца. ніхто не выраша за нас нашыя праблемы


Імя:: Viac^ka Stankievic^
05.09.2008 17:58

Hetuju Sustrec^u arhanizavali Bielaruska-Amerykanskaje Zadzinoc^annie(BAZA)i Bielaruska-Kanadzkaje Zhurtavannie(ZBK), tak jak hetyja dzvie arhanizacyji supolna ladzili usie papiarednija Sustrec^y Bielarusau Paunocnaj Ameryki. Hramadzki Centar Polacak pad kiraunictvam Anatola Lukjanczuka,na terenie jakoha prajsla Sustreca, dapamoh finansava, jak i dapamahla dabracynnaja ustanova Ethnic Voice of America, jakoj kiruje Irena Kalada-Smirnova.


Імя:: якуб мігілёўскі Горад:: Бабрусек
05.09.2008 18:09

Жыве Беларусь!
Жыве Пазняк!


Імя:: dyk Горад:: Salihorsk
05.09.2008 23:32

У арганізатарах мерапрыемства - трэ выправіць памылкі!
Вячка Станкевіч вышэй у каментах усё дакладна напісаў.


Імя:: Ala
06.09.2008 01:20

Vjalikae DZJAKYJ Viac^ky Stankievic^ za arganizaciu Sustrec^u belarysay. Zadau jamy zdaroyja, mydrasti i dalnejshix pospexay y getaj njalegkaj praci.


Імя:: Valentina Горад:: Njhjynj
06.09.2008 20:29

Таксама на выставе была прадстаўлена Канада - мастачка Яугенія Шаўчэнка і вашыўкі Ірыны Варабей. Прабачце за каметар але трэба ці нікога не ўказваць ці ўсіх... Але сустчрэча ўдалася, нават і сёньня на душы адчуваньне сьвята. Вялікі дзякуй!!!


Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn
08.09.2008 15:59

Прывітанне,сябры,
зараз Вы можааце паглядзець мае фотаздымкі аб 28 сустрэчы беларусаў ЗША і Канады на маім фота сайце http://fotaby.com/
На гэтым сайце я ўпершыню выставіў нашу беларускую амерыканскую і канадскую дыяспару.
Цікава будзе ведаць вашую думку аб гэтым - мой е-майл
draniki
@
telegraf.by.

Каб паглядзець фотаздымкі
Клікайце на сайце з левага боку 2008
потым BY+ USA + CA

потым, калі справа з'явяцца маленькія фоткі на першую з іх,

а калі з'явіцца ўнізе вялікая фотка клікайце на яе, каб убачыць слайдшоў.

З павагай,
Anatol Starkou.

Камэнтары 1-8 (з 8)