Палітыка

“Пазыцыі Вашынгтону і Брусэлю вельмі блізкія”

29.08.2008 20:17

ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформаў. Рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што сфармаваць пазыцыю Вашынгтону і Менску перашкаджалі палітычныя вязьні. Пасьля іх вызваленьня гэтай перашкоды няма.

“Дэвід Мэркель, які прыехаў у Беларусь. Сфармуляваў інтарэс ЗША – гэта выбары, якія максымальна набліжаныя да стандартаў АБСЭ. Беларускі бок сфармуляваў свае прапановы: зьняцьцё эканамічных санкцый і, відаць, кропкавых санкцый адносна чыноўнікаў. Гэта парадак дня. Цяпер трэба глядзець, які будзе рух, пазытыў па кожнай пазыцыі, якія сфармуляваныя тым і іншым бокам.

Я думаю, калі б быў прагрэс па выбарчай кампаніі, то ЗША стрымалі б сваё слова, і гэта даказвае іх гісторыя і досьвед. Але ўзьнікае вялікі сумнеў, што ў астатні час будуць унесены нейкія карэктывы ў выбарчую кампанію. Для гэтага трэба дапоўніць склад участковых выбарчых камісій прадстаўнікамі АДС, якія туды былі прапанаваны, і, па-другое, даць мажлівасьць правесьці паўнакроўную інфармацыйную кампанію ў электронных мас-мэдыях, каб людзі рабілі сьвядомы выбар пад час выбарчай кампаніі. Ну і самае галоўнае – падлік галасоў”.

А.Лябедзька адзначыў, што цяпер пазыцыя Вашынгтона і Брусэля вельмі блізкая: далейшую пэрспэктыву разьвіцьця стасункаў зь Беларусьсю яны зьвязваюць з вынікамі выбарчай кампаніі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
29.08.2008 21:58

Пазыцыя Вашынгтона і Бруселя даволі значна адрозніваюцца па Беларусі,бо ЭЗ пад уплывам немцаў вядзе беларускую справу да фактычнай анэксіі РБ ў Расею.
Урэшце аб чым ідзе гандаль? Праблема трох палітзэкаў дробязь у параўнаньні з шэрагам палітычных забойстваў, а чамусьці Захад не крычыць дзе забітыя і хто іх забіў. Урэшце гэтыя АДС - некалькі паплечнікаў Лукашэнкі, былыя камуністы без ніякай сацыяльнай базы ў грамадстве.
Можна зразумець перапалох чынавенства РБ
у сэнсе пашпартных тэхналёгій анэксіі і абароны грамадзян Расеі з танкамі і бамбавікамі па перыметру імпэрыі чэкіста
мачылы, спробу рвануць на Захад, але такі рух патрабуе больш радыкальных перамен у Беларусі і тэатральных рухаў мала з абох бакоў. Палата прадстаўнікоў у РБ не
мае нейкага ўплыву ў падзеле ўлады таму любы вынік выбараў нічога не мяняе ў
Беларусі. Наўрад каб ЗША нешта істотнае пачалі рабіць адносна Беларусі да канца прэзыдэнцкіх выбараў?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb