Палітыка

ЗША могуць скасаваць санкцыі супраць Беларусі

29.08.2008 18:59

ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ.

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.

Намесьнік памочніка дзяржсакратара Дэвід Мэркель, які на мінулым тыдні наведаў Менск, заявіў, што рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў у верасьні.

Заяву ЗША аб магчымасьці скасаваньня санкцый, накладзеных на Беларусь, камэнтуе наш аглядальнік Юры Дракахруст:

"Такога рашэньня можна было чакаць. Я нагадаю, што ў лістападзе летась, калі ўводзіліся санкцыі супраць “Белнафтахіму”, прадстаўнікі ЗША тлумачылі , што гэта робіцца выключна з прычыны таго, што беларускія ўлады парушылі сваё абяцаньне вызваліць палітвязьняў. Палітвязьні нарэшце вызваленыя – амэрыканцы не мяняюць сваю пазыцыю: ёсьць палітвязьні – ёсьць санкцыі, няма палітвязьняў – няма санкцый. Ня выключана, што размова ідзе пра скасаваньне і візавых санкцый, уведзеных адносна вялікага кола беларускіх чыноўнікаў і афіцыйных асобаў , уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. 

Я б тут зьвярнуў увагу на тлумачэньне, што канчатковае рашэньне аб скасаваньні санкцый будзе прымацца пасьля верасьнёўскіх выбараў у Беларусі. Так што калі будуць скасаваныя і візавыя санкцыі, у гэтым будзе пэўная лёгіка – санкцыі ўводзіліся пасьля выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, умовы правядзеньня якіх ЗША палічылі кепскімі. Калі выбары 2008 году амэрыканцы палічаць прымальнымі ці хаця б лепшымі, чым яны былі 4 гады таму, то скасаваньне санкцый будзе выглядаць зразумелым.

Калі казаць на канцэптуальным узроўні, то палітыка санкцый з боку дэмакратычных краін адносна краін аўтарытарных увесь час сустракаецца з дылемай. Калі аўтарытарны рэжым ідзе на саступкі, то што трэба рабіць – яшчэ больш інтэнсыўна ўжываць “бізун”, працягваць ціск да поўнай перамогі, балазе рэжым прадэманстраваў, што саступкі магчымыя? Ці ўжываць “пернік”, рабіць крокі насустрач, калі такія крокі робіць непахісны апанэнт?

Тут варта прыгадаць, што пра пакрокавую стратэгію амэрыканская дыпляматыя таксама гаварыла шмат гадоў. Так што і ў гэтым рэчышчы магчымае рашэньне ЗША выглядае адказным, амэрыканцы абяцалі ўзаемныя крокі тады, калі Менск дэманстраваў непахіснасьць. Калі доўгачаканыя крокі зробленыя, прычым няважна, з прычыны ціску ці па якой іншай прычыне, амэрыканцы ізноў жа трымаюць слова.

Ну і нарэшце варта прыгадаць геапалітычны фон гэтага рашэньня. Я мяркую зусім невыпадковым, што амэрыканскае паведамленьне прагучала на наступны дзень пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка адказаў на прапанову Масквы прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі фактычнай адмовай, па меншай меры не адказаў згодай. Гэтае рашэньне Менску магчыма было больш важным чыньнікам для зьмены пазыцыі Вашынгтону, чым нават вызваленьне Аляксандра Казуліна".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Аляксандар Горад:: Vilnius
29.08.2008 19:55

Дай Бог!


Імя:: Пятрусь
29.08.2008 21:57

Хай спачатку зробіць


Імя:: Korj Горад:: Менск
29.08.2008 22:50

А! Ну цяпер усё зразумела! Намі гандлююць, а валюта - (не)вызнаньне факту анэксыі грузынскай тэрыторыі, бо нават такі блазн усё адно створыць сусьветны фармальны прэцыдэнт.
Усё, капут.

Што, спадар Аляксандар вас так усьцешыла ў вашым Вільняусе? Чаго вам павінен даць Бог - яшчэ дзесяць гадоў лукоўшчын? Маючая адбыцца размарозка рахункаў луковай хэўры, грошай, якія яны накралі ў беларускага народу? Легітымізацвя Захадам эканамічнага, а потым і палітычнага аншлюсу?


Імя:: Верас Горад:: Пинск
30.08.2008 00:02

Почему дай бог? Ну и [... ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ]


Імя:: Dim Горад:: Mensk
30.08.2008 10:37

Кто гарантирует, что режим не наберет
очередную команду политзаключенных
для очередной торговли с западом?
Нужно основной задачей демсил считать
свободу слова в прессе и на телевидении.
Это самый неприятный вопрос для диктатора!
Решение этого вопроса решит многие проблемы политики. В том числе и с выборами и с диктатурой.


Імя:: Вильгельм Горад:: Бердичев
30.08.2008 13:18

Похоже, оппозиция так и не сообразила, что попала в западню и страну сдает. Выборы оппы проиграют, пара человек в парламенте погоды не сделает, режим укрепится и будет признан в ЕС. А далее - референдум по сдаче Беларуси под Россию и признание его легитимности в Европе. Так просто и элегантно решатся многие вопросы. Внимательно присмотритесь к тем, кто сегодня ратует за потепление отношений с Западом.


Імя:: Korj Горад:: Менск
30.08.2008 19:28

2Вильгельм:
"Похоже, оппозиция так и не сообразила".
Усё яны выдатна разумеюць, ну няўжо ўсе як адно дурней за астатніх? Папросту з часоў Г.Г.Віка ды развалу БНФ стварыўся цэлы пляст прафэсыйных гандляроў Радзімай...


Імя:: Mikola Горад:: EU
31.08.2008 09:15

Абавязкова трэба скасаваці якую небудзь з санкцый, бо выпусьцілі 2 здаровых і 1 хворага на волю, а далей ўжо будзе лягчэй
выпусьцяць і амэрыканскага адваката і працэс пойдзе, як казаў М.Гарбачоў. Найлепш было б, каб ЭЗ скасаваў свае жудасные цэны на візы для беларусаў - тады ўся Беларусь ездзіла б на працу і заробкі ў ЭЗ і набіралася дэмакратыі і каштоўнасьцей Захаду, Першаму трэба паехаць на якую нямецкую фэрму папрацаваць цэлае лета Рыгоравічу, каб хучэў розуму набраўся як на зямлі працаваці і без варон на жніве жыта і без пераможных бітваў за ураджай,Чалавек не ведае нічога акрамя калгасаў і мучыць усю Беларусь з сваімі бітвамі, лётае на верталёце, страшыць з неба сялян
пасадзіць...

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb