Грамадзтва

Перамовы афіцыйнага Менску з Таняй Казырай не ўдаліся

23.08.2008 12:17

16-гадовая барысаўская школьніца Таня Казыра адхіліла прапановы беларускага боку адносна яе вяртаньня на радзіму.

Яна пацьвердзіла, што папрасіла эміграцыйныя ўлады ЗША дазволіць ёй застацца ў амэрыканскай сям’і Запатаў і пасьля 25 сьнежня – тэрміну сканчэньня яе турыстычнай візы.

Павал Шыдлоўскі
Як заявіў у размове з журналістамі пасол па асобых даручэньнях МЗС Беларусі Павал Шыдлоўскі, які адмыслова быў накіраваны ў амэрыканскі горад Пэталума афіцыйным Менскам, яго перамовы з Таняй ды Дэбрай й Мануэлем Запатамі не прынесьлі аніякіх вынікаў.

“Я прыехаў сюды ў інтарэсах дзяўчынкі, з тым , каб азнаёміць яе і амэрыканскую сям’ю з прапановамі нашага ўраду, у Таніных ж інтарэсах", кажа Шыдлоўскі. "Мы прапануем працягваць вучобу ў Беларусі, атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі, прыняць удумлівае і дарослае рашэньне адносна таго, застацца ў ЗША ці вярнуцца ў Беларусь”.

Паводле пасла МЗС па асобых даручэньнях, прапановы беларускага боку былі адхіленыя Таняй і сям’ёй. Гэта азначае, што дзяўчынка застаецца ў Пэталуме.

“We agreed to disagree”, рэзюмуе Павал Шыдлоўскі. На дыпляматычнай мове гэта азначае павагу пазыцыі апанэнта, прыняцьце гэтай пазыцыі і адначасную нязгоду зь ёй. Шыдлоўскі таксама паведаміў, што чакае пэўных загадаў зь Менску адносна таго, ці варта яму працягваць распачатую 16 жніўня дыпляматычную місію, ці вяртацца дадому без Тані.

Сама Таня Казыра ў размове з агенцтвам "Associated Press" патлумачыла сваё рашэньне наступнымі словамі:

"Я люблю маю радзіму і маю бабулю. Аднак там у мяне цяжкае жыцьцё. Тут у мяне сем’я”.

Паводле Дэбры і Мануэля Запатаў, якія таксама маюць трох уласных дзяцей, беларуская дзяўчынка пачала называць іх “мамай і татам” яшчэ пад час яе першай паездкі ў ЗША. Гэта было дзевяць гадоў таму, калі Тані ня споўнілася і васьмі. Фактычныя маці і бацька дзяўчынкі на той момант ужо даўно былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Таня была выхаваная бабуляй - апякункай, якая афіцыйна падтрымала рашэньне сваёй непаўналетняй унучкі застацца ў Пэталуме.

"Таня – гэта частка нашай сям’і. Мы дапаможам ёй, як бы цяжка гэта не было”, упэўненая Дэбра Запата.

Тым часам іншыя амэрыканскія сем’і, якія таксама ўдзельнічаюць у абменнай праграме "Chernobyl Children’s Project", занепакоеныя падобным разьвіцьцём падзеяў. Яны лічаць, што цяпер беларускі бок прыпыніць паездкі, і ў іх больш ня будзе шанцаў убачыць дзяцей, якіх яны фактычна вырасьцілі і палюбілі.

“Усё гэта – вялікая перашкода праекту", сьведчыць афіцыйная прадстаўніца праграмы Цэцылія Калхоўн. "Дагэтуль тысячы ды тысячы беларускіх дзяцей атрымалі вялікую карысьць ад адпачынку ў ЗША”

Адвакат Тані Казыры Крыстафэр Кероскі рашуча нязгодны з рознымі абвінавачваньнямі амэрыканцаў на адрас дзяўчынкі і сям’і Запатаў:

“Тысячы амэрыканскіх дзяцей едуць за мяжу, а замежнікі прыяжджаюць да нас у ЗША у рамках абменных праграмаў", гаворыць Кероскі. "Бываюць выпадкі, калі дзеці застаюцца. Аднак гэта не прыводзіць да дыпляматычных крызысаў. Чаму беларускія ўлады так востра рэагуюць на ўсё гэта?”

Адвакат ускладае адказнасьць на беларускі бок за тое, што ён аказвае ціск на падлетка, чыё жыцьцё на радзіме і без таго вельмі цяжкае.

У размове з журналістамі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША сказалі, што ня могуць абмяркоўваць дэталі канкрэтнага выпадку, аднак пацьвердзілі, што разам зь беларускім бокам абмяркоўваюць далейшы лёс абменных праграмаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 30)
Імя:: Александр Горад:: Минск
23.08.2008 13:27

Удачи тебе, Таня!
Верю, что в США ты сможешь более свобюодно дышать, более полно раскрыть свой человеческий потенциал, что твоя ДУША там в большей безопасности и никто там не будет тебя заствлять ДУМАТЬ так, как думает ОДИН человек и молчать, если твоё мнение не совпадает с мнением правящей верхушки!


Імя:: БР
23.08.2008 14:32

Ну, теперь пусть другие американские семьи сердечно благодарят Таню за прекращение программы оздоровления в США. Глупо удивляться такому шагу Белоруссии в отношении страны, где похищают несовершеннолетних белорусских граждан.


Імя:: yf,k.lfntkm
23.08.2008 14:51

что-то определенно случилось с белорусским мидом, т.к в случае с этой девочкой он не ведет себя так брутально и недальновидно как в случае с викой мороз. бедная вика.можно только догадываться, что стало с её психикой.вот за кого надо призвать власти к ответственности!


Імя:: Мікола Горад:: Rodam z BSSR
23.08.2008 15:26

Лепш каб ад гэтай дзяўчыны адчапіліся, яна і ў ЗША скончыць школу і ўнівэрсытэт,
Тое што пану Лукашэнка не падабаецца як ад яго бягуць людзі яго асабістая праблема, па дэклярацыі Правоў чалавека ААН кожна чалавек мае права жыці дзе яму падабаецца, а ў рэзэрвацыі сталіністаў і дзецям ясна ў 16 ракоў што горш чым у ЗША,
Дзіця зразумела, што бабуля яе не пацягне вывучыць, а тут яшчэ паслалі амбасадара па асобым даручэньням яе падманваць... Шыдлоўскі лепш аддай грошы што праездзіў бабулі гэтай дзяўчыны.


Імя:: парада
23.08.2008 16:15

беларусі ўсё ж варта не спыняць гэтыя праграмы. тады б мзс магло ў некалькі разоў павялічыць колькасьць сваіх пасланнікаў па асобых даручэньнях і спецыяльна накіроўваць іх кожнае лета ў замежжа на перамовы з тымі дзецьмі-сіротамі, якія пажадаюць застацца. а такіх дзяцей у нас нямала.увогуле, пара пачаць падрыхтоўку такіх дыпляматаў.


Імя:: Сцяпан
23.08.2008 16:55

Наши девчёнки едут за кардон! А Вы радуецесь????
А если бы Тане уехала к маскалям?? Вот бы оппозиционеры верешчали! А тут нечего... Может ВячерГу с ЛяМбедькой в сша отправить на ПМЖ? И Дядю Л. туда же за компанию!
Давайте все уедем в сша....Та же хорошо! Там "свободы"-- кушай пока не поплахеет!
А тут поселим таджиков с узбеками [...ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ]....


Імя:: глеб
23.08.2008 17:11

разгониць бацька гэты беларуский мид на фиг


Імя:: ира
23.08.2008 17:35

радуемся тому,что таня нашла семью. как ни грустно, найти в беларуси любящих родителей, которые бы хотели усыновить не младенца, а уже большого, проблемного ребенка куда сложнее чем за рубежом. также радует то, что белорусские власти вынуждены идти на нормальный( по крайней мере внешне) диалог со своими гражданами.


Імя:: школьнік
23.08.2008 18:24

таня, трымайся! мы, нармальныя беларускія школьнікі,разам з табой!


Імя:: sm
23.08.2008 18:36

вельмі разумная дзяўчынка


Імя:: wc
23.08.2008 18:55

трэба тэрмінова вызваляць дзяўчынку з захаду!


Імя:: A+
23.08.2008 19:03

Сьцяпану: каб жа ж, дык жа ж не... вось калі створыць Расея праграмы па прыёме нашых сірот на аздараўленьне, тады і гаварыць будзе пра што.

Няма чаго міждзяржаўныя гістэрыкі закатваць і палітызаваць рашэньне адной дзяўчыны, дзе ёй жыць. А калі палітызуюць, значыць напляваць ім на астатніх дзяцей, ім важна... халера ведае што, але ня тыя дзеці.


Імя:: kop
23.08.2008 20:19

выглядае, што нэрвы сям'і і дзяўчынцы гэтымі "дыпмісіямі" яшчэ паматаюць


Імя:: Aleksej Горад:: San Mateo
23.08.2008 20:56

Ну нельзя же до такой степени неуважать свой народ и свое государство! Почему массы беларусов плюют таким образом на свою Родину? Почему нужно быть такой егоистичной, чтобы поставить под вопрос здоровье своих ровесников в Беларуси?
И о каком политическом убежище вообще может быть речь в случае 16-летнего ребенка, который последние 10 лет проводил в школе, а не на демонстрациях? Государство выучило за свои деньги такое вот горе, и вместо благодарности Таня решила сделать плевок в сторону государства.

Егоизм высшей степени и не больше.


Імя:: Jörg Горад:: to Alexej
23.08.2008 22:00

A shto geta vi Aleksei y San Mateo robice a ne na radzime , A ?
Altryist vi nash...


Імя:: ryhorauna Горад:: Барысаў
23.08.2008 22:20

Таня, не здавайся!


Імя:: ana
23.08.2008 23:35

алексею: из чего вы сделали вывод, что девочка плюёт на свою родину? она говорит, что она ёё любит, также как и свою бабушку.еще она говорит, что любит свою семью, кот. живет в сша. полностью согласна с адвокатом. дипскандалы нужно закатывать совсем не по этому поводу. и второй момент.о каком Eгоизме сироты, кот. ставит "под вопрос здоровье своих ровесников в Беларуси" вы говорите. как следует из других сообщений на тему, таня единственная или одна из немногих в группе, у кот. нет родителей. вам не приходит в голову, что эти чернобыльские группы из беларуси давным-давно состоят из т.н. блатных детей, у кот.далеко не самые большие проблемы со здоровьем.я немножко владею ситуацией - все списки детей визируются в райобрах, облобрах идт. поинтересуйтесь ради любопытства, кто туда входит. таня казыра - скорее. исключение из правила.


Імя:: ufkbyf
24.08.2008 00:06

аляксею. "Государство выучило за свои деньги такое вот горе, и вместо благодарности Таня решила сделать плевок в сторону государства". што вы маеце на ўвазе накрэтна? Таніна веданьне ангельскай мовы. Вы хочаце сказаць, што ёй яна навучылася ў Барысаве? Гэтак жа як Віка Мароз навучылася італьянскай у інтэрнаце ў Вілейцы.Дзеці пачынаюць па-сапраўднаму разьвівацца, толькі калі трапляюць у нармальныя семьі.Тая ж Віка вольна размаўляе па-італьянску, а ў Беларусі ходзіць у школу з моўнымі дэфэктамі. Заткнітесь вы са сваім "егаізмам".


Імя:: Aleksej Горад:: to Jörg
24.08.2008 00:26

Jörg,я работаю в Калифорнии. И получил свой статус резидента не путем обмана при получении визы. И уважаю я больше беларусов, которые не обманным путем хотят остаться в США. Беларусь итак позаботилась о Тане, отправляя ее ежегодно в США и, думаю, множество детишек в Беларуси только мечтать могут о том, чтобы хоть разок поехать посмотреть мир. Мотивы у Тани исключительно социальные и у меня нет сомнений в том, что ее жизни в РБ никаких угроз нету. Прожила 16 лет - может еще прожить пару лет до совершеннолетия, а потом Америка от нее никуда не денется. Безусловно, ето- ошибка с ее стороны. Ошибка, последствия которой Таня (равно как и многие на етом сайте) хотят списать на Беларусь. При чем здесь политическое убежище?
Дорогие мои, может я вас удивлю, но в мире есть большое количество стран, где жить намного-намного хуже чем беларусам. И люди живут. Живут и трудятся.


Імя:: Віктар
24.08.2008 00:32

Сумна. З Літвы на Захад з'ехала каля міліёну чалавек . Калі адкрыць нашыя межы з Беларусі з'едзе нашмат болей. А усё што застанецца праглыне Расея.

Камэнтары 1-20 (з 30)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb