Палітыка

Івонка Сурвіла: “Бараніцца трэба цяпер”

22.08.2008 19:37

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

“Дарагія суродзічы беларусы, як вы ўжо, магчыма, заўважылі, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка, і толькі калі ўважаю, што жыцьцё вашае і беларуская дзяржава ў вялікай небясьпецы, -- гаворыцца ў лісьце Івонкі Сурвіллы. -- Сёньня пішу вам ў сувязі з падзеямі ў Грузіі і праектам А.Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой.
У час, калі ўвесь дэмакратычны сьвет асудзіў маскоўскую агрэсію супраць Грузіі Лукашэнка паехаў сустракацца з пуцінскім паплечнікам не дзеля таго, каб выступіць у абарону пакрыўджанай сувэрэннай дзяржавы, а наадварот – каб павіншаваць злачынныя ўлады суседняй імпэрыі зь іх “прыгожай” агрэсіяй”.
“Дарагія суродзічы, -- піша старшыня Рады БНР, -- з жалем гляджу, як некаторыя з вас, замест каб абурацца гэтай ацэнкай падзеяў у Грузіі ад вашага імя, вераць вераць крамлёўскай прапагандзе і ўважаюць яе слушнай і прымальнай.  Ды каб гэта было ўсё! Ад вашага імя, ад імя зьнямелага беларускага народу, якому не дазволена выказваць сваіх здаровых меркаваньняў ні на гэтую, ні на ніякую іншую тэму, цесна зьвязаную зь ягонай будучыняй, кіраўнік беларускай дзяржавы абяцае маскоўскім сатрапам уваходзіць зь імі ў новыя “абаронныя” дамовы, якія ізноў уцягнуць наш народ у чужыя войны і зробяць яго першай ахвярай любога канфлікту Расеі з рэштай сьвету”. 
“Дарагія суродзічы, -- зьвяртаецца старшыня Рады БНР да беларусаў, -- не дазвольце, каб такое пагадненьне зьдзейсьнілася. Не дазвольце, каб варожыя вам людзі гандлявалі вашай радзімай і вашым жыцьцём! Вайсковае пагадненьне з Масквой – гэта новы захоп вашага найдаражэйшага скарбу, зямлі вашых продкаў, вашых дзетак, вашых унукаў.
Абавязкам кожнага з нас ёсьць бараніць гэты Богам дадзены нам край. Прашу Усемагутнага, каб данёс да вас мой голас. Каб вы пачулі і зразумелі, да якой ступені сёньняшнія падзеі пагражаюць вашай будучыні. У дачыненьні да Грузіі, Расея паказала свой сапраўдны твар. Паказала яшчэ раз, што паняцьці маральнасьці і людзкой годнасьці для яе ёсьць паняцьцямі чужымі, незразумелымі. Гэтак, як яна напала на маленькую Грузію, гэтак яна  скарыстае першую нагоду – альбо прыдумае яе – каб прыслаць свае танкі ў Беларусь. Тады будзе запозна, дарагія суродзічы, бараніцца. Бараніцца трэба цяпер”.
“Але перад гэтым пратэстуйце ўсімі сіламі супраць заключэньня псэўда-абароннай дамовы з Расеяй, бо станецца ён нашай агульнай магілай” – завяршае свой ліст старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: Мазынскі
22.08.2008 20:09

Толькі новае пакаленьне здольнае ПАЧУЦЬ гэтыя словы.Раб толькі слухае, але ня чуе.


Імя:: БелаЭмігрант Горад:: Litva
22.08.2008 21:15

Ад народу Беларусі хаваюць тое, што чэкістскі рэжым улады ў Расеі выконвае анэксію часткі тэрыторыі Грузіі, а чырвоная армія ў чарговы раз напала на Грузію з мэтай грабяжоў і марадзёрства і сілавой рэалізацыі новай пашпартнай тэхналёгіі анэксій. Хаваюць тое, што грузінскае войска аднаўляла канстытуцыйны парадак на сваёй зямлі ад банды былых КДБ-істаў Расеі ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Мы зьвяртаемся да Рады БНР з прапановай пачаці масавую выдачу пашпартоў БНР і грамадзянства БНР усім беларусам з тэрыторыі Літвы, Латвіі і Польшчы і прасіці Урады гэтых краін і парлямэнт ЭЗ аднабакова ўвесці безвізавы рэжым для грамадзян РБ у гэтыя тры краіны ЭЗ з тым каб кожны грамадзянін РБ мог свабодна прыехаць у Польшчу, Латвію, Літву і памяняці грамадзянства РБ на грамадзянства БНР і так вызначыў сваю пазыцыю адносна цяперашняй нелігітымнай ўлады РБ без махлярстваў цяперашніх выбарчых камісій ў Беларусі. Дале войскі НАТО па просьбе Рады БНР зрынуць нелігітымны рэжым Лукашэнкі, выканаўшы міратворчую апэрацыю па прымушэньню да дэмакратыі і выдаленьню з Беларусі акупацыйных расейскіх войск з двух расейскіх вайсковых баз.


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
22.08.2008 23:52

Z St.R.BNR I.Surwiloj Zgodny!!! rossija nie izmienilas,kak byl diespoticzieskij rierzim w rossii takim i ostalsia u etih riebiat w kriemle odni mysli wierbowka,mahinacyi,prowokacyja,nasilije,ubijstwa i impierskost.Wot lico siegodnieszniego kriemla.Wiettinowie-Saskiewicz.


Імя:: Jazep
22.08.2008 23:54

2-“Мазынскі”. Дакладна, раб народжаны ў няволі ня ведае, што такое свабода. Ігэта яго бяда, а не віна. Спадарыня Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да Беларускага народа, а беларусы ня ёсць рабамі, незалежна ад таго, калі яны нарадзіліся. Я ведаю і бачу плойму новых пакаленьняў янычараў, што сьвядома змагаюцца супраць мовы і культуры народа, да якога прыналежаць іх бацькі.
Так што нашая сіла ў адзінстве, салідарнасьці і ўзаемадапамозе; і не старайцеся нас раз’яднаць такою драбязою, як узрост.


Імя:: Minsky
23.08.2008 05:55

БелаЭмігрант -- ty geni! Geta vydatnaya ideya vydats pashparty BNR!! Nazal nihto z krain u svetse ne dasts gramadzianstva belarusam na padstave pashparta BNR, ale geta bydze vydatnaya ideya dlia belarusau adchuvats siabe belarusami. Geta u sto razou lepei za lukashenkavy kartu belarusa.


Імя:: Dim Горад:: Mensk
23.08.2008 12:13

По моему что Россия в Чечне наводила порядок, что Грузия в Осетии пыталась это сделать - это были преступления одного ранга. И Путин и Саакашвили одинаково кровавые диктаторы. Теперяшние руководители России никогда без войны не
отпустят ВСЮ Осетию из своего состава.
Поэтому немного чувствуется склонность Ивонки Сурвилы больше доверять западной пропаганде.



Імя:: БР
23.08.2008 17:52

@Поэтому немного чувствуется склонность Ивонки Сурвилы больше доверять западной пропаганде.@

Кто кормит - на того и работает


Імя:: Saksoniec/../ Горад:: Rzeczpospolita
23.08.2008 20:40

W cziecznie sowsiem drugaja situacyja.Wsie oni rukowoditieli kpss i wojennyje czieczni i rossii byli odnoj komandy kgb sssr.Oni naczali dielit wlast i dienierznyje intieriesy jeszio s prihodom m.gorbacziowa k wlasti,nu a potom wsio poszlo kak snierznyj kom,tolko eto drugaja tiema.A Gruzija eto urze sowsiem drugoje,Gruzija Niezawisimoje Diemokraticzieskoje Gosudarstwo kotoroje striemitsia wojti w NATO i EwroSojuz.A rossijskaja brigada kgb-fsb iz kriemla nie hocziet i slyszat to czto sosiedniaja strana Gruzija wdrug naczniot striemitielno razwiwatsia,etogo tiepieriesznij krieml dopustit nie hocziet.kriemlu nado czto-by u sosiednih Stran byl nizkij urowien rzizni cziem w Rossii,czto-by byl tam haus.Eti w kriemle prosto hotiat wsiu rzizn byt u wlasti,prodierrzatsia czto-by prawit,grabit,razruszat,obmanywat.Wettinowie-Saskiewicz.


Імя:: Лявон Горад:: Гомель
26.08.2008 09:59

Дзякуй, спадарыня Iвонка. Адчуваецца, як ранiць Вашае сэрца небяспека, што насунулася на наш край. Але няма у нас веры, што падымецца грамада. Няма грамадзянскай супольнасцi на Беларусi. Вынiшчаецца усё, што можа узняць свой голас супраць афiцыйнай лiнii. Страх пануе пакуль што у нашай краiне. Гэта не назаужды, гэта абавязкова скончыцца, але сёння...

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb