Палітыка

Распачалася рэгістрацыя “Маладога фронту” ў Літве

21.08.2008 19:13
Тацяна Поклад

У бліжэйшы час у Літве зьявіцца зарэгістраваная філія “Маладога фронту”.

Арганізацыя паведаміла, што перадае дадзеныя заснавальнікаў, статут ды іншыя неабходныя дакумэнты ў Нацыянальны рэестар Літвы.

Вось як камэнтуе працэс рэгістрацыі афіцыйны прадстаўнік “Маладога фронту” ў Літве Кірыл Атаманчык:

“Працэс ідзе даволі пасьпяхова. Перашкодаў у рэгістрацыі, натуральна, ніхто ня робіць. Для “Маладога фронту” гэта чарговы крок для легалізацыі, што таксама немалаважна, і для наладжваньня міжнародных стасункаў, якія, безумоўна, спатрэбяцца ў пэрспэктыве.

На мясцовым узроўні мы, безумоўна, будзем спрыяць кансалідацыі беларускай дыяспары, і асабліва моладзі, у Літве. Магу з дакладнасьцю сказаць, што філія “Маладога фронту” ў Літве будзе рабіць усё магчымае, каб спрыяць паляпшэньню сытуацыі ў Беларусі”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
21.08.2008 20:36

А навошта? У Празе ж зарэгістраваліся раней? Мясцовая моладзь амаль на 100 адсоткаў працуе пад кантролем КДБ РБ і былога чырвонага партызана дзядулі Лявона,бо з фінансуецца з фондаў КДБ і іншых крыніц праз амбасаду,


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск, родам з Палесься
21.08.2008 22:24

Мікола, ты сам падумай, што ты сказаў: "Фінансуецца КДБ праз амбасады"!!! Трызьненьне нейкае!


Імя:: Гарыч
21.08.2008 23:16

Пэуна меу на увазе беларускую амбасаду у Празе.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb