Грамадзтва

У ЗША працягваюцца жарсьці вакол Тані Казыры

Таня Казыра (першая справа) з Мануэлем і Эшлі Запата

19.08.2008 21:36

У амэрыканскім горадзе Пэталума, штат Каліфорнія, не сьціхаюць жарсьці вакол гісторыі з 16-гадовай беларускай дзяўчынкай Таняй Казырай. Яна не пажадала разам з астатняй групай дзяцей вяртацца дадому пасьля сканчэньня 6-тыднёвых вакацыяў у ЗША.

Тым часам як прадстаўнік беларускага МЗС Павал Шыдлоўскі, які адмыслова прыбыў у Пэталуму дзеля сустрэчы з Таняй Казырай і яе амэрыканскім адвакатам, настойвае на неадкладным вяртаньні дзяўчынкі дадому, адвакат Кероскі сьведчыць пра легітымнасьць знаходжаньня непаўналетняй беларускі ў ЗША.

Апошнімі днямі да палемікі наконт Тані Казыры актыўна далучыліся і прадстаўнікі амэрыканскіх чарнобыльскіх праграмаў.

Як заявіў у размове з каліфарнійскім выданьнем “Santa Rosa Press Democrat” беларускі дыплямат Павал Шыдлоўскі, ён прыляцеў у Пэталуму дзеля таго, каб вырашыць сытуацыю мірным шляхам, максымальна ўлічваючы інтарэсы дзяўчынкі. Ад далейшых камэнтароў, аднак, спадар Шыдлоўскі адмовіўся.

У сваю чаргу, адвакат падлетка Крыстафэр Кероскі з Сан-Францыска паведаміў, што Казыра па-ранейшаму мае намер застацца ў Злучаных Штатах. Ён, аднак, ня выключыў, што Таня можа і зьмяніць сваё рашэньне ў выніку размовы з прадстаўніком беларускага МЗС.

Паводле паведамленьняў каліфарнійскіх мэдыяў, сям’я Дэбі і Мануэля Запатаў, да якіх прыяжджала беларуская дзяўчынка, апошнімі днямі ізноў не адказвае на тэлефанаваньні.

Тым часам іншыя амэрыканскія сем’і, якія гэтым летам прымалі беларускіх дзяцей, пачалі дасылаць Запатам фота Таніных сяброў па адпачынку.

“Мы хочам, каб і Таня, і Запаты падумалі пра тых дзяцей, на чый лёс могуць паўплываць яе дзеяньні, — кажа актывістка чарнобыльскай ініцыятывы Сьюзэн Джоўнс. — Вяртаньне на радзіму можа стаць самым высакародным учынкам у яе жыцьці”.

Арганізатары адпачынку беларускіх дзяцей у ЗША ўпэўненыя, што ў іншым выпадку падобныя абменныя паездкі будуць спыненыя назаўсёды.

“Так, гэта будзе трагедыяй, калі праграму спыняць”, — лічыць адвакат Кероскі. Аднак, дадае ён, акрамя рашэньня самой Тані існуе шмат іншых фактараў, якія на гэта ўплываюць.

Паводле ягоных слоў, урад Беларусі не абяцаў, што адновіць праграму абмену, калі Казыра вернецца.

Адвакат беларускай дзяўчынкі кажа журналістам, што ён так і не разумее, чаму беларускі ўрад так настойвае на яе вяртаньні.

“Таня Казыра мае сапраўдную амаль да канца году амэрыканскую візу, і да таго ж яе бабуля-апякунка падтрымала рашэньне ўнучкі застацца”, — кажа Кероскі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Гупало П. Горад:: Могилев
20.08.2008 00:15

Я смеялся, когда представлял нашего из "МЗС", который говорит про какую-то легитимность 16-летней девочке. Она сирота? У нее есть свобода выбора где лучше в доме-1 (Беларусь) или же есть еще и дом-2 (Америка)? Уважают ли в Беларуси личность?.. Подумайте над этими вопросами. Не "насилуйте" девочку и все уляжется! МЗС, вы нужны в других более серъезных делах!..


Імя:: юра Горад:: улан-батор
20.08.2008 10:40

У артыкуле:"Як заявіў у размове з каліфарнійскім выданьнем “Santa Rosa Press Democrat” беларускі дыплямат Павал Шыдлоўскі, ён прыляцеў у Пэталуму дзеля таго, каб вырашыць сытуацыю мірным шляхам, максымальна ўлічваючы інтарэсы дзяўчынкі". Цікава, як збіраецца ўлічыць інтарэсы дзяўчынкі МЗС, вярнуўшы яе ў дом бацькі-алкаголіка і старой хворай жанчыны!Действительно, белорусским дипломатам больше не [... ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ] -только позориться!


Імя:: Зьмітрок
20.08.2008 15:52

Тане трэба ўявіць тое, што калі яна вернецца на Беларусь, шлях вяртання ў ЗША будзе перакрыты для яе на заўседы.


Імя:: alies'
20.08.2008 20:49

Vynikam hetaha ehaistychnaha uchynku tysiachy hvoryh belaruskih dziacej ne atrymayuc' dapamohi u Z.Sh.A. jak jany atrymlivali uzho 22 hady shtohadova!

Han'ba!

Vos' pahliadzice kol'ki roznyh Charnobyl'skih prahramaw u Z.Sh.A.:
http://www.belarusguide.com/chernobyl1/chlist.htm

Hetaja siam'ja z Petalumy i dizwchynka zrabili shkody tysiacham amerykancaw, jakija padtrymowvayuc' hetyja Charities. Navat kali hety kanflikt znikne - znikne ci peraprafiliuecca shmat Chernobyl Charities. Shkoda zrobliena uzho zaraz!

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ