Палітыка

А.Суздальцаў: Лукашэнка нічога не дабіўся

19.08.2008 18:26

Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што кіраўнікі Беларусі і Расеі ў Сочы не дамовіліся ў пытаньнях цэнаў на расейскі газ і прадстаўленьні расейскага крэдыту для Беларусі. Паводле спадара Суздальцава, для кіраўніцтва Беларусі гэтая сустрэча была цяжкай.

“Прынятае рашэньне — усе гэтыя размовы пакуль адкласьці да восені. Правядзі выбары парлямэнцкія, а потым будзем размаўляць. Зразумела, што выбары адкрываюць дыялёг з Захадам. Расея ня супраць дыялёгу з Захадам, але яе бянтэжыць тое, што яе да гэтага дыялёгу не падпускаюць.

Ніякіх рашэньняў не было прынята. Расея не пайшла ні на якія саступкі і нават ня стала размаўляць пра гэта. Гэта самы галоўны вынік — Лукашэнка нічога ад Масквы не дабіўся”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Сяржук
19.08.2008 21:34

Суздальцаў хлусiць. Хопiць гэтай расейска-гэбоўскай [... ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ] ужо этэр прадстаўляць.


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
20.08.2008 07:32

Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў грунтоўна памыляецца ў самой фармулёўцы пытаньня - Крамлёўскія клептаманы дабіваліся ад Лукашэнкі новай для сябе канфігурацыі падзелу чорных грошай ў нафтагазавым гандлю праз Беларусь, бо ў Беларусі робяцца каля 6 млрд.USD/у рок на перапрацоўцы нафты і перапрадажы ў ЭЗ і гэтыя грошы па чорнаму вымываліся на рахункі У. Пуціна і А. Лукашэнкі. Цяпер жа трэба дзяліцца і з Д. Мядзьведзевым, што накінуліся на беларускага прэзыдэнта з нагоды нападу на Грузію наконт маральнай падтрымкі марадзёрства
"прыгожых" рэчаў у грузін паходжаньня з ЗША(два джыпы "Наммэр", 4 колавыя матацыклы, хуткія катэры для марской рыбалкі,розная вайсковая тэхніка), Такім чынам пакуль што два расейскія клептаманы паміж сабою грызуцца як выдраць з Рыгоравіча сабе большы кусок, бо адмыўка грошай адбываецца у Беларусі, А гэтак званая дамова дамовіцца наконт паветранай абароны - даволі сьмешная, бо радар у Ганцавічах даўно працуе на Расею, вузел сувязі з расейскімі шпіёнамі ў Вілейцы працуе яшчэ з часоў Сталіна,
Дакладней магчыма сказаці што пакуль ад Лукашэнкі нічога не дабіліся, бо і да яго дайшло што ўдзел у брутальных нападах Расеі на свае былыя калёніі ці нават падтрымка на словах пагражае Беларусі стратай фармальнага статусу дзяржавы і вечнай тэхналягічнай адсталасьцю разам з краінай землякопаў на Ўсходзе.
Відавочна ЭЗ пачне спыняці свае закупкі паліва ў Расеі і разам з ЗША абваліць цэны на газ і нафту, каб спыніці сваю паліўную залежнасьць ад Расеі і агрэсію мачылы-чэкіста і яго лялькі ў Крамлі,
Беларусі трэба хучэй будаваці трубу ў Брады на Украіне і самой вылазіць ад паліўнай залежнасьці ад аднаго пастаўшчыка, мадэрнізаваці сваю прамысловасьць,а гэта магчыма толькі пры спуўпрацы з Захадам,
Напэўна за Грузіяй і Украінай у НАТО рушыць і Беларусь, бо цяпер Захад возьмецца і за расейскіх дзяржаўных мачыл-клептаманаў, што абкрадаюць народ Расеі
у нафтагазавым гандлю, так што пан Суздальцаў дарэмна і заранёў смуткуе аб
Беларусі,

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb