Палітыка

Расейскія танкі і зэніткі на радзіме Сталіна

13.08.2008 17:25

Фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Грыц знаходзіцца цяпер у напаўразбураным грузінскім горадзе Горы, які патрапіў пад абстрэлы расейскага войска.


Сёньня спадар Грыц бачыў, як праз горад прайшла калёна расейскай вайсковай тэхнікі:

“Калёна прыкладна з 50 грузавікоў, 5 БТРаў каля трэцяй гадзіны дня выйшла з Горы ў бок Тбілісі. Не даяжджаючы кілямэтраў 40 да Тбілісі, яны збочылі ў лесапаласу і сталі там лягерам. Ахоўвалі калёну некалькі грузавікоў з зэніткамі. У калёне ішоў фургон хуткай дапамогі, у якім было каля дзясятка паўднёваасэтынскіх добраахвотнікаў. Калі калёна збочыла ў лес, то яны вярнуліся назад у Горы. Ніякага супраціву ці кантролю ні з боку грузінскай паліцыі, ні з боку грузінскага войска гэтая калёна не сустрэла. Тут проста няма ні грузінскага войска, ні паліцыі”.

Паводле фотакарэспандэнта Associated Press Сяргея Грыца, салдаты, якія ехалі ў калёне, паведамілі, што яны прыбылі ў Грузію з Чачні. Іншыя заходнія фотакарэспандэнты бачылі сёньня на цэнтральнай плошчы Горы 10 расейскіх танкаў, а некалькі машын з зэніткамі заблукалі і праехалі далей па дарозе на Тбілісі, а потым вярнуліся да месца стаянкі асноўнай калёны. Ніякіх сутыкненьняў паміж расейцамі і грузінамі ў Горы сёньня не было, сьведчыць Сяргей Грыц.

“Цяпер з Тбілісі ў Горы едзе дыпляматычны канвой, каб разабрацца ў сытуацыі. Каля нас яны яшчэ не праехалі”.

Сяргей Грыц выказаў таксама свае ўражаньні ад убачанага ў горадзе Горы:

“Горад зусім пусты, учора там загінулі журналісты падчас абстрэлу, гарэлі дамы. На цэнтральнай плошчы Горы, дзе стаіць статуя Сталіна (гэта ягоная радзіма), было некалькі выбоінаў ад выбухаў ракет. Пабітыя шыбы ў банках і офісах, якія стаяць пустыя. Гараць кватэры, якія ніхто ня тушыць, бо няма каму. Паўсюль валяюцца вялікія мэталічныя і плястмасавыя аскепкі, і людзі думаюць, што гэта часткі бомбаў. Вуліцы абсалютна пустыя. Людзі зьяўляюцца на іх толькі зрэдку”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Валерий
13.08.2008 18:40

Да, интересно получилось. Снова верные сыны русского отечества защищают людей от тотального уничтожения.


Імя:: кот Горад:: минск
13.08.2008 18:48

Да Фотакарэспандэнта агенцтва Associated Press Сяргей Грыца: а дзе ж фота?


Імя:: Ольга
14.08.2008 09:46

Не хотелось бы рифмовать Вам слово "где"... Вы не догадались, где могут быть фотографии корреспондента Associated Press? На сайте данного агентства смотрели? Право, как дети прям. Или у Вас сомнения, что Сергей Гриц там находится?

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb