Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі выступілі ўвечары 12 жніўня на мітынгу ў Тбілісі. Прапануем вашай увазе відэа і цытаты з выступаў.




Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі:

"Сёньня, калі акупанты на нашай зямлі, яны думаюць, што Тбілісі зломіцца, падпарадкуецца і здасца іх танкам, як гэта раней некалькі разоў было ў іншых эўрапейскіх краінах. Цяпер гэтага не будзе. І вы стаіце тут з намі і падтрымліваеце нас".


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі:

"Упершыню за доўгі час наш паўночны сусед, сусед з паўночнага ўсходу, паказаў сваё аблічча, аблічча, якое мы ведаем сотні гадоў. Гэты сусед лічыць, што народы вакол яго павінны яму падпарадкоўвацца. Мы кажам "не" на гэта".


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка:

"Мы сёньня прыехалі сюды, каб сказаць такія словы: Грузія – наш сябра. Грузіны – нашыя сябры. Сёньня, у найцяжэйшыя часы для Грузіі, мы кажам, што вы маеце права на свабоду, на незалежнасьць".


Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус:

"Дазвольце мне запэўніць вас, што вы не адны. Мы выступаем разам за адно і тое ж права самім вызначаць сваю будучыню. Як Літва вызначыла сваю, гэтак сама і Грузія павінна сама зрабіць свой выбар".


Прэзыдэнт Эстоніі Томас Ільвэс:

"Калі свабода іншага народа пад пагрозай, калі дэмакратыя недзе пад абстрэлам, гэта значыць, што ў недалёкім часе і нашая свабода будзе пад пагрозай, і нашая дэмакратыя патрапіць пад абстрэл".


Прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс:

"Вы, грузіны, будзьце разам. Разам мы пераможам. Мы з вамі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG