Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Ля Барысава затрымалі "радыкальную" моладзь

26.07.2008 12:27

Сёньня ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку. Пасьля разьбіральніцтва ў міліцыі ўсіх адпусьцілі.

Сёньня аб 11 раніцы на месца, дзе быў разгорнуты намётавы гарадок, уварвалася група спэцназаўцаў разам зь міліцыяй. Пра гэта пасьпеў паведаміць адзін з удзельнікаў мерапрыемства Зьміцер. Якраз у гэты момант павінна была пачацца моладзевая гульня-фэстываль – “Моладзевая рэспубліка”. Яна прадугледжвае вывучэньне прынцыпаў пабудовы дэмакратычнай краіны.

 

Міліцыянты загадалі ўсім сабрацца ў круг і пачалі агляд намётаў.

 

Прадстаўнік барысаўскай міліцыі сказаў, што да іх паступіла тэлефанаваньне, што на гэтым месцы праходзіць збор “радыкальнай моладзі” і трэба прыняць меры.

 

Міліцыянты загадалі сабраць намёты і рэчы. Усіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Барысаўскую міліцыю. Студэнты сказалі, што пры гэтым міліцыянты лаяліся матам і пагражалі, некаторых білі.

 

Спачатку з пастарунку вызвалілі непаўналетніх удзельнікаў гульні, трох маладых людзей аштрафавалі за распальваньне вогнішча, нарыхтоўку дроваў і засьмечваньне тэрыторыі.

 

Міліцыянты ўсіх затрыманых зьнялі на відэа, узялі ў іх адбіткі пальцаў, аналіз сьліны. Пасьля гэтага міліцыянты прапанавалі маладым людзям адвезьці ўсіх на тое ж месца, адкуль іх забралі. Аднак моладзь адмовілася ад паслугаў міліцыянтаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
26.07.2008 13:26
Ідзе да таго, што хутка нас будуць забіваць проста за тое, што гаворым па-беларуску.Як у 19-м стагодьдзі ў Штатах - "харошы індзеец - мёртвы індзеец". Чалавечыя правы на нас не распаўсюджваюцца, з намі, як з парыямі, можна рабіць беспакарана што заўгодна...

Імя:: Мікалай Раманаў Горад:: Пэкін
26.07.2008 13:49
З моладзю змагацца яны героі. Расьледваньне выбуха паказвае на іх прафэсыяналізм.

Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
26.07.2008 14:45
Гэтых беларускіх міліцыянтаў трэба ўсіх вясьці у лазьню і парам адмываць брудныя раты, каб не лаяліся на замежнай мове на прыстойных юнакоў.

Імя:: Пятрусь
26.07.2008 17:12
Мікола

гэтых міліцыянтаў трэба не адмываць, а на цягнік саджаць ды білет купляць у адзін канец.

Імя:: Менчук
26.07.2008 20:20
На мой погляд, зараз магчыма адно: Перапісаць прозьвішча міліцыянтаў і дамагацца ад ЕС і ЗША каб іх, іх блізкім (ад бацькоў да стрэчных родзічаў уключна) забаранілі ўзд ва ўсі краіны. Плюс друкаваць іх імены ў прэсе, каб потым, няхай і праз шмат год, судзіць як "злачынцаў супраць чалавецтва)

Імя:: Баторий Горад:: менск
28.07.2008 09:37
я вам скажу так. мы не нарушили ни одного закона (кроме костров и перехода дороги в неполохенном месте))) но нас брали с амоном. поджигателей берет омон, это весело. знаете, мы потом долго ржали, как нас выпускали...
главное, менты заранее сняли небольшой желтый автобус! это значит они зарание знали про нас. хорошо, что из милиции и омона иногда поподаются нормальные люди. напрепер один омоновец спокойно разговаривас с нами, веселился и так далее. пел песни. пока мы ждали в бусиках своей очереди на допрос... а следак мне лично нормальный попался. поржали с ним, как я рессказыавл, что нас задержали. сам он сказал, что это тупость, поджигателей омоном брать. меня даже не обыскивали, а просто сказали: "есть что? нету? ну и хорошо, молодец!". но это мне так повезло. одну девченку из несовершеннолетних потресли нехило. а чел который пальчики брал это вещу кадр! я еще такого веселого не видел.
вобщем, мы сделали добро, теперь этои мусарам такая премия будет! страх!
а мы потом под смалевичи поехали! хотели сделать гострольный тур поджигателей по гувд беларуси, но не смогли.
вобщем, отдохнули весело

З.Ы. извените, что на руском
Камэнтары 1-6 (з 6)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal