Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты Левыя: аднавілі помнік жаўнерам войска Польскага


Лявон Карповіч
Лявон Карповіч

У вёсцы Масты Левыя мясцовыя актывісты аднавілі помнік жаўнерам войска Польскага, якія ў 1920 годзе стрымлівалі Чырвоную армію на беразе ракі.


У 1928 годзе на гэтым месцы быў пастаўлены сьціплы помнік — камень з шыльдай на пастамэнце вайскоўцамі гарадзенскага пяхотнага палка імя караля Стэфана Баторыя. У 1939 годзе яго разбурылі. Помнік яшчэ вымагае дадатковай працы. Краязнаўцы гавораць, што тут загінулі жаўнеры з тагачаснай беларуска-літоўскай дывізіі. На месцы падзеі пабываў наш карэспандэнт.

Карэспандэнт: “Мы ў Мастах Левых, і нечакана, што гэты помнік стаіць на падворку прыватным, у куту, тут бульба расьце, адразу плот няновы і за плотам — блізка Нёман, мэтраў дваццаць і вялікі мост аўтамабільны цераз раку

Краязнаўца Лявон Карповіч: “Сабраліся вось людзі, каб адзначыць такую падзею: знайшлі помнік, які пастаўлены на магіле жаўнераў, якія тут змагаліся з бальшавікамі ў 1920 годзе, трымалі абарону 23 ліпеня. Помнік паставілі ў 1928 годзе ў дзясятую гадавіну адраджэньня Польшчы, але ён помнік быў разбураны поўнасьцю, а камень скінуты на бераг Нёмана. Гаспадар дому знайшоў, адкапаў і папрасіў людзей, каб дапамаглі, перацягнулі яго сюды”.

Карэспандэнт: “А ініцыятарам аднаўленьня помніка стаў Язэп Палубятка”.

Палубятка: “Вырашылі сваімі сіламі аднавіць яго. Мы давядзем яго да ладу разам з грамадзкімі арганізацыямі, з Саюзам палякаў, гэты помнік стане сымболем нашых братэрскіх адносінаў і вайсковай славы”.

Карэспандэнт: “Сюды, у Масты Левыя, на аднаўленьне помніка прыехаў таксама Юзаф Пажэцкі з непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс”.

Пажэцкі: “Я ўдзячны Язэпу Палубятку, што ён паведаміў аб тым, што на беразе Нёману знаходзіцца помнік жаўнерам Войска Польскага, якія загінулі на вайне з бальшавікамі ў ліпені 1920 году, яны трымалі абарону тут менавіта — на левым баку Нёмана. Мы прыехалі сюды, каб ушанаваць іх памяць, быў таксама ксёндз каталіцкі, мы памаліліся, запалілі зьнічы ў гонар тых жаўнераў, якія тут спачываюць на беразе Нёмана”.

Карэспандэнт: “А зараз мы пагутарым з гаспадаром”.

Гаспадар: “Рыбак Уладзімір Уладзіміравіч, я гаспадар, тут жыву. Помнік няхай будзе, гэта памяць наша. Хто тут загінуў — ці рускі, ці паляк — мне аднолькава, гэта — людзі. Я буду ахоўваць, за ім глядзець”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG