Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрочышчы Борык, што ля Гарадка на Беласточчыне, некалькі тысяч аматараў беларускага року сабраліся на фэст музыкі маладой Беларусі „Басовішча”.





Фотарэпартаж: удзельнікі “Басовішча” і іх фанаты

18 ліпеня распачаў фэст беларускі гурт "Крама". У першы дзень -- конкурсная праграма, ў якой узялі удзел шэсьць маладых гуртоў. Вынікі конкурсу абвесьцяць ўвечары 19 ліпеня.

Выступілі госьці: "Троіца" і Зьміцер Вайцюшкевіч з "WZ-Orkiestra".

Радыё Рацыя і тэлеканал БелСАТ вядуць наўпроставыя трансьляцыі з Басовішча.

Адна з найбуйнейшых газэтаў Польшчы - Газэта Выборча - ва ўчарашнім нумары рэгіянальнага дадатку, што выходзіць у Беластоку, зьмясьціла на чатырох старонках тэксты на беларускай мове пра гісторыю "Басовішча".

19 ліпеня ўпершыню на фэстывалі паказ фільмаў з польскага праекту "Падлясьсе атаку" і беларускага незалежнага кіно "А ты стары куды".

Сярод выступоўцаў у сёньняшняй праграме Zatoczka (Беларусь), Gate (Польшча), Rahis (Беларусь), Schody (Польшча), Rima (Польшча), Neuro Dubel (Беларусь), Pomidor/OFF (Польшча), Dick4Dick (Польшча), IQ 48 (Беларусь).

XS
SM
MD
LG