Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

А.Фядута: “Макей — гэта перамовы з Захадам”

15.07.2008 19:57

“Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня”, – мяркуе палітоляг Аляксандар Фядута.

Фядута: “Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула, дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам — Уладзімер Макей, які сёньня прызначаны кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта азначае, што ўлада паспрабуе весьці пэўныя перамовы з Захадам. Новы кіраўнік Адміністрацыі — найбольш здольная да гэтага фігура. Я таксама спадзяюся, што ўлада ўвойдзе ў пэрыяд лібэралізацыі і вэстэрнізацыі”.

Цыганкоў: “Пасьля адстаўкі Шэймана многія асьцерагаліся рабіць нейкія высновы і казалі, што ён яшчэ можа вярнуцца. Але сёньня тры найвышэйшыя пасады занялі іншыя людзі. Ці азначае гэта ўжо сапраўды, што Шэйман ва ўладу ня вернецца?”

Фядута: “Гэта нічога не азначае. Бо ўплыў такіх асобаў, як Шэйман, не зьвязаны з тым, якую пасаду ён займае. Уплыў зьвязаны з тым, працягвае ён карыстацца даверам прэзыдэнта ці не. Вось гэтага мы ня ведаем, ня ведаем, як сёньня складаюцца адносіны паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Шэйманам. Такія людзі — як пісталеты. Ніхто ніколі ня выкіне пісталет, калі ёсьць магчымасьць адрамантаваць яго і захаваць да лепшых часоў. Віктар Шэйман — гэта такі лукашэнкаўскі пісталет. У які момант ён будзе зноў выцягнуты з кішэні — пачакаем, пабачым”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: БелаЭмігрант Горад:: Lithuania
15.07.2008 20:31
Гэта Фядута так мяркуе, а на Захадзе пакуль не зыйдзе ўвесь клан Лукашэнкі
наўрад ці што зрушыцца. Немагчыма скакаць супраць ЗША з пастаўкамі зброі тэрарыстам у Лацінскай Амэрыцы ці Ірану і разлічваць на прарыў у кантактах, Пазіцыя ЭЗ канчаткова была паказана драконаўскімі цэнамі на візы для шэраговых беларусаў у ЭЗ.

Імя:: Korj Горад:: Менск
16.07.2008 11:30
ЗША тое далёка, спадар БелаЭмігрант, а пра ЭЗ вы слушна пазначылі паказчык кошту візаў. Толькі я не разумею Вашае на гэта рэакцыі - перад ШЭРАГОВЫМІ БЕЛАРУСАМІ паставілі жалезную заслону, мацнейшую, чым пры саўку. Жывучы тутака, а не ў Летувіі, я пэрсанальна бачу, што народ шчыра лічыць, што жыве ў найлепшай краіне сьвету, бо іншага ён не бачыў, і дзякуючы нафтасмокам-эўрабюракратам і не мае магчымасьці пабачыць ніколі ў жыцьці! Таму гэта адзін з крокаў НАСУСТРАЧ Луке, а не супраць яго. Зара' пад скокі псэўдапазыцыі адбудзецца легітымізацыя "вырабаў" палаткі - ЭЗ прыкладае да гэтага ўсе намаганьні! А змагацца яны будуць з Мугабе - ён бач тэрмін прызначэньня выбараў не выканаў, таму, як у тым анэкдоце "вместо 'вождь і повадырь всех народов' нужно чітать 'агент всех імперіалістіческіх разведок'" - вось што робіць Ваш "Захад", калі яму патрэбна - ажно да СБ ААН дайшлі! А лука, ліліпуцін - гэта "демократы чістой воды" - іх не крані! Таму не лійце нам элей пра Вялікі Добры Захад, каторы нас выратуе - пакуль беларусы не паўстануць зь нябыта - нічога зь неба не зваліцца.

Імя:: To:Korj Горад:: Lietuva
17.07.2008 13:46
вы маеце рацыю, беларусаў зноў кінулі як пры Гітлеру і Сталіну уразмен.
Камэнтары 1-3 (з 3)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal