Грамадзтва

Хакей: Беларусы за бортам запаветнай васьмёркі

11.05.2008 10:55

На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Канадзе пачаліся спякотныя дні. Праўда, пра надвор`е гэта ня скажаш – у Квэбэку з раніцы даволі прахалодна плюс моцны вецер...

Жарсьці кіпяць ў лядовым Палацы Pepsi Colisee, дзе праходзяць кваліфікацыйныя матчы за выхад у чвэрцьфінал.

Для беларускай каманды чэмпіянат можна лічыць ужо закончаным. Пасля пройгрышу па булітах чэхам падначаленыя Курта Фрэйзэра з двума заліковымі ачкамі ўжо ні пры якім раскладзе ня ўвойдуць у запаветную васьмёрку, якая працягне сваё выступленне далей.

Здавалася б, засталася фармальнасць – правесці заключную сустрэчу12 траўня з датчанамі. Праўда, гульня сама па сабе вельмі важная з пункту гледжаньня алімпійскіх пэрспэктываў. У бягучым рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі хакею беларусы займаюць пакуль 9-е месца, што дае права ўдзелу без адборачнага турніру на алімпійскіх гульнях-2010 у канадзкім Ванкувэры. Праўда, ім на пяткі наступаюць зборныя Латвіі і Нямеччыны, якія выступаюць у Галіфаксе і змаглі прабіцца ў кваліфікацыйны раўнд. Карэкціроўка “заслуг” зборных будзе зроблена па выніках 72-га сусьветнага першынства.

На галоўнай спартыўнай арэне Квэбэка адчуваецца хуткі прыезд канадцаў, якія зьяўляюцца фаварытамі паралельнай групы. У фае хакейнай арэны ў сувэнірных крамах зьявілася копія гульнявога свэтра форварда “Атавы Сенатарз” Дэні Хітлі з цэньнікам на 250 канадзкіх даляраў. Яшчэ ўчора самай дарагой амуніцыяй была з надпісам OVECHKIN A – 225 даляраў. Праўда, ня выключана, што пасьля прыгожай перамогі расейцаў над швэдамі зь лікам 3:2, дзе форвард “Вашынгтон Кэпіталз” Аляксандр Авечкін паставіў пераможную кропку, за ноч цана на яе яшчэ падрасьце.

Алесь Слуцкі, Квэбэк

 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Serge
11.05.2008 14:37

Трэба прызнаць, што асабісты клопат прэзідэнта пра хакей прыносіць свой плён: мы ўжо на роўных гуляем з грандамі. Яшчэ год-другі і будзем браць медалі.


Імя:: ТТТ Горад:: ААА
11.05.2008 22:14

Так яму і трэба калгасьніку - за клюшкай пачне ў шашкі ды біліярд з беларускамі гуляці, абы дурыць жабрацкі народ ды мазгі людзям пудрыць... Ганіце Луку з віламі да вілаў гной выгружаці з фермаў сталінскіх .


Імя:: То Сяргей
11.05.2008 22:18

Так адна варона каркала ды сыр у яе вываліўся з роту.. А навошта гэта галодным бабулькам і дзядулькам героям калгаснай працы што 20 лежабокаў ім на гарбу сядзяць і прэзыдэнт з кіем гойсае на каньках па лёдзе.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ