Палітыка

Паліна Кур’яновіч арыштаваная на 10 сутак

03.04.2008 10:13

Актывістку моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паліну Кур’яновіч у судзе Цэнтральнага раёну Менску арыштавалі на 10 сутак. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ўчора каля будынку расейскай амбасады.


Паліну Кур’яновіч прывезьлі ў суд яшчэ да пачатку працоўнага дня. А 9 раніцы судзьдзя ўжо зачытаў пастанову — 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем: 2 красавіка насупраць будынка расейскай амбасады супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паліну Кур’яновіч разам зь непаўналетняй Палінай Дзьякавай. Дзяўчаты спрабавалі разгарнуць расьцяжку: “Расеі —Не, Эўропе — Так!” Яшчэ некалькі іх сяброў пару хвілінаў пратрымалі бел-чырвона-белы сьцяг.

Гаворыць Тацяна Цішкевіч, адна з удзельніц пікету:

“Я лічу, што Паліну наўмысна асудзілі да нашага прыходу, каб мы нічога не пасьпелі ёй перадаць”.

Тым часам у турме на вуліцы Акрэсьціна працягваюць знаходзіцца больш за два дзясяткі апазыцыянэраў. 

2 красавіка ля амбасады Расеі зь дзесятак моладзевых актывістаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай “Расеі – не, Эўропе – так” хацелі правесьці пікет.

Такім чанам удзельнікі акцыі хацелі адзначыць сьвята Дзень яднаньня беларускага і расейскага народу.



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Игорь Иванович
03.04.2008 11:34

Затем получит "one way" билет. Сколько таких "страдальцев-народовольцев" было и еще будет. Со времен СССР для этих бездарных единственный выход - плевать на собственную страну.


Імя:: Жана
03.04.2008 12:16

Аў, дзяўчаты, якія сядзелі -- якія там умовы?


Імя:: Зьміцер.
03.04.2008 12:28

ігорь сын івана ты чмо, а Палінке рэспект!


Імя:: Burak Горад:: Riga
03.04.2008 12:37

Игору Ивановичу! А сколько страдальцев прошло через Ваше КГБ, которые любили жизнь а не только СССР!


Імя:: Віка
03.04.2008 19:49

Умовы:Можна асьлепнуць за 10 сутак--цёмна. Ежа так сабе,але з голаду не памрэш. Ноччу холадна. Цьвёрда, ломіць сьпіну.Бываюць невыносныя суседзі па камэры, якія імкнуцца "паставіць цябе на месца". Але горш за гэтых--падсадныя, якія не даюць табе супакою сваімі "спачуваньнямі" і хітрымі роспытамі пра жыцьцё.Усе выжываюць. А пасьля выхаду многа хто здымае ўсе занавескі дома на вокнах і не завешвае вокны ўсё астатняе жыцьцё.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks