Палітыка

Ул.Баршчоў: “Украіна ў НАТО — непажаданы для нас варыянт”

02.04.2008 14:44

Як да магчымага ўваходу Грузіі і Украіны ў блёк НАТО ставяцца афіцыйныя беларускія палітыкі?


Сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў у справе нацыянальнай бясьпекі Ўладзімер Баршчоў лічыць: такія памкненьні дзьвюх былых савецкіх рэспублік прывядуць да складанасьцяў у міжнародным становішчы:

“Я ня думаю, што прэзыдэнт Украіны пойдзе насуперак свайму народу. Вядома, што ўкраінцы літаральна ставяць ультыматум у гэтым пытаньні. І таму, я мяркую, будзе ўзяты нейкі час для прыняцьця правільнага палітычнага рашэньня.

А наагул, можна казаць, што цяперашнія падзеі пацьвярджаюць тое, пра што казаў прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь — глябалізацыя і жаданьне ўплываць літаральна на ўсе дзяржавы сьвету з боку ЗША яшчэ і яшчэ раз даказваецца сёньня.

Нас трывожаць нават тыя размовы кіраўніцтва Ўкраіны пра жаданьне ўступіць у НАТО. Што тут казаць ужо пра само ўступленьне! Навошта, каб побач зь беларускімі межамі стаялі вайскоўцы, якія ніколі не былі ў прыязных стасунках з нашай краінай?! Думаю, што гэта непажаданы варыянт для Рэспублікі Беларусь”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Мікола
02.04.2008 15:30

Сябра камісіі Палаты прадстаўнікоў у справе нацыянальнай бясьпекі Ўладзімер Баршчоў вельмі моцна памыляецца, бо калі яшчэ і Украіна ўступіць у НАТО, то ўжо 4 краіна суседкі Беларусі будуць прыкрываць Беларусь ад міжнароднага тэрарызма ды яшчэ дарам. Нейкая дзіўная няздольнасць разумець
геапалітыку на узроўні 21 веку..., паночкі хучэй самы далучайцеся да НАТО і не скачыце насупраць усёй Эуропе з дзікунскімі праявамі стратэгій 20 в. з часоў камунізму.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb