Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Хрол: “Украіна ў НАТО -- югаслаўскі варыянт”


Як да магчымага ўваходу Грузіі і Украіны ў блёк НАТО ставяцца афіцыйныя беларускія палітыкі?


Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол цьвердзіць: уваход Грузіі і Украіны ў склад НАТО “азначае новую геапалітычную рэальнасьць”:

“Усімі фібрамі душы, усімі дыпляматычнымі сродкамі, я лічу, Рэспубліка Беларусь разам з Расейскай Фэдэрацыяй павінны супрацьстаяць працэсу ўступленьня ў НАТО нашых бліжэйшых суседзяў. Сёньня ж мільёны грамадзянаў Украіны ня хочуць далучэньня да блёку.

Я вельмі не хачу быць Настрадамусам, але калі краіны НАТО прымуць да сябе Ўкраіну, гэта прывядзе да паўтарэньня югаслаўскага варыянту. Украіна пачне дзяліцца: адна частка — за НАТО, другая — супраць. І гэты працэс прывядзе да агромністых эканамічных і палітычных наступстваў ня толькі для Ўкраіны, але і для ўсёй Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG