Палітыка

МЗС Беларусі: “Карэн Ст’юарт паўторна прапаноўвалі зьехаць у ЗША”

12.03.2008 17:38

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў сёньня ад’езд амбасадаркі ЗША Карэн Ст’юарт у Вашынгтон для кансультацыяў.


У прыватнасьці, ён сказаў: “Сёньня мы атрымалі афіцыйнае паведамленьне з амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску пра тое, што амбасадар ЗША Карэн Ст’юарт пакідае Рэспубліку Беларусь і адбывае ў Вашынгтон для кансультацыяў.

Падкрэсьлю, што ад’езд амбасадара ЗША адбыўся пасьля таго, як учора, 11 сакавіка, Карэн Ст’юарт была яшчэ раз запрошаная на сустрэчу ў МЗС Беларусі, дзе ёй паўторна прапанавалі кіравацца адпаведнай настойлівай рэкамэндацыяй ураду нашай краіны”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ABC Горад:: З-За мяжы
12.03.2008 20:23

Як не кажы але ў гэтым выпадку ЗША дасягнулі сваёй мэты - прадажа зброі тэрарыстам у Лацінскую Амэрыку спынена, выхад на нафтавы рынак пад носам у ЗША таксама. Відавочны і дзіцячыя памылкі бізнясоўцаў - грошы загналі у адзін банк, напазычалі у Расеі...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks