Блогі / Віталь Цыганкоў

Ці палюбіць Лукашэнка Deep Рurple?

06.03.2008 15:27

Пасьля расейскіх выбараў у Інтэрнэце пайшоў гуляць жарт, што цяпер у Расеі пры выкананьні кампазыцыі “Smoke on the water” трэба ўставаць і прыкладаць руку да сэрца. А новы тэкст да гэтай музыкі напіша Сяргей Міхалкоў.


Мяркую, што трэба патлумачыць, “у чым прыкол”. Рэч у тым, што новы прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў — гарачы прыхільнік легендарнага гурту “Deep Purple”, ён нават паведаміў, што сабраў у сваёй калекцыі ўсе альбомы гурту. У лютым “Deep Purple” прыяжджалі ў Маскву, і Мядзьведзеў пасьля канцэрту пагутарыў з музыкамі, папазіраваўшы перад фотакарэспандэнтамі. Мядзьведзеў, былы санкт-пецярбурскі юрыст з інтэлігентнай сям’і, паведаміў таксама, што яму падабаецца гурт Black Sabbath.

Магчыма, чытач ужо задаецца тым самым пытаньнем, якое задаю сабе цяпер і я — а ці ВЕДАЕ Аляксандар Лукашэнка пра існаваньне такіх гуртоў? Заўважце, я нават не пытаюся, ці любіць ён іх — 15 гадоў назіраньня за гэтым палітыкам даюць прыблізнае ўяўленьне пра мастацкія прыхільнасьці былога лектара таварыства “Веды”. Кіраўнік Беларусі ніколі ня даў нам ніякіх падставаў меркаваць, з творчасьцю якіх заходніх музыкаў, мастакоў, рэжысэраў ён знаёмы (зразумела, акрамя тых рэдкіх момантаў, калі гэтыя творцы прыяжджалі ў Беларусь і сустракаліся з кіраўніком дзяржавы).

Аляксандар Лукашэнка, наколькі можна меркаваць, — акурат з тых людзей, якія за савецкім часам “культурна ўзбагачаліся” толькі тым, што было “ў тэлевізары” і гучала з радыёкропкі. Яны жылі ў адной краіне з тымі, хто слухаў Queen, Rolling Stones, “Аквариум”, Акуджаву — але пераважна не здагадваліся пра існаваньне гэтага культурнага слою. Ужо паміж Пуціным і Лукашэнкам была пэўная культурна-каштоўнасная яма, якая ў выпадку зь Мядзьведзевым перарастае ў прорву.

Узгадаем: Пуцін прыходзіць на дзень нараджэньня РастраповічаЛукашэнка шле віншавальныя тэлеграмы Кіркораву, Пуцін (з жонкай) ходзіць у опэру Лукашэнка на “Славянскім базары” (бяз жонкі) двухсэнсоўна скача зь Веркай Сярдзючкай (Веркам Сярдзючкам?).

Я, натуральна, ні ў якім разе не рызыкну казаць чагосьці станоўчага пра Пуціна і Мядзьведзева, тым больш цяпер, калі абвастрылася небясьпека страты сувэрэнітэту, калі расейскі імпэрыялізм пагражае... і гэтак далей. Але чаму настолькі моцна адрозьніваецца “культурны код” кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Ясна, што ні там, ні там няма дэмакратыі, але там аўтарытарызм прынамсі “просвещённый”.

Аднак — плюньце ў твар тым паклёпнікам, якія скажуць, што беларускі прэзыдэнт ніколі ня ходзіць у тэатар. Пасьля доўгіх кансультацыяў мне ўдалося знайсьці ажно два выпадкі. У першым Лукашэнка наведаў нават Опэрны тэатар — праўда, гэта быў канцэрт Юрыя Антонава.

Так атрымалася, што сьведкам другога наведваньня тэатру прэзыдэнтам Беларусі я быў асабіста (трэба было назваць гэты тэкст “Як я хадзіў у тэатар з Аляксандрам Лукашэнкам” — пабіў бы ўсе рэкорды папулярнасьці). Было гэта якраз у 2002 годзе, калі паводле патрабаваньняў моманту (падчас першага “павароту да сувэрэннасьці”) хтосьці падказаў, што прэзыдэнту варта зрабіць знакавы крок і схадзіць у Нацыянальны тэатар на нацыянальны спэктакль “Князь Вітаўт”. Дарэчы, з такой нагоды ўпершыню за дзесяцігодзьдзі сэзон у Купалаўскім адкрывалі не “Паўлінкай”, а прэм’ерай новай п’есы. Загадзя пра прысутнасьць Лукашэнкі я нічога ня ведаў і прыйшоў у тэатар як звычайны глядач — але ў выніку спазнаў сапраўдны катарсіс.

Галоўны герой краіны нават у тэатры павінен заставацца галоўным. Пасьля заканчэньня спэктаклю прэзыдэнт выйшаў на сцэну і пачаў тлумачыць гледачам, чаму раней усё было няправільна, як заганна паводзілі сабе князі, бо ня слухалі народ, ігнаравалі яго памкненьні, але цяпер мы праводзім зусім іншую палітыку, народную і для народу. Цяпер у нас усё вырашаецца большасьцю, а ня купкай людзей.

Памятаю, як відавочна ніякавата было артыстам, якія стаялі на сцэне і ўсё гэта выслухоўвалі. Якім чужародным, вартым жалю і сьмеху быў гэты сьпіч на сцэне. Больш Аляксандар Лукашэнка, наколькі мне вядома, у тэатар не хадзіў.

Што можна сказаць пра “культурны код” народа, які выбірае сабе кіраўніка з такім культурным даляглядам? Гэта асобная вялікая размова — чаму беларусы выбіраюць “такога, як я”, а расейцы — кагосьці вышэйшага і разумнейшага за сябе. Калі беларусам захочацца абіраць прэзыдэнта, які будзе валодаць замежнымі мовамі і цаніць штосьці іншае, акрамя прымітыўнай папсы?

Так, прэзыдэнтамі ў розных краінах становяцца людзі з розным культурным узроўнем — да пэўнага моманту гэта справа іхняй асабістай біяграфіі. Але ж — існуюць нейкія правілы, нормы, традыцыі. Калі ты кіраўнік дзяржавы — схадзі ў опэру, у акадэмічны тэатар, наведай мастацкую выставу (і ня толькі таму, што там выстаўлены “Габэлен стагодзьдзя” і твой партрэт на ім зьверху, па-над усімі гістарычнымі фігурамі). Пакажы, што пры слове “культура” табе ня хочацца хапацца за пісталет.

Але, магчыма, Аляксандар Лукашэнка думае, што пасьля таго, як ён наведае опэру, людзі перастануць за яго галасаваць? Тады гэта кардынальна мяняе справу. Мы ж ня ведаем, можа, вечарамі пасьля гульні ў хакей ён таемна ад усіх слухае клясычную музыку і перачытвае Сартра? Магчыма. Але — тсс — электарат пра гэта не павінен ведаць.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 22)
Імя:: Ліс
06.03.2008 18:34

Файна Віталь! 100% пападанне у кропку...


Імя:: Васiль
06.03.2008 19:47

Если говорить о политических лидерах, сценка из фильма Blues brothers, где джазовым музыкантам поясняют, что в этой местности любят ВСЯКУЮ музыку - и кантри и вестерн -, вызывает образ президента Буша. К чему я? Насколько демократичными были выборы в 1994г в сравнении с восстановлением традициий престолонаследия в России в 1996-2008гг. При демократии там бы деятель типа Жириновского вкусовые каноны устанавливал. Умница Билл Клинтон сумел завоевать расположение народа, в том числе, с помощью кларнета. А вот хорошо образованным Гору и Керри не прокатило. Отлично, что у нас с вами есть такие места, как оперный, где НИКТО не помешает общению с прекрасным. Deep Purple и Black Sabbath Медведев мог получить от научного руководителя по университету, так как по возрасту ему подходят Aerosmith или RadioHead. Виталь, вопрос есть каверзный. А как радио Свобода позиционирует себя? Кто входит в вашу целевую аудиторию? Спасибо за публикацию.


Імя:: Генадзь
07.03.2008 00:21

Не вельмі даўно М.Жванецкій выказаўся наконт "тамашніх" выбараў: "У нас никогда не выберут человека, умеющего выговорить слово "отнюдь"...
А ў нас?


Імя:: заўвага
07.03.2008 02:35

новы прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў — гарачы прыхільнік легендарнага гурту “Deep Purple”

Заўвага пра КУЛЬТУРУ беларускай мовы:

"гарачы" толькі чыгунок з бульбай у печцы ці на газавай пліце, а прыхільнік "шчыры". :)

правільна і культурна: шчыры прыхільнік гурту “Deep Purple”.


Імя:: Цыганкоў
07.03.2008 12:22

Васілю Мяркую, музычныя прыхільнасьці не залежаць толькі ад узросту. Мы ж любім шмат групаў, якія зьявіліся, напрыклад, да нашага нараджэньня. Так што наўрад ці музычныя густы Мядзьведзева сфармаваў калега ці выкладчык. Але паўтаруся -- самі па сабе музычныя густы, як і ўзровень мастацкага разьвіцья, --не вызначаюць, добры ці дрэнны чалавек ці палітык. Што рабіць, калі прырода і абставіны не далі... Але калі ты прэзыдэнт, нядрэнна был б дэманстраваць свой інтарэс да культуры розных гатункаў, а ня толькі масавай... Генадзю. "Отнюдь", наколькі памятаю, гаварыў Ягор Гайдар. Нядоўга ён пратрымаўся прэм'ерам...


Імя:: Цыганкоў
07.03.2008 12:28

Васілю. Ня ўпэўнены, што магу казаць ад імя ўсяго Радыё, але як сьцьвярдлжаюць нашы дасьледаваньні, слухач Свабоды – лідэры думак, палітычна інфармаваныя людзі, неабыякавыя да праблемаў краіны, уплывовыя людзі, пераважна ў дэмаграфічнай групе вышэй за 35 гадоў. Што да сайту, то характарыстыкі прыблізна тыя ж самыя, але аўдыторыя значна маладзейшая. "Філёлягу". Ёсьць мэтафарычнае, фігуральнае ўжываньне словаў. Кажуць - "гарачыя пачуцьці", "гарачыя дыскусіі" -- наўрад ці іх у печку ставілі. Калі ёсьць нават "гарачы сьнег", то можа быць і "гарачы прыхільнік"


Імя:: drakakhrust
07.03.2008 15:45

Віталь, а наколькі вытанчаныя музычныя і наагул культурныя густы Лэха Валэнсы? Наколькі выкшталцоны густ у Дж. Буша - малодшага? Адкуль вынікае, што кіраваць дзяржавай павінны інтэлігэнтныя людзі?


Імя:: Генадзь
07.03.2008 16:04

Наколькі я памятаю, гэта сапраўды быў Гайдар. Але Вы, відавочна, здагадваецеся, што Ў ДАДЗЕНЫМ ВЫПАДКУ гаворка зусім не аб прозвішчы, не аб персоне?


Імя:: Генадзь
07.03.2008 16:11

Юрыю. Хай сабе не вельмі інтэлігентныя, але такія, за якіх прынамсі НЯ БУДЗЕ СОРАМНА.


Імя:: Васiль
07.03.2008 18:55

Вiталь, спасибо за ответ и комментарии. Сп-ры Геннадзь и Юры Драгахруст лучше меня выразили пожелания к лидерам. Вопрос же о целевой аудитории был связан с моими надеждами, подпитанными передачами "Падарожжы..." и "Пачтовая скрынка", на то, что вы стремитесь стать народным радио.


Імя:: Ганарлівы
07.03.2008 22:58

Пачуццё сораму даволі індывідуальнае, і думаю, не будзе вялікай памылкай сказаць, што асноўнай большасці беларусаў за кіраўніцтва краіны зусім не сорамна, а цалкам наадварот...


Імя:: Цыганкоў
07.03.2008 23:28

"Адкуль вынікае, што кіраваць дзяржавай павінны інтэлігэнтныя людзі?" Ва ўсялякім разе, не з майго тэксту -- я такога не сьцьвярджаў. А адкуль, дарэчы, вынікае, што людзі павінны быць добрымі і шчасьлівымі? --- Ніадкуль, але хіба ня трэба да гэтага імкнуцца?.. Далей. Наколькі ўдалося знайсьці -- Джордж Буш прыхільнік кантры і клясічнага року, можа слухаць і хард-кор -- даволі разнастайна. Зрэшты, гэта ня так і важна. Мяркую, што і Буш і Валенса, негледзячы на свой асабісты культурны ўзровень (пра што я не магу меркаваць) выконвалі тыя самыя "правілы, нормы, традыцыі", пра якія я пісаў, дэманстравалі павагу да высокай культуры, на сцэну ў тэатры не вылазілі. Здаецца, розьніца відавочна нават самым скептычным назіральнікам:) Ні і ўрэшце, калі яны дапускалі нейкія "ляпы", журналісты іх бязьлітасна крытыкавалі і высмейвалі -- ці ня ў гэтым у тым ліку задача прэсы?


Імя:: Генадзь
08.03.2008 17:51

В какой-то момент мне показалось, что Вы, Виталий, обороняетесь, ОПРАВДЫВАЕТЕСЬ. А зачем? Можно ведь придраться и к самому слову "интеллигентный": а что оно означает? Ну ка, объяснитесь!
В самом деле, чем определяется интеллигентность человека? Емкостью его "жесткого диска", количеством прочитанных книг, прослушанной музыки; дипломом о высшем образовании, наконец?.. И что же, нельзя разбираться во французской поэзии и быть при этом полным мерзавцем? (Вспомните-ка "Заводной [или механический?] апельсин" Кубрика...) И, напротив, человек откуда-нибудь из деревни, без особого образования, не так много книг прочитавший, "в Опере" никогда не бывавший, не может вести себя получше иного "интеллигента"?
Не нужно отвечать; я лишь хотел показать, как далеко можно зайти, если цепляться за частности. Не уверен, что глубокое знание творчества той или иной рок-группы свидетельствует об интеллигентности "персонажа". Так же, как и понимание им музыки, скажем, Альфреда Шнитке.
Итак, не отвлекаясь на пережевывание вопроса, кто такой интеллигент и насколько интеллигентным должен быть руководитель не только державы, но и какого-либо предприятия, фирмы (поскольку РУКОВОДИТЬ - это не цветовую гамму на полотне Клода Моне обсуждать), я бы позволил себе провести довольно хорошо различимую границу.
Есть люди, которые достаточно четко осознают, что они знают и понимают далеко не все; и стремятся узнать больше. Или, как минимум, спокойно воспринимают тот факт, что кто-то рядом может знать больше.
А есть люди, ТВЕРДО УВЕРЕННЫЕ в том, что их ограниченность (о которой они иной раз не подозревают) - и есть норма. Они НЕНАВИДЯТ тех, кто хоть чуть-чуть грамотнее, разумнее, интеллигентнее.
Вот такой человек по-настоящему страшен. Даже если он грузчиком на рынке работает, а не то что страной руководит.


Імя:: Генадзь
08.03.2008 18:56

У мяне нейкія цяжкасці з адпраўкай каметароў. Не прайшло мае тлумачэнне (з прабачэннямі) наконт мовы. Я спрабую пісаць па-беларуску: з павагі да суразмоўцаў. Але калі трэба выказацца максімальна дакладна - выбачайце калі ласка...


Імя:: Аля
09.03.2008 22:27

Виталь, адкуль вы узяли. што беларусы выбирали Лу? Хоць добра ведаеце, хто намаляваў лічбы ўсіх "лахатронаў". Каб "абгрунтаваць" сваё сцвярджэнне. што беларусы выбіраюць такіх. "як самі" дурняў? Каб зноў "даказаць". што мы дурнейшыя за рускіх, што "вышэйшых" за сябе выбіраюць. Вось апошнія. рускія і пасадзілі тут і сілаю, .гвалтам трымаюць гэтага свайго --- тут. Не трэба так прыніжаць свой народ. яму і так цяжка адкрасціся ад нашмат болей шматлікага і агрэсіўнага суседа.


Імя:: Radykal
10.03.2008 04:44

Узгадаем: Пуцін прыходзіць на дзень нараджэньня Растраповіча...

А калі вось так:
Узгадаем: топіцца падлодка “Курск”, а Пуцін катаецца на яхце. Аднаго слова гэтага аматара опэры дастаткова, каб расейскі ґенэралітэт перастаў трызьніць пра амэрыканскую атаку на падлодку ды дапусьціў туды заходніх выратавальнікаў. Але не, Пуцін не перарваў свайго высокакультурнага адпачынку. Узгадаем-жа цынічнае “Она утанула” ды памянём ахвяры культурнага адпачынку на элеґанцкай пуцінавай яхце.

Узгадаем: тэрарысты захапілі школу, узяўшы тысячу закладнікаў. Што робіць аматар опэры? Загадвае расстраляць школу разам з дзецьмі.
Багата чаго яшчэ можна ўзгадаць.
Але-ж прыямней узгаваць дзень народзінаў Растраповіча, а ня сотні спаленых агнямётамі дзіцячых цельцаў.

На дэмонстрацыі супроць парушэньняў правоў чалавека ў высокакультурнай, недасяжнай у сваёй выкшталцонасьці, “просвещенной” Маскве выходзяць 3 тысячы, а ў забітым, некультурным, адсталым Менску – 30 тысяч.

Магчыма, беларусы сапраўды любяць опэру менш за маскоўцаў. Ня выключаю, што й Deep Purple менш цэняць (хаця чаму любоў менавіта да Deep Purple мае быць адзнакай нейкай вышэйшасьці?). Галоўнае, каб не палілі з агнямётаў жыўцом дзяцей.

Фраґмэнт звыш’інтэлектуальнага тэксту:

It don't take much to please me Мяне няцяжка задаволіць
I'm just a simple man Я толькі просты чалавек
Won't you please believe me Павер мне, калі ласка
I gotta tell you Я мушу сказаць табе
It don't take much - a tender touch Багата ня трэба, толькі лёгкі дотык
So baby do the best that you can Так што, даражэнькая, пастарайся

Не, гэта не Кіркораў, гэта - Deep Purple, сымболь веры ў вышэйшасьць Мядзведзева над Лукашэнкам.


Імя:: Цыганкоў
10.03.2008 13:00

Пасьля гэтых словаў Генадзя -- А есть люди, ТВЕРДО УВЕРЕННЫЕ в том, что их ограниченность (о которой они иной раз не подозревают) - и есть норма. Они НЕНАВИДЯТ тех, кто хоть чуть-чуть грамотнее, разумнее, интеллигентнее. -- мне здавалася, што дадаць няма чаго. І ўсё ж пару слоў. Аля -- Што вы, беларусы -- самыя разумныя (і культурныя заадно) людзі, а Лукашэнку нам навязалі прыхадні. Дарэчы, тое, што расейцы выбіраюць сабе "пана", "цара", гаворыць пра іхняе спрадвечнае рабства, а тое, што беларусы выбіраюць "свайго хлопца" -- пра іхнюю спрадвечную дэмакратычнасьць. Radicalу -- "А ў Амэрыцы неграў лінчуюць"! Затое "наш" вышэйшы за Мядзьведзева (на цэлых 20 см) і за Пуціна! Хай гэта вас радуе! З такімі абаронцамі аўтар "піцерскага Скарыны" і "на беларускай мове нельга сказаць нічога высокага.." можа не хвалявацца за сваю палітычную будучыню!


Імя:: Олег
10.03.2008 13:15

Управление - это и наука, и практика. Это процесс, требующий постоянного развития личности. А такая личность на достижения искусства будет обращать внимание...


Імя:: Генадзь
11.03.2008 01:24

Аля: К сожалению, голосовали за "любимого"... Не такими, может быть, процентами, но - голосовали... Большая ошибка - все время мусолить подтасовки, вместо того чтобы проанализировать: ПОЧЕМУ?


Імя:: Юрий Воронежцев Горад:: ujvtkm
11.03.2008 02:56

Я так же, как и все другие, не знаю, кто такой Медведев, но хорошо знал его бывшего шефа -А.Собчака. Приходилось вместе "рузрушать Союз", да и жили в одном подъезде в Москве до того, как его выбрали мером Питера. То, что Медведев работал в его каманде на выборах 89-го и потом, для меня - характеристика абсолютно позитивная. Ну, а что касается “Deep Purple”, вот уже больше 30 лет все человечество делю на тех, кто слушает эту музыку, и тех, кто ее не слушает. Так уж исторически сложилось, что для моего поколения джинсы Levi"s, the Beatles и “Deep Purple” были символами свободы. Не смейтесь, молодежь. И эти просто штаны, эта музыка с примитивными.как кому-то кажется, тестами сделали для того, чтобы коммунистическая империя рассыпалась, больше, чем все национально - освободительные движения во всех 15 республиках вместе взятые.
З.Ы. Мнение ночное. Очень субъективное. На истину в последней инстанции не претендую. потому что слушаю каждый день “Deep Purple”.

Камэнтары 1-20 (з 22)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks