Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н.Пяткевіч – аб прапанове А.Казуліну


Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч зьняпраўдзіла паведамленьні аб тым, што ўлады прапаноўвалі Аляксандру Казуліну свабоду ў абмен на эміграцыю.


Паводле Н.Пяткевіч, такія заявы варта расцэньваць як “прававую непісьменнасьць ці палітычную спэкуляцыю”. У інтэрвію “Інтэрфаксу” намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта падкрэсьліла, што “паводле заканадаўства магчымыя толькі два шляхі датэрміновага вызваленьня зь месцаў пазбаўленьня волі: вызваленьне ад адбываньня пакараньня, і тады чалавек робіцца вольным, ці замена пакараньня на больш мяккае... Вызваленьне з прымусовым накіраваньнем у іншую краіну – гэта поўны абсурд”.

Н.Пяткевіч паведаміла, што “да прэзыдэнта сапраўды зьвярталіся дыпляматычныя прадстаўнікі і дзяржаўныя дзеячы замежных дзяржаваў з просьбай даць магчымасьць Казуліну суправаджаць яго жонку за мяжу на лячэньне”.

Паводле намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай Адміністрацыі, “зыходзячы з гуманных меркаваньняў, з улікам выключных абставінаў наша краіна пацьвердзіла гатовасьць пайсьці на гэты крок. Асуджаны адмовіўся, гэта ягонае права”.

Натальля Пяткевіч заявіла, што “дзяржава ў складанай для гэтай сям’і сытуацыі павяла сябе годна і гуманна. Тое, што цяпер пачынаюць спэкуляваць на гэтай тэме, прынамсі неэтычна”.


Словы Натальлі Пяткевіч камэнтуе наш аглядальнік Юры Дракахруст:

З тлумачэньняў Натальлі Пяткевіч засталося незразумелым, якому ж з названых ёй законных шляхоў датэрміновага вызваленьня зь месцаў пазбаўленьня волі адпавядаў “гуманны і годны крок” беларускіх уладаў. Калі першаму, гэта значыць вызваленьню ад адбываньня пакараньня, то чаму гэтае вызваленьне ўлады зьвязвалі з паездкай Казуліна з жонкай у Нямеччыну? Вызвалілі б, а там ужо ён бы сам вырашаў, што яму рабіць.

Калі размова ішла пра замену пакараньня на больш мяккае, то на якое? Хіба што Казуліну прапанавалі зьезьдзіць з жонкай у Нямеччыну на лячэньне, а потым вярнуцца за краты. Калі так, то гэтая прапанова якраз і была выштурхоўваньнем палітыка з краіны “па змаўчаньні”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG