Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі напісаў новую кнігу за кратамі


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Выйшла новая кніга зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця». Час яе прэзэнтацыі пакуль ня вызначаны.

Кніга цалкам напісаная Алесем Бяляцкім за кратамі і прысьвечаная падзеям 2010—2011 гадоў у Беларусі.
Новая кніга Алеся Бяляцкага
Новая кніга Алеся Бяляцкага
«Кніга адлюстроўвае два гады жыцьця Алеся і Праваабарончага цэнтра „Вясна“. Алесь пачаў яе пісаць у верасьні 2012 і скончыў у чэрвені 2013 году. Кніга складаецца з разьдзелаў, і кожны зь іх — гэта фактычна ліст Алеся, успамін пра нейкія падзеі гэтага пэрыяду. Я вельмі рада, што яна выйшла, і Алесь яе чакае. Фактычна гэта гісторыя жыцьця Алеся гэтага пэрыяду, гісторыя „Вясны“ і ўсяго праваабарончага сэктару і нават гісторыя ўсёй Беларусі ў гэтыя цяжкія гады», —апавяла «Свабодзе» сябра «Вясны» Тацяна Равяка.

У сакавіку 2013 года выйшла кніга Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG