«Ордэн працоўнай славы» і мэдалі «За працоўныя заслугі» атрымалі тры кіраўнікі прадпрыемства ААТ «Кідма тэк», супраць якога заходнія краіны і Ўкраіна ўвялі жорсткія санкцыі. Лукашэнка наведваў гэтае прадпрыемства сёлета ў жніўні, а цяпер падпісаў указ аб узнагароджаньні яго кіраўніцтва.