Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Казуліну звольнілі з працы


Алесь Дашчынскі Старэйшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.

Паводле Вольгі Казулінай, яна ў пачатку ліпеня паехала на канфэрэнцыю ў Вільню, на якой абмяркоўваліся стасункі Расеі з Эўразьвязам. І гэта выпадала на працоўныя дні. Вольга папрасілася ў кіраўніцтва адпусьціць яе на гэты час у адпачынак за свой кошт.

Аднак 25 верасьня дырэктар прадпрыемства аб’явіў вымову Вользе Казулінай і ўчора звольніў яе з працы за прагул.

Паводле Вольгі Казулінай, цягам чатырох з паловай месяцаў ёй не плацілі заробак на прадпрыемстве.

“Дырэктар ведае, што я адна гадую дзіця. Мой бацька палітзьняволены, і каб выратаваць свайго бацьку я мушу езьдзіць на канфэрэнцыі. Цяпер мяне выкідаюць на вуліцу”, - сказала дачка палітзьняволенага.

В.Казуліна зьбіраецца абскардзіць у судзе рашэньне дырэктара.

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна (фота), 10.07.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG