Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўнага храма імя Суворава ў Кобрыне ня будзе


Радыё Свабода Таварыства “Бацькаўшчына”, “Таварыства беларускай мовы” і Саюз беларускіх пісьменьнікаў атрымалі адказы ад Берасьцейскага аблвыканкаму, Кобрынскага райвыканкаму і Кобрынскага раённага савету дэпутатаў адносна прысьвячэньня храму, што будуецца ў Кобрыне, расейскаму вайскаводцу Аляксандру Сувораву.

У лістах кобрынскіх уладаў гаворыцца, што “ў Кобрыне не вядзецца будаўніцтва ніякага “Сувораўскага храму”. Такая назва неабгрунтавана была прысвоена адной з новабудоўляў праваслаўнага храма некаторымі сродкамі масавай інфармацыі і асобнымі прадстаўнікамі грамадзкасьці Кобрына. Паводле пастановы Берасьцейскага аблвыканкаму, храм будзе мець назву “Сьвята-Хрыстараждзесьцьвенская царква Кобрына – храм-помнік 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі”.

Берасьцейскі аблвыканкам у сваім адказе адзначае, што “вялікі рускі вайскаводзец Сувораў ня быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой, таму храм зь яго імем будавацца ня можа”.

Раней у адказ на звароты грамадзкіх арганізацый прэсавая служба Беларускага Экзархату паведаміла, што “Экзархат не валодае ніякімі дакумэнтамі, якія б сьведчылі пра тое, што намеры і праекты, якія зьвязваюць будаўніцтва Кобрынскага храма Нараджэньня Хрыстовага зь імем Суворава, атрымалі бласлаўленне”. У паведамленьні прэсавай службы адзначалася, што “меркаваньні асобных прадстаўнікоў кліру і паствы Кобрына не прэтэндуюць і ня могуць прэтэндаваць на статус, які выказвае афіцыйную пазыцыю ўсёй Беларускай Праваслаўнай царквы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG