Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільнае паліва ў баках трэба будзе дэкляраваць на мяжы


Паводле БелТА Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ад 1 сакавіка ўводзіць мытнае афармленьне аўтамабільнага паліва (бэнзін і салярка), якое вывозіцца фізычнымі асобамі.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Андрэй Планін паведаміў, што ў першую чаргу мытнае афармленьне будзе датычыцца вывазу паліва ў баках транспартных сродкаў. Грамадзянам, якія выяжджаюць за межы краіны часьцей за адзін раз на працягу трох сутак, давядзецца зарэгістравацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і штораз падаваць мытныя дэклярацыі.

Гэта ня тычыцца чальцоў афіцыйных замежных дэлегацый, супрацоўнікаў дыпмісій і міжнародных арганізацый, службоўцаў дзяржаўных ворганаў, накіраваных у камандзіроўкі, кіроўцаў, якія ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі, а таксама фізычных асоб, якія выяжджаюць на аздараўленьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG