Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаў: “На ўсе пытаньні сьледчага я адказваю маўчаньнем”


Алег Грузьдзіловіч, Менск 19-га красавіка Тацяна Клімава аднесла ў турму перадачу для свайго мужа, былога дэпутата Андрэя Клімава, які ўжо болей за два тыдні арыштаваны паводле абвінавачаньня ў закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.

Перадача важыць 15 кіляграм. У асноўным гэта харчы і адзеньне. “Кніг ці газэты перадаваць не дазваляюць”, -- кажа Тацяна Клімава. Паводле лістоў, якія ёй дасылае Андрэй Клімаў, ў сьледчых дзеяньнях ён па-ранейшаму удзельнічаць адмаўляецца, хаця на допыты яго выклікаюць.

“Ён піша, што сьледчы яго спрабуе дапытаць, але што яму сказаць – “вось я і маўчу”. Пры допытах прысутнічае дзяжурны адвакат, які фіксуе, што адбываецца. Мне невядома яго прозьвішча. Увогуле ўсё, што адбываецца на сьледзтве, для мяне тайна”, -- сказала Тацяна Клімава.

Гл. таксама • Ці вядуцца сьледчыя дзеяньні ў справе Андрэя Клімава?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG